Назіранні птушак, якія зімуюць у Беларусі: зіма 2024-2025

 

  • 27.09.2009 - 00:16 | Harrier

       Менавіта ў першую суботу і нядзелю кастрычніка штогод адбываюцца самыя вялікія і масавыя назіранні птушак на нашым кантыненце, якія арганізуюць партнёрскія арганізацыі BirdLife.

       У больш чым 30 краінах па ўсёй Еўропе будуць праведзены розныя мерапрыемствы – ад “простых” экскурсій на птушак, да дэманстрацыі як іх кальцуюць. Большасць арганізацый-партнёраў BirdLife будзе таксама збіраць звесткі пра віды і іх колькасць, якія будуць адзначаны пад час назіранняў на працягу гэтых дзвюх дзён. Вынікі для ўсяго кантыненту будзе збіраць галандзкая арганізацыя VBN (BirdLife у Нідэрландах), яны будуць абнародаваны ўжо ў панядзелак.

  • 25.09.2009 - 20:20 | Kiolk

         Польскі Птушыны Партал BirdWatching.PL сардэчна запрашае на фатаграфічна-бёдуочарскі ХІV ПППікнік “Восень у даліне Baryczy”, які адбудзецца 5-8 лістапада 2009г. w Grabownicy k. Milicza.
    ХІV ПППікнік “Восень у даліне Baryczy” чарговая акцыя з цыклу імпрэз для назіральнікаў і фатографаваў птушак, а таксама аматараў прыроды, арганізаваных у найцікавейшых польскіх месцах скаплення птушак. У гэтым годзе ён адбудзецца ў даліне ракі Baryczy і на Міліціх сажалках. 

  • 23.09.2009 - 11:53 | Harrier

       Нядаўняе выдзяленне з чайкі-клыгуна (Larus argentatus) двух відаў: чайкі-рагатухі (L. cachinnans) і “італьянскай” чайкі (L. michahellis) /агульнапрынятай беларускай назвы віду пакуль не існуе/ многімі трактавалася як спроба апісаць як мага больш відаў птушак на радасць бёдуотчарам і тым, хто іх апісаў.

        Ніжэй прадстаўлены пераказ асноўных тэзаў артыкулу Liebers D., de Knijff P., & Helbig, A. J. 2004.The Herring Gull complex is not a ring species. Proc. Roy. Soc. Lond. B. 271: 893–901, у якім даказваецца сучаснымі метадамі малекулярнай генетыкі, што раздзяленне папярэдняга “комплекснага віду” чайкі-клыгуна было апраўдана.

  • 22.09.2009 - 22:47 | Harrier

       Канвенцыя па ахове еўрапейскай прыроды і прыродных экасістэм (Convention on the Conservation of European Wildlife and Natural Habitats) была падпісана ў Берне (Швейцарыя) 19 верасня 1979г., і хутка пачала называцца проста “Бернскай канвенцыяй”. Цяпер яна ратыфікаваная ўсімі краінамі – чальцамі Рады Еўропы, акрамя Расіі і Сан-Марына, а таксама Беларусі, якая ў Раду Еўропы не ўваходзіць. Па за еўрапейскімі краінамі, яе падпісалі Буркіна Фасо, Марокка, Туніс і Сенегал.

  • 22.09.2009 - 13:46 | Harrier

       26 сентября 2009 г. в с. Караменды - административном центре Наурзумского района (Казахстан)-состоится очередной Фестиваль журавля, который с начала учебного года уже проводится во всех общеобразовательных учреждениях области. В программе праздника: Гала-концерт, награждение лучших работ участников конкурсов, выставка рисунков, поделок, посещение Музея Природы Наурзумского Природного заповедника и многое другое.

  • 22.09.2009 - 12:29 | Harrier

       Згодна з гэтым прыслоўем мы разыграем сярод нашых зарэгістраваных карыстальнікаў пяць асобнікаў брашуры "Спіс птушак Польшчы" (на польскай і ангельскай мовах) па стану на 31.12.2008г.

       На 20 старонках у брашуры пададазены Спіс 446 відаў птушак Польшчы (назва на Лаціне, на польскай і ангельскай мовах), а таксама іх статус.

  • 22.09.2009 - 00:59 | Harrier

    Менавіта такія дадзеныя вынікаюць са справаздачы Службы ЗША па дзікай прыродзе (U.S. Fish and Wildlife Service), прадстаўленай у сярэдзіне ліпеня 2009 г. Аднак гэтыя лічбы прыведзены на 2006 г. – г.зн. калі рабіліся апытанні для Нацыянальнага даследавання рыбалоўства, палявання і звязанай з дзікай прыродай рэкрэацыі. Яшчэ адна ашаламляльная лічба – штогод бёдуотчынг прыносіць эканоміцы ЗША даход у 36 мільярдаў даляраў!

    Штаты, у якіх найбольшая доля насельніцтва назірае за птушкамі, гэта: Мантана (40%), Мэйн (39%), Вэрмонт (38%), Мінэсота (33%) і Айова (33%).

  • 21.09.2009 - 23:41 | Harrier

       Не гледзячы на шматлікія пратэсты аматараў прыроды, ў Польшчы працягваецца летняе паляванне на качак, якое паводле польскіх законаў можна пачынаць ужо ў жніўні, у той час, як многія вадаплаўныя птушкі яшчэ не скончылі гнездаванне, а некаторыя маладыя птушкі яшчэ не лятаюць і робяцца лёгкімі ахвярамі паляўнічых і іх сабак.

