Viasna-2024 2024

  • 28.09.2010 - 23:42 | Harrier

    У мінулую пятніцу, 24 верасня, надзвычай радасная падзея адбылася ў сям'і Святланы і Віталія Гуменных - у іх нарадзілася дачушка Карына. Віталь - адзін з заснавальнікаў Заходне-Беларускага таварыства аховы птушак (ЗБТАП) і ГА "Ахова птушак Бацькаўшчыны" (АПБ), бяссменны сябра Рады Гродзенскага абласнога аддзялення АПБ, выдатны герпетолаг і бёдуотчар, настаўнік і адміністратар, актыўны ўдзельнік і арганізатар шматлікіх семінараў, сустрэч, канферэнцый, праектаў і акцый аддзялення.

  • 28.09.2010 - 23:21 | Harrier

    25 верасня брытанскія бёдуотчары адзначылі і сфатаграфавалі амерыканскую жаўтабрухую валасяніцу (Empidonax flaviventris). Гэта першая рэгістрацыя віду ў нашым зоагеаграфічным рэгіёне. Птушка некалькі апошніх дзён знаходзіцца, асабліва не хаваючыся ад шматлікіх узбуджаных новым відам назіральнікаў, у Blakeney Point, графства Нарфолк. Першай яе ўбачыў Джэймс МакКулюм (James McCullum).

  • 28.09.2010 - 00:00 | Harrier

    У сям'і Аксаны і Аляксандра Цвырко, якія жывуць на беразе славутага возера Свіцязь на Наваградчыне, 1 верасня нарадзіўся сынок Жэня.

    Аксана з'яўляецца заснавальніцай і старшынёй Рады Наваградзкага рэгіянальнага аддзялення АПБ. Яны разам з будучым мужам актыўна ўдзельнічалі ў сэмінарах і летніках рэгіянальных лідэраў АПБ, дзе і пазнаёміліся.

  • 27.09.2010 - 23:31 | Harrier

    Загадкавая гісторыя, пра пачатак якой мы распавядалі на нашым сайце амаль год таму:  Шэрая гусь з брытанскімі кольцамі застрэлена на Смаргоншчыне, нарэшце атрымала адказы на ўсе пытанні.
    Нагадаю, што мясцоваму бёдуотчару Аляксандру Ясевічу адзін з паляўнічых перадаў каляровыя пластыкавыя кольцы з шыі і лапы, а таксама металічнае брытанскае кальцо з застрэленай ім, па яго словах, шэрай гусі.
    Дадзеныя былі перасланыя праз Беларускі цэнтр кальцавання птушак брытанскім калегам, аднак яны да сённяшняга дня захоўвалі маўчанне.

  • 27.09.2010 - 15:19 | Harrier

    З 1990 году ў паўднёва-ўсходняй Польшчы дакладна сочаць за лёсам невялікай папуляцыі адной з самых прыгожых еўрапейскіх птушак – сіняга сіваграка (Coracias garullus). На жаль, пасля некаторага ўзросту колькасці гняздуючых птушак у 2002-2008 гг., апошнія два гады адбываецца значны спад. 

  • 23.09.2010 - 00:42 | Harrier

    На гэты раз птушка, акальцаваная птушанём 28 чэрвеня 1980 году на астравах Farne (Вялікабрытанія) была зноў сустрэтая сёлета. Гэта значыць, што да часу яе сустрэчы сёлета гэтая палярная крычка (Sterna paradisaea) пражыла 30 гадоў, 2 месяцы і 23 дні, чым усталявала новы рэкорд доўгажыхарства для свайго віду на нашым Паўшар’і.

  • 22.09.2010 - 17:34 | Kiolk

     Другі раз за ўвесь час кальцавання кулікоў у Беларусі  быў акальцаваны малы грыцук (Limosa lapponica). Маладая птушка была злапана 15 верасня ў пойме ракі Прыпяць каля Турава супрацоўнікамі тураўскай станцыі кальцавання.

