• 03.07.2019 - 18:25 | Harrier
    Птушкі з розных папуляцый таго ж віду могуць не толькі выкарыстоўвываць розныя пралётныя шляхі пад час сезонных міграцый, але і розныя месцы зімоўкі. Змены клімату і выкарыстання некаторых тэрыторый прывялі да павелічэння гнездавога арэалу некаторых відаў паўднёвых відаў, сярод якіх шчуркі-пчалаедкі, пэўна, самыя паспяховыя. Аднак заставалася незразумелым, ці новаўтвораныя папуляцыі шчурак усталююць новыя шляхі і феналогію пералётаў, новыя месцы зімоўкі?
  • 03.07.2019 - 01:02 | Harrier
    Назіранні птушак – сектар экатурызма, які ў апошнія гады расце найбольш хутка. Не менш важна тое, што турысты, якія прыязжаюць назіраць птушак, робяць вялікі ўнёсак у лакальную эканоміку на тых тэрыторыях, дзе захавалася вялікая разнастайнасць птушак. Міжнародная каманда навукоўцаў з Польшчы, Вялікабрытаніі і Швецыі зрабіла параўнанне аб’ёму грошай, якія атрымлівае мясцовая эканоміка з рэалізацыі драўніны з польскай часткі Белавежскай пушчы i дзякуючы турыстам-бёрдуотчарам.
  • 01.07.2019 - 17:50 | Harrier
    Раней неаднакротна ўжо былі паказаны адмоўныя бакі для птушак таго шумнага асяроддзя, якое мы ствараем вакол сябе сваёй дзейнасцю: яны вымушаныя спяваць гучней і ў іншы час, а таксама не заўсёды могуць голасам данесці важную інфармацыю сваім птушанятам. У нядаўнім даследаванні атрымалася пацвердзіць, што антрапагенны шум не толькі змяняе паводзіны птушак, але і перашкаджае правільна ўспрымаць важныя гукавыя сігналы паміж дарослымі птушкамі.
  • 29.06.2019 - 18:55 | Harrier
    Звычайныя зязюлі – самыя знакамітыя аблігатныя гнездавыя паразіты як мінімум у Еўропе. Насуперак пашыранаму ўяўленню, яны шмат робяць для свайго будучага патомства, але пасля таго, як апошняе яйка падкінута ў гняздо прыёмных бацькоў, іх місія размнажэння скончаная і дарослыя птушкі могуць ляцець на зімоўку. Апошнія гады British Trust for Ornithology (BTO) штогод размяшчае спадарожнікавыя перадатчыкі на зязюлях у розных еўрапейскіх краінах, і з чатырох новых зязюляў, якія нядаўна атрымалі гэтыя прылады ў Вялікабрытаніі, усе ўжо пераляцелі Ла Манш.
  • 21.06.2019 - 18:37 | Harrier

    Дзякуючы аналізу вялікай колькасці дадзеных наконт паспяховых і непаспяховых выпадкаў інтрадукцый чужародных відаў птушак, навукоўцы паказалі, што першыя адбываюцца там, дзе клімат блізкі ці падобны да родных ім мясцінаў і дзе іншыя віды-інтрадуцэнты ўжо змаглі паспяхова замацавацца.

  • 19.06.2019 - 18:35 | Harrier
    Агульнапрынята лічыць, што тыя віды птушак, якія лятаюць, утвараючы V-падобныя ключы – такія, як гусі, качкі, жураўлі і іншыя, дзякуючы гэтаму эканомяць энергію з-за больш аптымальнага для аэрадынамікі палёта. Аднак для іншых відаў, якія лятаюць у групе іначай, кошты пералётаў разам з іншымі асобінамі былі невядомыя. І вось цяпер аказалася, што яны могуць быць значна большымі, чым для палётаў паасобна.
  • 15.06.2019 - 15:03 | Harrier
    Прайшло толькі два тыдні, як на ўзбярэжжы Балтыйскага мора ў Хэлю (Helu) Paweł Malczyk і Wojtek Janecki адзначылі і сфатаграфавалі 30 мая новы для Польшчы від – шэрага жаўрука (Calandrella rufescens), і вось чарговае адкрыццё! У паўночна-цэнтральнай частцы краіны на рацэ Вісла ў г.Торунь Міхал Пётровскі знайшоў яшчэ адзін новы для Польшчы від – міжземнаморскую чайку ((Larus) Ichthyaetus audouinii)!
  • 12.06.2019 - 20:16 | Harrier

    Вялікая каманда з розных даследчых устаноў Нідэрландаў і ЗША дзякуючы выдатна прадуманай серыі досьледаў змагла зразумець і нарэшце растлумачыць механізмы таго, як многія кулікі знаходзяць ежу нават калі не могуць ні бачыць яе, ні адчуваць яе пах. Вельмі магчыма, што падобныя механізмы выкарыстоўваюць і іншыя віды птушак.

