У другую суботу лютага, у актавай залі Рэспубліканскага цэнтра экалогіі і краязнаўства ў Мінску, адбудзецца ХХІІ з’езд грамадскай арганізацыі “Ахова птушак Бацькаўшчыны” (АПБ) і канферэнцыя сябраў Клубу200 АПБ. Шчыра запрашаем – уваход вольны.
- 23.01.2019 - 21:57 | Harrier
- 17.01.2019 - 01:31 | HarrierДэталёвае анатамічнае і гісталагічнае даследаванне асаблівасцяў будовы мозгу грыфа-індзейкі, праведзенае камандай вучоных з ЗША і Канады, паказала, што гэты від мае самы вялікі з вядомых нам сярод сучасных птушак аддзел мозгу, які адказвае за аналіз пахаў. Гэты аддзел называецца ольфакторнай цыбулінай (olfactory bulbs), і разам з іншымі прыстасаваннямі да спецыфічнага ладу жыцця грыфаў, дапамагае знаходзіць свежую падаль з вялікай адлегласці - нават калі яна схаваная пад покрывам лесу.
- 15.01.2019 - 19:19 | SirenaСогласно решению Белорусской орнито-фаунистической комиссии (БОФК) от 20.12.2018 г., протокол заседания которой прилагается, список видов птиц Беларуси пока не изменился. Больше не требуется решение БОФК для регистраций круглоносого плавунчика, чегравы, горной и пепельной чечётки; в список видов БОФК вернулась камнешарка.
- 14.01.2019 - 15:48 | Harrier
Калі ранейшыя чэмпіянаты Беларусі па фотабёрдынгу адбываліся ў адным месцы на маршруце, які загадзя вызначалі арганізатары, то цяпер удзельнікі самі вольныя вызначаць не толькі месцы, дзе яны хочуць здымаць птушак, але выкарыстоўвываць для гэтага транспарт, на якім будуць перасоўвывацца.
- 12.01.2019 - 17:57 | HarrierКантэкст падзеі вызначае яе маштаб і значэнне. Так атрымалася і з малінаўкай – від, які з’яўляецца адным з самых звычайных у Еўропе, пасля залёту па-за межы свайго звычайнага распаўсюджання можа выклікаць сярод дасведчаных пра гэта людзей нямалае ўзрушанне. Так атрымалася і ў гэты раз, калі сярод кітайскіх аматараў назіранняў за птушкамі імгненна разыйшлася навіна пра тое, што ў мясцовым заапарку Пекіна адзначана дзікая малінаўка.
- 10.01.2019 - 23:24 | HarrierКаманда навукоўцаў, якія прадстаўляюць універсітэт Оклэнда (Новая Зеландыя), універсітэт Кэмбрыджа (Вялікабрытанія), універсітэт Bertha von Suttner і інстытут Max’а Planck’а (Германія) знайшла доказы, што новакаледонскія крумкачы дзякуючы назіраннямі за прадметамі на вятру, могуць прыкладна вызначыць іх вагу.
- 07.01.2019 - 00:17 | Harrier
Напэўна, мы маглі спадзявацца, што раней ці пазней падобны артыкул па выніках даследаванняў, але не з далёкіх і малападобных да нас Аўстраліі, ЗША ці Канады, будзе апублікаваны. Цяпер Польшча “мае права” далучыцца да краін, у якіх даказана, што каты, якім людзі дазаляюць “гуляць самім па сабе” з’яўляюцца галоўнай антрапагеннай прычынай смяротнасці і дзікіх звяроў, і дзікіх птушак дробных і сярэдніх памераў.
- 02.01.2019 - 22:47 | Harrier
Снежань мінулага году “не прынёс” нечага нечаканага і не быў занадта прадуктыўным: усяго было атрымана 17 паведамленняў пра рэгістрацыі 10 відаў са Спісу Клуба200 + адно пра выплюйкі сіпухі. Гэта выразна менш, чым год таму: у снежні-2017 было 26 паведамленняў пра назіранні таксама 10, але троху іншых відаў. Аднак “лёс склаўся так, што” наперадзе нас чакае большая частка зімы і, напэўна, больш цікавых зімовых назіранняў.
- 31.12.2018 - 14:25 | HarrierДарагія сябры! Віншуем вас з Новым годам і новымі назіраннямі птушак! Надыходзячы, 2019-ы - вельмі своеасаблівы для нашага сайту - нам спаўняецца 10 гадоў!
- 31.12.2018 - 01:33 | HarrierАдным з самых сумных вынікаў гэтага году ёсць, без сумневаў, канчатковая страта надзеі на існаванне трох наступных відаў птушак: чорнатварага медасоса Po`ouli з Гаваяў і двух эндэмікаў Бразіліі, скрытнага мурашкаеда CrypticTreehunter і алагоаскага мурашкаеда Alagoas Foliage-gleaner.
- 29.12.2018 - 00:52 | HarrierАдзін з самых рэдкіх відаў качак на Зямлі, мадагаскарскі нырок, атрымаў новы шанец на выратаванне. Спецыяльна пад яго патрэбы быў зроблены і паспяхова выпрабаваны першы ў Свеце плаваючы авіарый. Від, які лічыўся зніклым яшчэ 12 гадоў таму, цяпер быў пераселены на новае, патэнцыйна магчымае месца гнездавання.
- 26.12.2018 - 01:25 | HarrierПасля некалькіх бясплодных месяцаў напружаных пошукаў, у сярэдзіне снежня нарэшце атрымалася зрабіць здымак тапакола Штрэземана, аднак была адзначана толькі адна асобіна гэтага пэўна самага пагражаемага віду птушак. Самку бачылі 12 і 14 снежня на усходзе Бразіліі ў штаце Багія (Bahia), у рэштках некалі шырока распаўсюджаных тут атлантычных лясоў.
- 22.12.2018 - 01:10 | HarrierПрыкладна сто мільёнаў гадоў таму ў небе над Зямлёй ляталі птушкі, малападобныя да сучасных. Адным з галоўных адрозненняў былі іх доўгія, вымпелападобныя хвасты. Дзякуючы падрабязным даследаванням 31 кавалка падобных пёраў у старажытным бурштыне, знойдзенага ў М’янме, палеантолагі змаглі сфармуляваць нечаканую гіпотэзу пра магчымую функцыю, якую маглі б выконваць гэтыя пёры.
- 20.12.2018 - 16:34 | Harrier
Вновь выпал снег и много птиц подалось из лесу в город, где легче найти пропитание. Каждый год к началу зимы мы стараемся запастись семечками, чтобы обеспечить слетевшихся к нам на кормушку синичек , воробьев, зеленушек. В эту зиму возникла идея сделать много кормушек, чтобы ещё большему числу пернатых легче было перезимовать.
- 18.12.2018 - 23:34 | HarrierЗвычайна бурагаловыя сініцы трымаюцца той самай тэрыторыі ўсё сваё дарослае жыццё. Аднак у суворыя зімы шмат птушак гіне, і нават запасы насення, зробленыя ўвосень, не дапамагаюць калі сініца трымаецца асобна ад групы. Нарвежскія навукоўцы знайшлі, што для маладых птушак гэта тым больш жыццёва неабходна.
КАМЕНТАРЫ