  • 21.09.2010 - 18:24 | Peregrinus

    Жахлівая навіна, ў якую немагчыма паверыць і тым больш зразумець, прыйшла сёння, 21 верасня, з Брэста. Двухтыднёвую барацьбу з цяжкай хваробай прайграў наш сябар і таварыш, якога мы звалі па-беларуску Сяржук…

  • 17.09.2010 - 20:19 | Harrier

    Амерыканскае агенцтва па ахове навакольнага асяроддзя (US Environmental Protection Agency (EPA)) і кампанія Bayer CropScience падпісалі пагадненне, згодна з якім прадукцыя інсектіцыду aldicarb будзе цалкам прыпынена да 2014 году. За гэта змагаліся адна з найбуйнейшыx амерыканскіх прыродаахоўных арганізацый American Bird Conservancy (ABC) і іншыя НДА.
    Некаторыя з самых небяспечных для прыроды прадуктаў на базе aldicarb’у будуць забароненыя для прымянення адразу ж, другія будуць паступова выводзіцца з ужытку да канца 2018 году.
     

  • 15.09.2010 - 13:28 | Harrier

    Другі год запар мы праводзім конкурсы, ў якіх ВЫДАТНЫЯ ЎЗНАГАРОДЫ ЧАКАЮЦЬ НА ЎДЗЕЛЬНІКАЎ БЁДРЭЙСУ.
    Учора скончылася магчымасць галасаваць за найлепшы рэпартаж з VII адкрытага чэмпіянату Беларусі па спартыўнай арніталогіі. Ўсяго на нашым сайце было размешчана 5 конкурсных і 2 рэпартажы па-за конкурсам. І вось вынікі:

  • 14.09.2010 - 21:08 | Harrier

    На працягу пятніцы-нядзелі 17-19 верасня 2010 r. ў гарадку Goniądz над Бебжай адбудзецца першы ў гісторыі злёт Klubu Ptaków Polskich!
    У адзін з самых маляўнічых куткоў Усходняй Польшчы прыедуць з усёй краіны сябры Клубу Польскіх Птушак, якія сваё прозвішча маюць дзякуючы птушкам – напрыклад, Кулікоўскія, Гілі, Вуйцікі і г.д. Каля гэтага шаноўнага кола таксама будуць іншыя палякі, якія прадстаўляць біяразнастайнасць: Вілкоўскія, Альшэўскія, Квяткоўскія як прозвішчам, так і выбарам прафесіі.

  • 14.09.2010 - 14:11 | Harrier

    Увосень – зіму 2009-10 гг. на тэрыторыі Польшчы назіралася надзвычайна шмат балотных соваў (Asio flammeus). Каб зразумець, ці была гэта інвазія, Міхал Баран (Michał Baran) i Кшыштаф Кус (Krzysztof  Kus) - польскія бёдуотчары, вырашылі даследаваць гэтую справу і сабраць як мага больш паведамленняў пра рэгістрацыі віду ў гэты перыяд часу ў Польшчы і Беларусі.

  • 10.09.2010 - 17:19 | Harrier

    Толькі да 15 верасня 2010 году можна замовіць 15ты том самай знакамітай і падрабязнай серыі “Птушкі Свету” ("HANDBOOK OF THE BIRDS OF THE WORLD") выдавецтва Lynx Edicions, у перадвыпускной цане ў 168 эўра. Звычайная цана кожнага тому пасля выйсця з друку - 212 эўра.

  • 10.09.2010 - 00:05 | Harrier

    BirdLife Malta is seeking a dynamic and focused person for the post of Executive Director. This is an opportunity to drive the future of Malta's leading environment NGO.

  • 09.09.2010 - 22:35 | Peregrinus

     В четверг аукционный дом Sotheby's объявил о проведении аукциона, на котором будут проданы ценные лоты из коллекции книг, рукописей и писем лорда Хескетта, умершего 55 лет назад. В частности, на торги будет выставлен экземпляр самой дорогой книги из числа когда-либо проданных на аукционе - "Птицы Америки" американского орнитолога и художника Джона Джеймса Одюбона, проданная в 2000 году на аукционе Christie's за 8,8 млн долларов, пишет The Telegraph.