• 12.04.2014 - 17:47 | Harrier

     Падведзены вынікі нашага фотаконкурсу ва ўсіх намінацыях за сакавік. Дзякуючы большай актыўнасці фатографаў, кожная з намінацый атрымала ў фінал поўны камплект здымкаў: 10 з "Магіяй дзікіх птушак"  і па 5 з трох іншых.

  • 05.04.2014 - 23:20 | Harrier

     У Ізраілі з вялікім поспехам прайшла першая міжнародная гонка за птушкамі пад назвай “Чэмпіёны шляхоў міграцыі” (Champions of the Flyway). На працягу сутак у першы дзень красавіка ў Эліаце (ад межаў з Іарданіяй да межаў з Егіптам) 13 каманд убачылі разам 249 відаў птушак, што складае 45% усіх відаў, адзначаных у Ізраіле. Многія каманады дзеля гэтага перадолелі да 600 км. Акрамя гэтага, была дасягнута і галоўная мэта спаборніцтваў – сабраць ахвяраванні на ахову птушак. На 3е красавіка было атрымана £35.000, прычым  грошы працягваюць паступаць.

  • 05.04.2014 - 17:22 | Harrier

     Бясплатныя модныя курсы беларускай мовы "Мова Нанова" запрашаюць усіх цікаўных на сваю чарговую сустрэчу ў Гродна, якая будзе прысвечана птушкам і пачнецца ў панядзелак, 7 красавіка, а 19 гадзіне. 

  • 04.04.2014 - 00:06 | Harrier

     Шэрым кугакаўкам (Strix aluco) з асобных папуляцый у доўгатэрміновай перспектыве пагражае знікненне з-за зменаў у навакольным асяроддзі, якія згладжваюць цыклы колькасці іх найбольш папулярнай здабычы. Да такіх высноваў прыйшла каманда брытанскіх навукоўцаў, якая апублікавала вынікі шматгадовага даследавання ўзаемасувязяў “драпежнік-ахвяра-клімат” ў часопісе Global Change Biology. 

  • 31.03.2014 - 01:39 | Harrier

     На прыканцы сакавіка ў Бялыніцкім раёне на Магілёўшчыне ў змешанай групе белалобых і гусей-гуменніц былі сфатаграфаваныя 2 асобіны горных гусей (Anser indicus).

  • 30.03.2014 - 11:04 | Raven

     Брестское областное отделение АПБ объявляет конкурс на замещение вакантных должностей экспертов проекта (зоолог, ботаник, эксперт по охране природы): 

  • 27.03.2014 - 23:48 | Raven

    Это делает возможным такой вид туристической деятельности, как экотуризм. Не смотря на то, что это относительно новый вид туризма, в последние десятилетия он активно развивается, как во всем мире, так и в нашей стране.

  • 27.03.2014 - 00:07 | Harrier

     У апошнія дзесяцігоддзі атрымалася добра задакументаваць шкодны ўплыў чужародных відаў на біяразнастайнасць. Аднак негледзячы на шматлікія сабраныя факты, механізмы такога ўдзеяння часта застаюцца незразумелымі або недаказанымі. Нядаўнае даследаванне, праведзенае ў Лондане камандай навукоўцаў з розных навучальных і даследчых установаў сталіцы Вялікабрытаніі, паказала значнае негатыўнае ўздзеянне  папугаяў Крамера (Psittacula krameri) на паводзіны мясцовых птушак пад час пошуку корма і харчавання. 

  • 25.03.2014 - 18:19 | Harrier

     Працягваецца добрая традыцыя супрацы Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Беларусі і ГА “Ахова птушак Бацькаўшчыны” (АПБ) па выпуску паштовых марак і іншай філатэлістычнай прадукцыі з выявай Птушкі Года.

  • 25.03.2014 - 01:09 | Harrier

     Маладыя арнітолагі з Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы (Беларусь) і Чэркасскага нацыянальнага ўніверсітэту імя Б.Хмяльніцкага (Україна) дзякуючы сучасным тэхналогіям кожны ў сваім горадзе распавядуць пра цікавыя вынікі сваіх даследаванняў для аўдыторый у абодвух краінах.