Перайсці да асноўнага змесціва
Галоўная Birding is our religion

Main navigation

  • НАШЫ НАЗІРАННІ
  • ПРА BIRDWATCH
    • Пра гэты сайт
    • Частые вопросы
    • 1. Основы бёдуотча
    • 2. Определение птиц
  • ГАЛЕРЭЯ
  • CLUB200
    • Статут клуба
    • Рэдкія назіранні/Rarities
    • Рэйтынг Клуба200
    • Спіс птушак Клуба200
  • ФОРУМ
  • СПІСЫ ПТУШАК
  • Пра БАФК
    • Пра БАФК
    • Спіс відаў БАФК
    • Патрабаванні БАФК
    • Рашэнні БАФК

КАМЕНТАРЫ

  • Было б добра дадаць здымак … 14.09 - 20:56
  • Ну гэта мадэлі вінаватыя - я… 8.09 - 10:29
  • Вялікі дзякуй! 8.09 - 10:27
  • Околоводная тема , Дмитрий,… 8.09 - 10:17
Больш каментароў →

CLUB200

  • Крычка-чэграва (Sterna caspia)
  • Арол-маркут (Aquila chrysaetos)
  • Сокал-шулёнак (Falco vespertinus)
  • Чырвонаваллёвы свірстун (Anthus cerv…
  • Пясчанка (Calidris alba)

АПОШНІЯ ФОТАЗДЫМКІ

  • чорнагаловы шчыгел
  • Чернозобики.
  • стрэлкі
  • вялікі баклан
  • вялікая белая чапля
  • рудахвостка-чарнушка
  • зімародак
  • Луговой чекан.

  • Белая сава прызнаная відам, якому пагражае рэальнае знікненне

    08.01.2018 - 00:50 | Harrier

    Зусім нечакана белая сава (Bubo scandiacus) як для большасці навукоўцаў, так і для шырокай публікі (добра вядомая для апошняй найперш па гісторыям з Гары Поттэрам) у апошняй версіі Чырвонага спісу Міжнароднага саюзу аховы прыроды (МСАП) змяніла статус на Vulnerable (уразлівы) з Least Concern (невялікая рызыка існаванню).

  • EuroBirdPortal прадставіў шыкоўную версію візуалізацыі дадзеных па птушках Еўропы

    04.01.2018 - 14:42 | Harrier
    Вельмі нечаканую новую версію EuroBirdPortal (EBP) прадставіў Еўрапейскі камітэт па ўліках птушак (European Bird Census Council (EBCC)) – прысутнасць розных відаў еўрапейскіх гняздуючых птушак на кантыненце можна ўбачыць у любыя даты і прамежкі часу з 2010 году!
    Каментароў: 1
  • Генетыкі знайшлі, што залатагаловы манакін – патомак гібрыдаў двух іншых відаў

    03.01.2018 - 17:33 | Harrier

    Каманда навукоўцаў дзякуючы сучасным генетычным даследаванням змагла даказаць гібрыднае паходжанне аднаго з амазонскіх відаў птушак - упершыню для гэтага рэгіёна.

    Залатагаловы манакін (Lepidothrix vilasboasi) быў апісаны ў Бразіліі ў 1957 годзе, аднак пасля гэтага амаль 50 гадоў не быў ні разу рэгістраваны і фактычна пераадкрыты толькі ў 2002 годзе.

  • У бліжэйшы час адзін з чатырох падвідаў саваннай стрынаткі знікне ў дзікай прыродзе

    02.01.2018 - 16:01 | Harrier
    Падвід саваннай стрынаткі з Фларыды (Ammodramus savannarum floridanus) так хутка змяншае сваю колькасць у бок вымірання ў прыродзе, што навукоўцы ўсур’ёз разглядаюць як адзіную магчымасць выратаваць падвід адлавіць усіх пазасталых у прыродзе птушак, у тым ліку каля 20 самак.
  • Чаму шулякі – найлепшыя суседзі калібры?

    01.01.2018 - 16:55 | Harrier

    Даўно вядома, што птушкі не размяшчаюць свае гнёзды абы-дзе. Напрыклад, многія віды калібры размяшчаюць свае гнёзды ў групах, аднак да апошняга часу было незразумела - што менавіта прыцягвае іх ў канкрэтныя месцы? Аказалася, што справа ў добрых суседзях.

  • Нечаканых і цікавых назіранняў увесь новы год!

    31.12.2017 - 15:05 | Harrier
    шчыгел- птушка году
    Дарагія сябры! Віншуем Вас з Навагоднімі Святамі!
    Каментароў: 3
  • Агляд назіранняў новых і рэдкіх для Беларусі відаў са Спісу Клубу200 за 2017 год

    27.12.2017 - 19:28 | Harrier
    стэпавы лунь

    Усяго на працягу 2017 году ў Клуб200 АПБ паступіла больш за 450 паведамленняў пра назіранні 59 рэдкіх відаў са Спісу Клубу, з якіх 2 віды – новыя для нашай краіны. Нагадаем, што ў 2016 было троху больш 400 паведамленняў пра назіранні таксама 59 відаў, з іх – 4 пра новыя для Беларусі віды.

    Каментароў: 3
  • Найстарэйшы малы лебедзь прыляцеў на зімоўку ў Вялікабрытанію

    25.12.2017 - 23:04 | Harrier
    малы лебедзь

    Самы стары вядомы на сёння чалец знакамітай т.зв. Глостэршырскай дынастыі малых лебедзяў (Cygnus columbianus) нядаўна вярнуўся з расійскай тундры на сваё пастаяннае месца зімоўкі ў рэзерват Slimbridge, які належыць Трасту водаплаўных птушак і водна-балотных угоддзяў (Wildfowl and Wetlands Trust (WWT).

