На працягу ўсяго мінулага году гарадзенскія бёдуотчары з вельмі розным досведам стараліся кожны тыдзень (часта па нядзелях) выязджаць для назіранняў за птушкамі ў самыя цікавыя месцы Гарадзенскага і Бераставіцкага раёнаў. Дзякуючы гэтаму, атрымалася зрабіць больш за 50 рэгістрацый многіх рэдкіх ці выпадкова залётных у нашу краіну відаў птушак са Спісу Клубу200. Сёлета паездкі таксама будуць адбывацца штонядзелю ўвесь год – далучайцеся!
- 23.01.2015 - 13:43 | Harrier
- 22.01.2015 - 19:13 | Harrier
Звычайная стрынатка (Emberiza citrinella), якая апраўдвае сваю назву ў Беларусі і ёсць у нас звычайным і шматлікім відам, з-за прагнасці і глупства людзей ператварылася ў сапраўднага шкодніка для мясцовай прыроды і фермераў ў Новай Зеландыі. Гісторыю інтрадукцыі і інвазійнага распаўсюджання віду на далёкіх ад звычайнага арэалу астравах змаглі ўзнавіць навукоўцы.
- 19.01.2015 - 11:42 | biot
«На кладбище - филины!» - уверенно говорили мои дворовые друзья. Я проверил: точно филины, с «ушами» и «ухают». Какие могут быть сомнения, когда тебе 10 лет?
- 17.01.2015 - 22:26 | Harrier
Канстытуцыйны суд Мальты пасля вялікага ціску грамадзкасці і прыродаахоўных арганізацый пастанавіў дазволіць правядзенне рэферэндума па існаванню на востраве вясновага палявання на птушак.
- 15.01.2015 - 17:43 | Harrier
Даследчыкі з універсітэту Abertay у Dundee (Вялікабрытанія) прапанавалі новы эфектыўны метад, які дазваляе бачыць адпячаткі пальцаў на пер’е птушак. Гэта можа ў значнай ступені дапамагчы ў расследаванні іх забойстваў або атручанняў, асабліва драпежных, злачынствы супраць якіх сталі параўнальна частымі на Брытанскіх астравах.
- 13.01.2015 - 23:42 | biot
Ежегодно в Беларуси наблюдаются новые виды птиц. Известная каждому орнитологу и бердвочеру книга «Птицы Беларуси на рубеже ХХІ века…» (1997) содержит информацию о чуть более 300 зарегистрированных видах. Сейчас же, после утверждения всех новых для страны видов БОФК, их может стать под 330!
- 12.01.2015 - 01:27 | Pinus
Выйшла ў свет прыгожа і багата ілюстраваная навукова-папулярная кніга вялікага калектыву беларускіх і літоўскіх аўтараў пад назвай “От Марыхи до Котры: охраняемые природные территории белоруско-литовского пограничья”.
- 06.01.2015 - 22:47 | Harrier
У мінулую нядзелю ў Польшчы быў адзначаны і сфатаграфаваны новы для краіны від птушак – амерыканская чайка-клыгун (Larus smithsonianus).
- 05.01.2015 - 19:49 | Harrier
Багіанскі мышыны тапакула Bahian mouse-colored tapaculo (Scytalopus gonzagai) нядаўна быў апісаны навукоўцамі ў рэштках атлантычных лясоў на паўднёвым усходзе Бразіліі і ўжо прызнаны відам, якому пагражае знікненне (endangered).
- 03.01.2015 - 20:26 | Harrier
Уладальнік заапарку South Lakes Wild Animal Park (SLWAP) у графстве Камбрыя (Cumbria) быў прызнаны віноўным у тым, што дазволіў інвазійнаму віду птушак уцячы ў прыроду - насуперак палажэнням Акта аб прыродзе і сельскай мясцовасці ( Wildlife and Countryside Act 1981).
- 03.01.2015 - 01:39 | Harrier
Залатакрылыя пячураўкавыя спевуны Golden-winged Warblers (Vermivora chrysoptera) са Злучаных штатаў ведалі загадзя пра магутныя ўраганы, якія “прыйшлі” ў Паўночную Амерыку мінулай вясной.
- 02.01.2015 - 00:13 | Harrier
Вароны маюць выдатныя разумовыя здольнасці і могуць рашаць нават абстрактныя задачы - аналагічна людзям. Такія нечаканыя высновы атрыманы ў новым даследаванні.
- 31.12.2014 - 18:20 | Harrier
Шаноўныя сябры!
Віншуем Вас з Калядамі і Новым годам!
- 30.12.2014 - 23:23 | Harrier
Эксперыменты на вялікіх сініцах (Parus major) паказалі, што з'яўленне ў папуляцыі адзінкавых асобін, якія валодаюць новым карысным навыкам, можа прывесці да хуткага фармавання ўстойлівай культурнай традыцыі.
- 30.12.2014 - 18:08 | Harrier
Сардэчна віншуем Таццяну Кожан і Ігара Стапу з нараджэннем яшчэ аднаго сына!
Максімка з'явіўся на свет 19 снежня і ўсё самае цікавае ў жыцці ў яго яшчэ наперадзе.
КАМЕНТАРЫ