Пасля амаль трох месяцаў, праведзеных у Нігерыі, адзін з 5 самцоў звычайнай зязюлі (Cuculus canorus) са спадарожнікавым перадатчыкам на спіне па імені Клемент цяпер далучыўся да чатырох сваіх таварышаў, якія ўжо зімуюць у дажджавых лясах Конга. Цяпер месцазнаходжання кожнай птушкі адносна адзін адной найбліжэйшае з пачатку праекту па сачэнні за імі па-за Брытанскімі астравамі.
- 26.11.2011 - 22:07 | Harrier
- 26.11.2011 - 00:21 | HarrierПрайшоў амаль месяц, як Польскі зімародак апынуўся ў ... Вялікабрытаніі!Маладая птушка была злапаная ў арніталагічную сетку на ўзбярэжжы Англіі ў рэзерваце Orford Ness. Аказалася, што зімародак (Alcedo atthis) быў акальцаваны ў польскім нацпарку Drawieńskim 6 ліпеня як птушаня і па прамой адлегласць да месца адлову склала 971 км. 
- 25.11.2011 - 00:14 | HarrierРэгулярныя масавыя забойствы дзікіх жывёл для наступнага спажывання (Bushmeat) ёсць вялікай праблемай для некаторых краін Афрыкі, Паўднёва-Ўсходняй Азіі і Паўднёвай Амерыкі. Аднак апошнія падзеі ў Еўропе паказалі, што і некаторыя еўрапейцы недалёка адышлі ад прымітыўных плямёнаў. 
- 24.11.2011 - 00:12 | HarrierНовы аналіз паходжання гавайскіх квяткоўніц Drepanidinae паказаў, што іх найбліжэйшымі крэўнымі ёсць чаромашнікі з роду Carpodacus. 
- 23.11.2011 - 01:08 | HarrierЖыхар Скідаля (Гарадзеншчына) Валянцін Музыка заваяваў гран-пры на міжнароднай філатэлістычнай выставе “Дэбюты”, што адбылася на мінулым тыдні ў польскім горадзе Кашалін. 
 Валянцін атрымаў сваю ўзнагароду за калекцыю “Птушкі, што гняздуюць у Беларусі”.
- 22.11.2011 - 19:37 | HarrierЧарговая аб’яднаная канферэнцыя Заходне-Палескага рэгіянальнага і Брэсцкага абласнога аддзяленняў АПБ паспяхова адбылася ў памяшканні Абласнога краяведчага музею. Каля 30 прысутных не толькі ўдзельнічалі ў выбарах і давыбарах Саветаў абодвух аддзяленняў, заслухалі справаздачы, але і паглядзелі цікавыя прэзентацыі, а таксама выбралі найлепшыя здымкі, дасланыя на абласны фотаконкурс. 
- 22.11.2011 - 17:37 | HarrierНа Брытанскіх астравах сёлета тэмпературы кастрычніка былі найвышэйшымі за ўсю гісторыю іх адсочвання. Выдатная і мяккая пагода стаіць і ў лістападзе. Таму ня дзіва, што многія віды жывёл карыстаюцца з гэтага, каб працягнуць свой сезон размнажэння. 
- 21.11.2011 - 23:08 | HarrierНовае генетычнае даследаванне пацвердзіла, што паўночна-афрыканская зялёная жаўна – жаўна Левайланта (Levaillant’s Woodpecker) – гэта асобны від птушак. Гэта наблізіла магчымае наданне відавога статусу і іберыйскаму падвіду зялёнай жаўны. 
- 21.11.2011 - 00:13 | HarrierУ апошні час генетычныя даследаванні ўсё часцей выкарыстоўваюць, каб даказаць падвышэнне таксанамічнага статусу падвідаў ці ізаляваных папуляцый розных птушак да відавога ўзроўню. Аднак апошняя публікацыя ў новым часопісе Heron Conservation надзіва змагла супрацьстаяць гэтай агульнай тэндэнцыі. Аказалася, што спробы “падзяліць” адзіны від – вялікую белую чаплю – на заходнюю вялікую белую і ўсходнюю вялікую белую чаплю не маюць дастатковых падставаў. 
- 19.11.2011 - 02:27 | HarrierШаноўныя сябры і калегі! Запрашаем Вас прыняць удзел у рэспубліканскай навукова-практычнай канферэнцыі "Заалагічныя чытанні 2012", якая будзе прысвечана 250-годдзю праф. С.Б.Юндзіла (1761-1847) і адбудзецца 2-4 сакавіка 2012 г. у Гродна. 
- 17.11.2011 - 20:51 | HarrierВыйшаў з друку чарговы “тоўсты” (бо падвойны) нумар ўкраінскага арніталагічнага часопіса “Беркут” за 2010 год. Часопіс выходзіць з 1992 году, а з 1994 – 2 разы на год. 
 
- 17.11.2011 - 00:21 | HarrierСучасныя тэхналогіі дазваляюць рэгістраваць месцазнаходжанне птушак нават з частатой штонекалькі хвілін. Дзякуючы забеспячэнню вялікага арляца (Aquila clanga) з Усходняй Польшчы сучасным перадатчыкам, можна сачыць за яго пералётам на зімоўку ў Афрыку. А пасля прагляду атрыманых каардынатаў на мапе GoogleEarth, можна ўбачыць як выглядаюць дакладныя месцы дзе ён паляваў, начаваў ці адпачываў. 
- 16.11.2011 - 17:21 | HarrierМногія еўрапейскія вераб’іныя віды птушак ёсць далёкадыстанцыйнымі мігрантамі, якія пад час пералётаў на зімоўку ці на гнездавыя тэрыторыі пралятаюць праз Сахару. Пад час сваіх пералётаў на зімоўку яны сустракаюць на сваім шляху дзве сур’ёзныя перашкоды – Міжземнае мора і найвялікшую ў Свеце пустыню. 
- 14.11.2011 - 20:00 | KiolkПриглашаем Вас принять участие в VI Международной орнитологической конференции по соколообразным и совам Северной Евразии: ХИЩНЫЕ ПТИЦЫ В ДИНАМИЧЕСКОЙ СРЕДЕ ІІІ ТЫСЯЧЕЛЕТИЯ: СОСТОЯНИЕ И ПЕРСПЕКТИВЫ 
- 14.11.2011 - 01:35 | HarrierАмерыканскія навукоўцы знайшлі, што хаця вірус ліхаманкі Заходняга Нілу “атакуе” ў Паўночнай Амерыцы каля 60 відаў птушак, толькі частка з іх іграе важную ролю у яго распаўсюджанні. І адзін з гэтых відаў – вандроўны дрозд (Turdus migratorius). 
 
     
  
   
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

КАМЕНТАРЫ