  • Подведены итоги переписи белого аиста в Беловежской пуще

    25.12.2017 - 14:42 | Peregrinus
    Белый аист (Ciconia ciconia) является крылатым символом Беларуси. Его экология тесно связана с хозяйственной деятельностью человека. Люди и аисты с незапамятных времён жили бок о бок и поэтому аисту всегда уделялось особое внимание.
    Каментароў: 1
  • Самая старая ў Свеце дзікая птушка, якой каля 70 гадоў, ізноў адклала яйка!

    22.12.2017 - 21:26 | Harrier

    Мудрая (Wisdom), самка лайсанскага альбатроса (Phoebastria immutabilis) і, пэўна, самая знакамітая і самая старая вядомая нам дзікая птушка, якая яшчэ размнaжаецца, не толькі вярнулася ізноў на ціхаакіянскі атол Мідуэй

  • Пацяпленне клімату не стаіць непасрэдна за змяншэннем папуляцый пералётных вераб’іных птушак

    22.12.2017 - 17:47 | Harrier

    Час ці дакладней дата, калі птушкі вырашаюць пачаць гнездаваць у канкрэтным сезоне размнажэння, мае непасрэдны і моцны ўплыў на поспех гнездавання і на колькасць маладых, якія выляцяць з гнязда. Звычайна птушкі стараюцца прывязаць час вылуплення птушанят да часу максімальнай даступнасці ежы для іх. Таму дагэтуль лічылася, што пацяпленнек клімату збівае гэтыя “настройкі” птушак з-за таго, што яны больш не сінхранізуюцца з сапраўдным ходам вясны, калі расліны распускаюцца раней, раней заквітаюць і насякомыя ды іншыя безхрыбетныя як асноўная ежа птушанят таксама з’яўляюцца раней.

  • У ныркоў-сівакоў самцоў нашмат больш, чым самак

    19.12.2017 - 22:20 | Harrier
    нырок-сівак

    Суадносіны палоў сярод дарослых качак у нырка-сівака (Aythya ferina) ў Еўропе і Паўночнай Афрыцы значна змяніліся ў апошнія дзесяцігоддзі на карысць самцоў. Гэта можа быць адной з прычын некарыснага становішча віда і змяншэння яго колькасці ў Заходняй Палеарктыцы. Як следства, нырок-сівак мае статус Уразлівага віду (Vulnerable) у апошнім Чырвоным спісе МСАП.

  • Пенсільванія: сотні тысяч даляраў каб паглядзець рэдкую птушку

    19.12.2017 - 01:20 | Harrier
    Выпадковы залёт чорнаспінай авяльгі (Icterus abeillei) – мексіканскага эндэміка – ў сельскую мясцовасць штата Пенсільванія (ЗША) прынёс мясцовай эканоміцы амаль 225 тысяч даляраў дзякуючы таму, што мноства бёдуотчараў зляцелася паглядзець на рэдкую птушку.
    Каментароў: 2
  • Птушкі і прырода Гарадзеншчыны на фотавыставах у Гродзенскім заапарку

    09.12.2017 - 20:44 | Harrier
    Дзіма Якубовіч
    Сёння ў спецыяльным памяшканні Гродзенскага заапарку ўрачыста адкрыліся дзве фотавыставы, падрыхтаваныя Гродзенскім абласным аддзяленнем  АПБ. Прадстаўленыя на іх здымкі  паказваюць як па-мастацку можна здымаць  птушак і прыроду вакол нас. Адна з іх прысвечана памяці Жоржа Гулеўскага (1941-2017), нашага калегі і ганаровага сябра АПБ і складаецца з 20 адабраных крэўнымі яго найлепшых здымкаў, другая ж паказвае погляд Дзьмітрыя Якубовіча  (на верхнім здымку), пэўна найлепшага сучаснага фатографа-анімаліста нашай краіны, на нашых птушак.
  • Неадназначныя адносіны паміж жабкамі-інтрадуцэнтамі і мясцовымі птушкамі на Гаваях

    08.12.2017 - 22:42 | Harrier
    Выпадкова выпушчаныя ў 1980-я гады пуэртарыканскія жабкі цяпер настолькі павялічылі сваю колькасць на Гавайскіх астравах, што мясцовыя навукоўцы вырашылі праверыць іх уздзеянне на мясцовыя віды птушак. Аказалася, што чужародныя для архіпелага жабкі не толькі не змяншаюць колькасць абарыгенных відаў птушак, але і не ўздзейнічаюць на яе наўпрост.

Pagination

  • First page « Першая
  • Previous page ‹ Папярэдняя
  • Page 47
  • Page 48
  • Page 49
  • Page 50
  • Current page 51
  • Page 52
  • Page 53
  • Page 54
  • Page 55
  • Next page Наступная ›
  • Last page Апошняя »

Апошнія назіранні

Хитрость или закономерность?
Похоже, что 2025-й может стать для нас годом ушастой совы
Зімародкі ўзімку
Еўрапейскі ўюрок спявае ў кастрычніку
Выпадковая кугакаўка
Позднее гнездование сокола-пустельги в г. Бресте

Лепшыя фотаздымкі

ластаўка-зямлянка

Уваход для карыстальнікаў

Уваход у сістэму
  • Стварыць новы рахунак
  • Запытаць новы пароль

ЗАРАЗ НА САЙЦЕ

Зараз 1 карыстальнікаў анлайн.
  • AV

Нашы сябры

2009-2025 BirdWatch.by. Fatbirder's Top 1000 Birding Websites