  • 11.06.2019 - 17:21 | Harrier

    Дзякуючы хуткаму развіццю тэхналогій, якія дазваляюць сачыць за ўсё большай колькасцю відаў птушак з вялікай дакладнасцю, мы усё больш даведваемся пра тое, куды і калі птушкі мігрыруюць пад час сваіх пералётаў. Аднак амаль нічога невядома пра тое, як ствараюцца групы і зграі птушак і на які час.

  • 04.06.2019 - 23:38 | Harrier
    Як цяжка змяніць адносіны людзей да навакольнай прыроды, і, ў прыватнасці, да дзікіх птушак і чым гэта можа пагражаць апошнім, расказвае нядаўняе навуковае даследаванне. Яго падрыхтавала каманда французскіх навукоўцаў і тычылася яно шанцаў на знікненне садовай стрынаткі пры сучасных маштабах нелегальных паляванняў на гэты від у Францыі.
  • 01.06.2019 - 18:30 | Harrier
    Кожны з нас памятае са школы і можа назваць як мінімум некалькі пералётных відаў птушак. Нагадаем, гэта тыя, хто зімуе ў іншым кліматычным поясе, чым гняздуе. Для гэтага многім відам прыходзіцца штогод ляцець тысячы кіламетраў, каб апынуцца ў краінах Міжземнамор’я, у Афрыцы, а невялікая колькасць відаў мігрыруе нават у Індыю. Але калі спытаць пра віды насякомых, якія штогод здзяйсняюць падобныя вандроўкі, мала хто без дзіўлення перапытае: “А гэта ўвогуле магчыма?” І вось сёлета з канца мая кожны з нас можа на свае вочы паглядзець адзін з такіх відаў насякомых – гэта матыль дзядоўніца.
  • 29.05.2019 - 15:23 | Harrier

    Часам неабавязкова быць навукоўцам, каб зрабіць цікавае палеанталагічнае адкрыццё. Гэта яшчэ раз пацвердзіў прыклад фермера з Новай Зеландыі, які адкрыў адпячаткі ног аднаго з відаў моа – нелятаючых мясцовых птушак, якіх вынішчылі прыбылыя на астравы маоры амаль у гістарычны час.

  • 28.05.2019 - 12:38 | Harrier
    Знікненне біялагічных відаў пачалося задоўга да з’яўлення нашага віду, але менавіта “дзякуючы” нам тэмпы знікненняў і маштабы значна паскорыліся і працягваюцца ў наш час. Сумная гісторыя нелятаючага эндэміка з атола Уэйк (Wake), якая малавядома, нагадвае пра гэта.
  • 25.05.2019 - 20:09 | Harrier
    Паспяхова адбываецца чарговы этап рэінтрадукцыі белых буслоў на Брытанскіх астравах – ўпершыню за мінулыя стагоддзі пара гэтых птушак самастойна збудавала гняздо на старым дубе і наседжвае кладку з трох яек. Гэта чарговы від, які атрымалася вярнуць у мясцовую прыроду, хаця наперадзе яшчэ некалькі гадоў да таго часу, калі буслы створаць тут самастойную папуляцыю.
  • 16.05.2019 - 19:50 | Harrier
    Гавайскія вароны, або алала, упершыню за дзесяцігоддзі ізноў загнездавалі на Гавайскіх астравах у прыродных умовах. У 1994 годзе ўся папуляцыя гэтых эндэмічных варон налічвала не больш 30 птушак, з якіх ад 8 да 12 знаходзіліся ў прыродзе і 19 утрымліваліся ў няволі. У 2002 годзе апошнія дзве дзікія птушкі зніклі на Гаваях і від дагэтуль мае статус Зніклага ў прыродзе (Extinct in the Wild). Аднак пасля апошняй рэінтрадукцыі разведзеных у пітомніках птушак цяпер з’явілася рэальная надзея на аднаўленне віда.