  • 21.09.2009 - 23:26 | Harrier

        На працягу трох тыдняў – з 11  верасня па 4 кастрычніка – міжнародная арганізацыя Камітэт  супраць злачынстваў на птушках (Committee Against Bird Slaughter (CABS)) праводзіць валанцёрскі летнік Safe Haven на Мальце, пад час якога будзе праводзіцца маніторынг і супрацьдзеянне нелегальнаму восеньскаму паляванню на птушак на востраве. Акрамя дапамогі мясцовай паліцыі, валанцёры будуць рэгістраваць усе выпадкі браканьерства.

  • 14.09.2009 - 11:41 | Harrier

       Сёлета Птушкай году была выбрана шэрая гусь – від птушак, які ніяк не можа павялічыць сваю колькасць (250-300 пар) ў нашай краіне, хаця ўпершыню адзначаны на гнездаванні ў Беларусі яшчэ 40 гадоў таму, і ў суседніх краінах гняздуюцца тысячы птушак гэтага віду.

  • 12.09.2009 - 15:02 | Harrier

       Новае даследаванне паказала, што самцы палявых жаўрукоў (Alauda arvensis) выдатна адрозніваюць песні сваіх суседзяў ад песняў невядомых ім птушак-“прышэльцаў” свайго віду. Апошнія пакуль не маюць сваёй тэрыторыі і таму могуць уяўляць пагрозу для “старых” самцоў, а значыць і іх патомства, таму апошнія павінны быць гатовы як мага хутчэй прагнаць чужакоў.
       Навукоўцы з лонданскага ўніверсітэту Queen Mary вывучалі песні палявых жаўрукоў і параўноўвалі іх структуру. Аказалася, што песні суседніх жаўрукоў утрымліваюць больш падобных сілабаў-фраз, чым іх песні і песні чужакоў. Гэта падобна на людзкія дыялекты.

  • 12.09.2009 - 14:52 | Harrier

    Толькі дзьве каманды падрыхтавалі рэпартажы з апошніх спаборніцтваў па спартыўнай орніталогіі: “Тім-бай”: http://www.birdwatch.by/naziranni/683 і «Туракохартлауба»:  http://www.birdwatch.by/naziranni/700 Таму паміж імі ў апошнія суткі разыгралася сапраўдная бітва за прыз, прадстаўлены ў гэтай намінацыі чэмпіянату нашым сайтам – найлепшы палявы вызначальнік птушак Еўропы “ Collins Bird guide”. І калі на пачатак учорашняга дня за абодва рэпартажы прагаласавала аднолькавая колькасць зарэгістраваных наведвальнікаў, дык учора новыя карыстальнікі прыбывалі цягам усяго дня. Таму пад канец дня рэпартаж каманды “Тім-бай” пачаў адыходзіць у адрыў і перамог з лікам 70 балаў супраць 55 у супернікаў. Па просьбе каманды вызначальнік будзе дасланы аднаму з яе чальцоў – Аляксандру Раку.
    Другая намінацыя прыцягнула больш ўдзельнікаў, але колькасць прагаласаваўшых за Лепшы здымак з гонкі за птушкамі была нашмат меншай. І такіх вялікіх эмоцый – на шчасце або на жаль –  не выклікала. Больш за 20 здымкаў прадставілі агулам 5 каманд.

  • 11.09.2009 - 22:28 | Harrier

    Мала хто памятае, што мы далучыліся да Сусветнага рэйтынгу ўэб-праектаў, прысвечаных назіранням за птушкамі, не так даўно – 26 мая. І апынуліся на пры канцы першай тысячы. Але ўжо праз 4 дні мы прасунуліся амаль на 500 месцаў уверх – і занялі сваё месца сярод першай паўсотні.

  • 11.09.2009 - 12:08 | Harrier

    Тэлекамунікацыйныя кампаніі абяцаюць злучыць Свет шырокапалосным Інтэрнэтам для зручнасці карыстальнікаў. Аднак у Паўднёвай Афрыцы паштовы голуб аказаўся нашмат хутчэйшым у пераносцы дадзеных, чым ADSL.
    IT кампанія з г.Дурбан вырашыла параўнаць хуткасць 11-ці месячнага паштовага голуба, да якога прымацавалі флэш-картку памяці на 4 Гб, з працай лініі ADSL самай вялікай тэлекамунікацыйнай паўднёваафрыканскай кампаніі Telkom.
    За своеасаблівым спаборніцтвам назіралі дзесяткі журналістаў, а он-лайн – яшчэ і сотні карыстальнікаў сацыяльных сетак Facebook і Twitter.

  • 10.09.2009 - 18:39 | Harrier

        Хутка можна будзе рэканструяваць не толькі структуру, але і колер апярэння нядаўна зніклых відаў птушак – пра гэта сведчаць вынікі новага навуковага даследавання.
        У наш час працягваюць знаходзіць усё новыя і новыя акамянелыя парэшткі птушак, якія шмат дадаюць да нашых ведаў не толькі пра ўжо зніклыя формы, але і пра сучасных птушак. Але да апошняга часу галоўнай праблемай была немагчымасць уявіць як выглядала іх апярэнне. Ўжо параўнальна даўно было вядома, што нават у выраслым і мёртвым пяры ў пачатку ачыну застаецца ДНК, якое лёгка выдзяліць і аналізаваць. Аднак акамянелыя пёрьі часта не мелі гэтай часткі або яе было не магчыма аддзяліць у добрым стане.