Невядомая ахвяра Другой Святовай вайны

Знікненне біялагічных відаў пачалося задоўга да з’яўлення нашага віду, але менавіта “дзякуючы” нам тэмпы знікненняў і маштабы значна паскорыліся і працягваюцца ў наш час. Сумная гісторыя нелятаючага эндэміка з атола Уэйк (Wake), якая малавядома, нагадвае пра гэта.

Няшмат можна сказаць пра невялічкі ціхаакіянскі атол Wake. Знаходзіцца ён як раз па сярэдзіне паміж Гуамам і Гавайямі і ўяўляе з сябе U-падобную групку з большага і трох меншых памерамі астраўкоў, якія разам акружаюць прыгожую лагуну. Іх агульная плочша – гэта толькі 3 кв км і сёння не больш 100 чалавек жывуць тут пастаянна.

Wake ніколі не быў добрым прыбежышчам для людзей, аднак здаўна служыў выдатным месцам для размнажэння і прыпынку пад час пералётаў для тысяч птушак. З-за таго, што бліжэйшыя астравы знаходзяцца параўнальна далёка ад атола, ён стаў домам для тузіна марскіх відаў птушак – такіх, як альбатросы, фрэгаты і крычкі. З-за гэтага на атол часта наведваліся японскія браканьеры, якія тысячамі забівалі мясцовых птушак для продажу іх на пер’е.  

Большасць з гэтых відаў праводзіла на атоле толькі нейкую частку свайго жыццёвага цыклу і толькі адзін знаходзіўся там круглы год. Гэта быў невялікі нелятаючы пастушок з Уэйка (Gallirallus wakensis). Пастушкі харчаваліся на атоле насякомымі, малюскамі і насеннем мясцовых відаў раслін, навучыліся абыходзіцца без прэснай вады. А з-за адсутнасці наземных драпежнікаў, страцілі здольнасць да палёту.

Аднак перажыць Другую Святовую вайну эндэмічны для атола від не змог. Астраўкі былі занятыя маракамі ЗША у студзені 1941 году і на прыканцы гэтага году недалёка адбылася адна з самых страшных марскіх бітваў на Ціхім акіяне. Пасля яе атол занялі японцы, якія зрабілі тут сваю ваенную базу. У 1944-м амерыканскі флот змог ізаліраваць мясцовы японскі гарнізон ад даставаў па моры і паветры, пасля чаго праз нейкі час пачаўся масавы голад і японскія ваенныя з’елі на астраўках усё, што змаглі – у тым ліку і ўсіх мясцовых пастушкоў. У адрозненне ад іншых відаў птушак, ён не мог адляцець.

Сотні чалавек загінулі на атоле ад голаду і рэшткі гарнізону былі вымушаныя здацца ў палон. Аднак гэта быў не толькі канец вайсковых дзеянняў у гэтым месцы, але і канец яшчэ аднаго біялагічнага віду. Ад пастушка з Уэйка засталося толькі некалькі кепскай якасці здымкаў і скурак у музеях.

Паводле www.therevelator.org (тэкст і фота) падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі

 

 

На гэтую тэму:

Тэмпы знікнення птушак паскараюцца

Тэмпы знікнення птушак паказальныя і для іншых арганізмаў

Хваля знікненняў вынішчае поле для эвалюцыі

Зніклі назаўжды? Сумны спіс апошняга дзесяцігоддзя.

УПЕРШЫНЮ ДЛЯ ПТУШАК ЗНОЙДЗЕНЫ ДОКАЗЫ Т.ЗВ. ПАЎТОРНАЙ ЭВАЛЮЦЫІ

У Новай Зеландыі апісаны два новыя вымерлыя віды нелятаючых пастушкоў

Пастушок з вострава Inaccessible зменіць сваю назву

Амаль нелятаючы чорны лебедзь некалі жыў у Новай Зеландыі