• 21.08.2021 - 00:42 | Harrier

    Група гішпанскіх даследчыкаў вырашыла параўнаць палеанталагічныя, пісьмовыя звесткі і размяшчэнне сучасных калоній стэпавай пустальгі (Falco naumanni) на тэрыторыі сваёй і суседніх краін. Аказалася, што гісторыя сінурбізацыі віду мае нават 2.500 тысячы гадоў, але можа быць і больш працяглай.

  • 20.08.2021 - 15:43 | Harrier
    Сучасныя тэхналагічныя прылады, памеры і кошты якіх змяншаюцца ўвесь час пасля з’яўлення ў 1990-я гады, дазваляюць усё больш даведацца пра асаблівасці жыцця птушак усё меншых памераў, асабліва пад час міграцый. Многія аспекты пералётаў дубальтаў, якія здзіўляюць, сталі ўжо вядомыя, але яўна яшчэ не ўсе.
  • 18.08.2021 - 14:52 | Harrier

    З пачатку жніўня на захад ад нас, у Германіі, адбываюцца масавыя залёты малых бакланаў (Phalacrocorax pygmaeus) – віда, які быў адзначаны ў Беларусі толькі двойчы: у 2009 і ў 2020 годзе.

  • 18.08.2021 - 12:41 | Harrier
    Як звычайна, у першую суботу верасня - 04.09, адбудзецца чарговы, XVIII Адкрыты чэмпіянат Беларусі па спартыўнай арніталогіі, які прынята коратка называць Birdrace (“гонка за птушкамі”). На працягу 12 гадзін, з 6 да 18.00, каманды па ўсёй краіне будуць адзначаць як мага больш відаў птушак. Дзякуючы больш ліберальным Правілам, якія змянілі ў 2018 годзе, стала магчымым спаборнічаць у камандах з трох ці чатырох чалавек.
  • 14.08.2021 - 15:31 | Harrier
    Навукоўцы доўгі час здагадваліся, што вераб’іныя птушкі ў гарадах знаходзяцца ў горшых умовах, чым іх адпаведнікі ў сельскай мясцовасці з-за больш фрагментаваных месцапражыванняў, менш якаснай ежы і большай колькасці драпежнікаў, асабліва катоў. З-за гэтага птушаняты тых самых відаў і ўзросту ў гарадах маюць меншую вагу ў параўнані з сельскімі, і, адпаведна, маюць горшыя шанцы на выжыванне пасля вылету з гнязда. У апошнім даследаванні каманда амерыканскіх арнітолагаў паказала з чым яшчэ гэта можа быць звязана.
  • 05.08.2021 - 20:13 | Harrier
    Рост і развіццё птушанят у першыя тыдні пасля вылуплення – адзін з крытычных паказчыкаў, які далей будзе ўздзейнічаць на ўсё іх жыццё. У відаў з палавым дымарфізмам у памерах адным з самых важных фактараў, якія вызначаюць рост птушанят, з’яўляецца іх пол. Каманда польскіх навукоўцаў у 2016-17 гг. праводзіла маніторынг гнездавання белашчокіх рыбачак, каб праверыць розныя параметры росту і развіцця птушанят гэтага віду і іх сувязь з полам.
  • 31.07.2021 - 00:46 | Harrier

    З-за таго, што сокалы не будуюць уласных гнёздаў, яны вымушаныя шукаць і займаць або гнёзды іншых відаў птушак адпаведнага памеру, або розныя нішы. Апошнія могуць быць вельмі разнастайнымі і размяшчацца як ў будынках, так і на тэлевізійных вежах, і сярод завадзкіх труб – галоўны крытэр гэта памер нішы і часта вышыня яе размяшчэння над зямлёй.

  • 26.07.2021 - 13:52 | Harrier

    Сацыяльнае навучанне шырока распаўсюджана ў розных таксанамічных групах жывёл і птушкі тут, канешне, не выключэнне. Выдатна прадуманая серыя палявых эксперыментаў дапамагла паказаць, якім чынам і як хутка гэта адбываецца на прыкладзе двух відаў сініц і нясмачнай і неядомай для іх ежы.

  • 21.07.2021 - 01:45 | Harrier

    Шанцы на захаванне адной з самых рэдкіх птушак у Свеце і самага рэдкага віду ў Індыі – вялікага індыйскага дропа (Ardeotis nigriceps) павялічыліся, пасля таго, як Вярхоўны суд Індыі прыняў рашэнне на карысць рэальнай аховы віда.

  • 14.07.2021 - 20:08 | Harrier

    Дзякуючы арыгінальна прадуманым доследам у прыродзе, каманда амерыканскіх даследчыкаў паказала, што нават у дробных памерамі птушак не выпрацоўваецца залежнасць ад дадатковага харчавання, якое людзі прапануюць ім у зімовы час.

  • 03.07.2021 - 00:45 | Harrier

    Некалькі фактараў ўздзейнічаюць на выбар вышыні палёта птушкамі пад час міграцыі: асаблівасці мясцовасці, над якой яны ляцяць; тэмпература паветра; сіла і кірунак ветра; вільготнасць паветра; неабходнасць арыентацыі па асаблівасцям ландшафта; пазбяганне драпежнікаў і перагрэву ад сонца.

  • 30.06.2021 - 15:26 | Harrier

    Новы, эндэмічны  від ягадаеда, які ўпершыню быў адзначаны ў заходняй частцы Новай Гвінеі яшчэ ў 2014 годзе, дачакаўся дэталёвага апісання і параўнання з іншымі відамі сямейства і быў фармальна прызнаны як раней невядомы для навукі від толькі цяпер.

  • 23.06.2021 - 18:14 | Harrier
    Акрамя адзінкавых выключэнняў (напрыклад, некаторых грыфаў Новага свету і акіянічных птушак) дагэтуль лічыцца, што пачуццё нюху слаба развіта ў сучасных відаў птушак. Арнітолагі з інстытута эталогіі,  дзякуючы падключэнню да пастаўленых у прыродзе доследаў калег з інстытута хіміі Макса Планка (Германія) адкрылі, што белыя буслы маюць выдатны нюх і актыўна карыстаюцца ім для пошуку месцаў з даступнай здабычай. Аказалася, што пах свежаскошанай травы дапамагае ім знайсці месцы кашэння і на гэтых палях больш паспяхова паляваць на дробных хрыбетных жывёл.
  • 21.06.2021 - 00:18 | Harrier
    Каманда чэшскіх арнтолагаў зрабіла даволі складанае даследаванне асаблівасцяў размнажэння звычайнай зязюлі (Cuculus canorus) там, дзе гэты від у якасці прыёмных бацькоў для сваiх птушанят выбірае розныя віды чаротавак (Acrocephalus spp.).
  • 18.06.2021 - 13:31 | Harrier
    Доўгатэрміновае даследаванне, праведзенае ў двух самаўзніклых лясах у графстве Cambridgeshire паказала, што прыкладна палову ўсіх дрэваў там пасадзілі не ўладальнікі зямлі, не леснікі і не актывісты прыродаахоўных арганізацый, а сойкі!