• 20.10.2011 - 00:33 | Harrier

    Забойства птушак, якія мігрыруюць праз гэты востраў, дасягнула новага ўзроўню – на сярэдзіну кастрычніка кіпрыёты ўжо злапалі і забілі больш за мільён толькі вераб’іных птушак.

  • 18.10.2011 - 18:26 | Peregrinus

    Паважаныя Сябры!
    Брэсцкае абластное аддзяленне ГА АПБ абвяшчае фотаконкурс “Палявы сезон 2011” Для ўдзелу ў фотаконкурсе прымаюцца здымкі, якія зроблены на працягу бягучага года на тэрыторыі Беларусі ад сябраў АПБ з Брэсцкай вобласці.

  • 18.10.2011 - 01:46 | biot

    14 октября телекомпания 20th Centurу Fox выпустила в прокат фильм «Большой Год» (The Big Year). Это великий день для птиц и Audubon – самой известной организации, работающей для сохранения птиц Северной Америки.

  • 18.10.2011 - 00:55 | Harrier

    З 1991 году ў штаце Вайомінг раз на два гады праводзіцца найвялікшы ў Свеце фестываль фільмаў, прысвечных дзікай прыродзе – гэта Jackson Hole Wildlife Film Festival. Сёлета там ў конкурснай праграме удзельнічаў фільм Radioactive Wolves (“Радыёактыўныя ваўкі”), зроблены ў беларускай Чарнобыльскай зоне міжнароднай кінакамандай, якую ад нашай краіны ачольваў знакаміты фотаанімаліст, рэжысёр і аператар дакументальных фільмаў пра прыроду, а таксама арнітолаг, кандыдат біялагічных навук Ігар Бышнёў.

  • 15.10.2011 - 01:07 | Harrier

    Адна з самых старажытных птушак, якая жыве дагэтуль - гаацын (Opisthocomus hoazin), сістэматычнае становішча якой не зразумелае дагэтуль, адносіцца большасцю даследчыкаў да асобнага роду, сямейства і атраду ў класе Птушкі. Гаацыны кепска лятаюць, а іх птушаняты маюць кіпцюры на крылах. Від насяляе лясы басейну Арынока і Амазонкі ў Паўднёвай Амерыцы. Акрамя гэтага, гаацыны – поўныя вегетарыянцы, што вельмі незвычайна для птушак.

  • 14.10.2011 - 00:25 | Harrier

    Згодна з вынікамі новага даследавання, апублікаванымі ў часопісе PLoS ONE, адным з самых небяспечных момантаў для знікаючых відаў з’яўляецца так званая “памылка Рамэо”  - калі навукоўцы перастаюць прадпрымаць дзеянні па ахове віду з-за таго, што ён лічыцца зніклым.

  • 13.10.2011 - 02:19 | Harrier

    Згодна з новай працай, апублікаванай у часопісе Biological Conservation ,   пасля   1989-1990   гг.  ва Ўсходняй Германіі і Чэхіі павялічылася колькасць і распаўсюджанасць  вераб’іных птушак з параўнальна вялікімі памерамі мозгу.

  • 12.10.2011 - 00:30 | Harrier

    Вельмі значнае адкрыццё зрабіў Дэвід Годд’інот (David Hoddinott) пад час правядзення тура для бёдуотчараў у Эфіопіі – ён сфатаграфаваў жаўрука з роду Heteromirafra.

  • 11.10.2011 - 22:26 | Harrier

    Яшчэ адзін падвід птушкі прызнаны паўнацэнным відам у Паўднёвай Амерыцы. І гэты від знаходзіцца пад пагрозай знікнення.

  • 10.10.2011 - 00:10 | Harrier

    Віцэміністр навакольнага асяроддзя Польшчы Станіслаў Гаўлоўскі (Stanisław Gawłowski) месяц назад – 9 верасня 2011 – выдаў распараджэнне, якое неадназначна было ўспрынята ў гэтай краіне. Яно датычыць Спісу чужародных відаў, якія ў выпадку іх выпушчэння ў дзікую прыроду могуць пагражаць існаванню айчынных відаў флоры і фауны або прыродным біятопам.

  • 08.10.2011 - 01:02 | Harrier

    Сусветная бажанавая асацыяцыя World Pheasant Association (WPA) абвесціла, што эндэмік Віетнама, бажан Эдвадса (Lophura edwardsi), хутчэй за ўсё канчаткова знік у дзікай прыродзе.

  • 07.10.2011 - 13:05 | Harrier

    Часопіс "British Birds" – адзін з вядучых еўрапейскіх перыёдыкаў, якія публікуюць артыкулы па ідэнтэфікацыі, асаблівасцях экалогіі, ахове і таксанаміі птушак Палеарктыкі і Неарктыкі. Акрамя гэтага, часопіс публікуе самыя цікавыя рэгістрацыі птушак для Вялікабрытаніі і іншых краін Еўропы.

  • 05.10.2011 - 00:44 | Harrier

    Польскія арнітолагі (але не толькі яны) з абурэннем успрынялі рашэнне Рэгіянальнай дырэкцыі аховы навакольнага асяроддзя у Ольштыне, якая выдала дазвол на адстрэл 250 крумкачоў, 190 шэрых варон і 600 сарок на тэрыторыі Шчэцінскага павету. Сумненне выклікае найперш абаснаванне гэтага рашэння.

  • 04.10.2011 - 22:08 | Harrier

    Дзякуючы неабыякавасці бёдуотчараў і арнітолагаў з многіх краін, у тым ліку і з Беларусі, праект па вывучэнню лебедзя-клікуна ў Латвіі будзе працягнуты!

  • 04.10.2011 - 00:44 | Harrier

    Скопы, якія ляцяць праз Польшчу, павінны аблятаць сажалкі рыбгасаў для ўласнай бяспекі. Менавіта цяпер на іх адбываюцца групавыя паляванні. І хаця паляўнічыя заўсёды кажуць, што “страляем толькі ў тое, што вызначылі”, праблема параненых ці нават забітых пад час паляванняў драпежных птушак У Польшчы вельмі рэальная.