Урад Штырыі – адной з зямель Аўстрыі - пагадзіўся на адстрэл 25 тысяч птушак з сямейства крумкачовых: гракоў, варон, сарок і нават соек! Гэтыя віды птушак – як і іншыя – знаходзяцца ў Аўстрыі пад поўнай або частковай аховай. Мясцовыя фермеры заклікалі ўлады выдаць дазвол на адстрэл гэтых птушак з-за таго, што яны знішчаюць сельгаскультуры.
- 06.08.2011 - 02:09 | Harrier
- 04.08.2011 - 00:02 | Harrier
На прыканцы ліпеня ў Вялікабрытаніі была адзначана маладая самка белакрылага крыжадзюба (Loxia leucoptera), якая можа азначаць пацверджанне чарговай інвазіі віду ў розныя еўрапейскія краіны. Ў Швецыі цяпер на 77% больш назіранняў гэтых самых невялікіх еўрапейскіх крыжадзюбаў чым звычайна. Пры чым нярэдкія групкі ў 50, 60 і нават 130 птушак. Белакрылыя крыжадзюбы актыўна ляцяць праз паўднёвую Швецыю прыкладна ў паўднёва-заходнім напрамку.
- 23.07.2011 - 12:51 | Kiolk
Фотаздымак новага віду для Літвы быў зроблены Rimantas Stankūnas. Паводле www.birdpix.lt
Жоўтаногі клік - гэта паўночнаамерыканскі кулік, які гняздуе пераважна ў Канадзе і на Алясцы, а на зімоўку мігруе на поўдзень ЗША і ў Паўднёвую Амерыку, а таксама на захад Індыі. Залёт у Еўропу вельмі нязвыклы для дадзенага віду, праўда, гэты від адзначаны ў большасці краін Балтыйскага рэгіёну, а таксама ў Аўстрыі, Гішпаніі і Італіі.
- 19.07.2011 - 01:02 | Harrier
Паводле апошніх даследаванняў, слімакі могуць заставацца жывымі нават праходзячы праз харчавальны тракт птушак.
- 17.07.2011 - 11:35 | Harrier
Пасля шматлікіх рэгістрацый віду ў гнездавы час і доўгіх пошуках нарэшце атрыманы доказы гнездавання садовай чаротаўкі (Acrocephalus dumetorum) у Польшчы. 16 ліпеня 2011г. былі злапаныя і акальцаваныя самка з наседнымі плямамі і злётак пад г.Васількоў недалёка ад Беластоку.
- 16.07.2011 - 09:08 | Kiolk
Полёт птицам даёт много преимуществ перед другими животными, но в то же время и таит много опасностей, которые увеличиваются с развитием человечества. Одной из таких опасностей являются линии электропередач (ЛЭП), которые являются причиной гибели птиц от поражения током и от столкновений с ними. О проблеме птиц и ЛЭП рассказала Ирина Самусенко, сотрудница лаборатории орнитологии Национальной Академии наук Беларуси, которая проводит исследования по данной тематике.
- 15.07.2011 - 19:04 | Harrier
Упершыню ў Свеце паспяхова вылупіліся першыя 17 птушанят куліка-лапатня (Eurynorhynchus pygmeus) пад час рэалізацыі схемы на развядзенню віду ў няволі. Гэта другая добрая сёлетняя навіна – не так даўно міжнародная экспедыцыя навукоўцаў адкрыла на Чукотцы невядомыя дагэтуль месцы гнездавання гэтага глабальна знікаючага віду птушак, агульная колькасць якога ацэньваецца менш чым у 200 пар.
- 15.07.2011 - 02:01 | Harrier
Наш сябар і калега, выдатны натураліст, бёдуотчар і адзін з найлепшых беларускіх фотаанімалістаў новага пакалення Дзіма Якубовіч трапіў не па сваёй віне 13 ліпеня ў аўтамабільную аварыю.
- 15.07.2011 - 01:24 | Harrier
В начале лета состоялась совместная украинско-венгерско-румынская экспедиция по изучению балобана (Falco cherrug) на юге Украины. Главной ее целью было мечение птенцов балобана спутниковыми передатчиками для изучения путей их миграции. На территории Украины это первый проект по спутниковой телеметрии хищных птиц.
- 14.07.2011 - 05:16 | biotИменно такими словами окрестил один «обозреватель» птичьих гнезд отобранные им случаи гнездования. Автор собрал по блогам и сайтам фотосвидетельства необычных птичьих подходов при решении «квартирного вопроса».
- 14.07.2011 - 00:57 | Harrier
Без пацверджаных рэгістрацый як мінімум апошнія 28 год, амерыканскія актывісты аховы прыроды ўсё яшчэ спадзяюцца знайсці эскімоскага кулёна (Numenius borealis).
- 11.07.2011 - 09:28 | biotАмериканский журналист Ричард Конниф недавно издал книгу «Искатели новых видов на Земле: герои, глупцы и сумасшедшие». В истории орнитологии, несомненно, было много интересного. Так, недавно он опубликовал статью в «Нью-Йорк Таймс» о том, как орнитология использовалась в разведке.
- 07.07.2011 - 15:50 | Kiolk
“Беларусь - апошняе дзікае месца ў Еўропе” (“Belarus - Europe's last Wilderness”) -пад такой назвай пабачыў свет невялікі ролік знакамітага брытанскага тэлевізійнага прэзенцёра і прадзюсера Найджэла Мэрвіна (Nigel Marven), прысвечаны птушкам Беларусі. Здымкі фільма праводзіліся вясной 2010 года ў паўночнай і паўднёвай частках нашай краіны, праўда, большую частку фільма занялі кадры з ТВП "Тураўскае балонне" і поймы Прыпяці.
- 03.07.2011 - 16:37 | Harrier
Першае вялікамаштабнае даследаванне па выкарыстанню навукоўцамі адмысловых сетак для адлову птушак паказала, што рызыка для здароўя птушак пры выкарыстанні гэтага метаду мінімальная.
- 01.07.2011 - 10:57 | Harrier
Нядаўнія даследаванні таго, што некаторыя птушкі могуць адрозніваць асобных людзей, знайшлі новае пацверджанне ў простых эксперыментах, праведзеных у Паўднёвай Карэі.
КАМЕНТАРЫ