І вось пачатак новага дня, і хутка кола замкнецца… Але ўсе па чарзе. Іспыты зданы, усе гатова і надыходзіць час акціі “Забей і не палі”. Я, як сапраўдны Папа Карла, сабраў усе свае драўляныя загатоўкі і панёс да месца збору – на афіцыйнае месца для палення.
- 16.05.2011 - 23:32 | Harrier
- 12.05.2011 - 13:34 | Harrier
Выпас быдла можа ўздзейнічаць на змену суадносін палоў у птушанят, якія гняздуюць на гэтых пашах. Такую нечаканую выснову зрабіла група брытанскіх даследчыкаў. У прынцыпе, суадносіны самцоў-самак сярод птушанят могуць уздзейнічаць на выжыванне віду.
- 10.05.2011 - 23:46 | Harrier
Не так шмат выдатных асобаў паходзіць з Беларусі, каб не мець магчымасць ушанаваць іх памяць на адпаведным узроўні. Гэта яшчэ раз даказалі беларусы і госці нашай краіны рознага ўзросту і заняткаў, якія сабраліся ў мінулую пятніцу і суботу ў гарадку Шчучын, што на Гарадзеншчыне.
- 09.05.2011 - 14:47 | Harrier
Шаноўныя карыстальнікі нашага сайту!
На жаль, у пачатку трэцяга году існавання на нашым сайце здарыліся некалькі выпадкаў прысваення чужых здымкаў. На шчасце, гэта рабіў той самы чалавек. І прысвоіў сабе гэтая здымкі самы малады і самы "новы" зарэгістраваны карыстальнік drozd96.. - 05.05.2011 - 01:28 | Harrier
Наша жыццё цячэ, аздабляецца дажджамі прыгод і завірухамі неспадзяванак. І ўсе мы як папяровыя караблікі - ходзім па марах лёсу. А спыняемся, толькі калі трапляем у порт святаў ды незвычайных падзей. Адной з такіх незвычайных падзей стала фотовыстава лепшых здымкаў, атрыманых на фотаконкурс АПБ у мінулым годзе, якая адбылася ў невялічкім студэнцкім гарадку ў Горках.
- 04.05.2011 - 01:30 | Harrier
Мінскі Міжнародны адукацыйны цэнтр імя Й.Рау, аддзел адукацыі Шчучынскага райвыканкама, ДУА "Гімназія г. Шчучына" запрашаюць прыняць удзел у рэспубліканскай канферэнцыі навучэнцаў "Прырода і адукацыя: праблемы ўстойлівага развіцця", прысвечанай 250-годдзю С.Б. Юндзіла (1761-1847), якая адбудзецца 6-7 мая 2011г. у гімназіі г.Шчучына, вул.Леніна, 64, г.Шчучын (Гродзенская вобл.).
- 04.05.2011 - 01:12 | Harrier
Замест уводзінаў
6 траўня мы адзначаем 250-ці гадовы юбілей нашага знакамітага земляка і аднаго з заснавальнікаў батанікі і заалогіі ў Беларусі – праф. С.Б.Юндзіла. - 03.05.2011 - 17:27 | Harrier
Дзякуючы Прыродаахоўнаму таварыству “Bocian” (Польшча) і Брэсцкаму абласному аддзяленню АПБ можна бясплатна атрымаць 35 хвілінны фільм, які агучаны на чатырох мовах: ангельскай, польскай, беларускай і украінскай.
- 01.05.2011 - 00:21 | Harrier
Генетычны аналіз парэшткаў мёртвай птушкі паказаў, што існуе невядомая дагэтуль папуляцыя аднаго з невялікіх відаў гагаркавых.
- 29.04.2011 - 00:44 | Harrier
Новае заканадаўства, прынятае ў штаце Іллінойс (ЗША), дапаможа зменшыць смяротнасць дзікіх птушак ад іх сутыкненняў з шыбамі і будынкамі. Гэтую навіну вітала Амерыканскае таварыства аховы птушак (American Bird Conservancy (АВС)).

КАМЕНТАРЫ