Зусім нечакана белая сава (Bubo scandiacus) як для большасці навукоўцаў, так і для шырокай публікі (добра вядомая для апошняй найперш па гісторыям з Гары Поттэрам) у апошняй версіі Чырвонага спісу Міжнароднага саюзу аховы прыроды (МСАП) змяніла статус на Vulnerable (уразлівы) з Least Concern (невялікая рызыка існаванню).
- 08.01.2018 - 00:50 | Harrier
- 04.01.2018 - 14:42 | HarrierВельмі нечаканую новую версію EuroBirdPortal (EBP) прадставіў Еўрапейскі камітэт па ўліках птушак (European Bird Census Council (EBCC)) – прысутнасць розных відаў еўрапейскіх гняздуючых птушак на кантыненце можна ўбачыць у любыя даты і прамежкі часу з 2010 году!
- 03.01.2018 - 17:33 | Harrier
Каманда навукоўцаў дзякуючы сучасным генетычным даследаванням змагла даказаць гібрыднае паходжанне аднаго з амазонскіх відаў птушак - упершыню для гэтага рэгіёна.
Залатагаловы манакін (Lepidothrix vilasboasi) быў апісаны ў Бразіліі ў 1957 годзе, аднак пасля гэтага амаль 50 гадоў не быў ні разу рэгістраваны і фактычна пераадкрыты толькі ў 2002 годзе.
- 02.01.2018 - 16:01 | HarrierПадвід саваннай стрынаткі з Фларыды (Ammodramus savannarum floridanus) так хутка змяншае сваю колькасць у бок вымірання ў прыродзе, што навукоўцы ўсур’ёз разглядаюць як адзіную магчымасць выратаваць падвід адлавіць усіх пазасталых у прыродзе птушак, у тым ліку каля 20 самак.
- 01.01.2018 - 16:55 | Harrier
Даўно вядома, што птушкі не размяшчаюць свае гнёзды абы-дзе. Напрыклад, многія віды калібры размяшчаюць свае гнёзды ў групах, аднак да апошняга часу было незразумела - што менавіта прыцягвае іх ў канкрэтныя месцы? Аказалася, што справа ў добрых суседзях.
- 31.12.2017 - 15:05 | HarrierДарагія сябры! Віншуем Вас з Навагоднімі Святамі!
- 27.12.2017 - 19:28 | Harrier
Усяго на працягу 2017 году ў Клуб200 АПБ паступіла больш за 450 паведамленняў пра назіранні 59 рэдкіх відаў са Спісу Клубу, з якіх 2 віды – новыя для нашай краіны. Нагадаем, што ў 2016 было троху больш 400 паведамленняў пра назіранні таксама 59 відаў, з іх – 4 пра новыя для Беларусі віды.
- 25.12.2017 - 23:04 | Harrier
Самы стары вядомы на сёння чалец знакамітай т.зв. Глостэршырскай дынастыі малых лебедзяў (Cygnus columbianus) нядаўна вярнуўся з расійскай тундры на сваё пастаяннае месца зімоўкі ў рэзерват Slimbridge, які належыць Трасту водаплаўных птушак і водна-балотных угоддзяў (Wildfowl and Wetlands Trust (WWT).
- 25.12.2017 - 14:42 | PeregrinusБелый аист (Ciconia ciconia) является крылатым символом Беларуси. Его экология тесно связана с хозяйственной деятельностью человека. Люди и аисты с незапамятных времён жили бок о бок и поэтому аисту всегда уделялось особое внимание.
- 22.12.2017 - 21:26 | Harrier
Мудрая (Wisdom), самка лайсанскага альбатроса (Phoebastria immutabilis) і, пэўна, самая знакамітая і самая старая вядомая нам дзікая птушка, якая яшчэ размнaжаецца, не толькі вярнулася ізноў на ціхаакіянскі атол Мідуэй
- 22.12.2017 - 17:47 | Harrier
Час ці дакладней дата, калі птушкі вырашаюць пачаць гнездаваць у канкрэтным сезоне размнажэння, мае непасрэдны і моцны ўплыў на поспех гнездавання і на колькасць маладых, якія выляцяць з гнязда. Звычайна птушкі стараюцца прывязаць час вылуплення птушанят да часу максімальнай даступнасці ежы для іх. Таму дагэтуль лічылася, што пацяпленнек клімату збівае гэтыя “настройкі” птушак з-за таго, што яны больш не сінхранізуюцца з сапраўдным ходам вясны, калі расліны распускаюцца раней, раней заквітаюць і насякомыя ды іншыя безхрыбетныя як асноўная ежа птушанят таксама з’яўляюцца раней.
- 19.12.2017 - 22:20 | Harrier
Суадносіны палоў сярод дарослых качак у нырка-сівака (Aythya ferina) ў Еўропе і Паўночнай Афрыцы значна змяніліся ў апошнія дзесяцігоддзі на карысць самцоў. Гэта можа быць адной з прычын некарыснага становішча віда і змяншэння яго колькасці ў Заходняй Палеарктыцы. Як следства, нырок-сівак мае статус Уразлівага віду (Vulnerable) у апошнім Чырвоным спісе МСАП.
- 19.12.2017 - 01:20 | HarrierВыпадковы залёт чорнаспінай авяльгі (Icterus abeillei) – мексіканскага эндэміка – ў сельскую мясцовасць штата Пенсільванія (ЗША) прынёс мясцовай эканоміцы амаль 225 тысяч даляраў дзякуючы таму, што мноства бёдуотчараў зляцелася паглядзець на рэдкую птушку.
- 09.12.2017 - 20:44 | HarrierСёння ў спецыяльным памяшканні Гродзенскага заапарку ўрачыста адкрыліся дзве фотавыставы, падрыхтаваныя Гродзенскім абласным аддзяленнем АПБ. Прадстаўленыя на іх здымкі паказваюць як па-мастацку можна здымаць птушак і прыроду вакол нас. Адна з іх прысвечана памяці Жоржа Гулеўскага (1941-2017), нашага калегі і ганаровага сябра АПБ і складаецца з 20 адабраных крэўнымі яго найлепшых здымкаў, другая ж паказвае погляд Дзьмітрыя Якубовіча (на верхнім здымку), пэўна найлепшага сучаснага фатографа-анімаліста нашай краіны, на нашых птушак.
- 08.12.2017 - 22:42 | HarrierВыпадкова выпушчаныя ў 1980-я гады пуэртарыканскія жабкі цяпер настолькі павялічылі сваю колькасць на Гавайскіх астравах, што мясцовыя навукоўцы вырашылі праверыць іх уздзеянне на мясцовыя віды птушак. Аказалася, што чужародныя для архіпелага жабкі не толькі не змяншаюць колькасць абарыгенных відаў птушак, але і не ўздзейнічаюць на яе наўпрост.
КАМЕНТАРЫ