viasna liacicPustalga 2025

 

  • 06.11.2017 - 23:55 | Harrier
    Новае даследаванне паказала, што як мінімум некаторыя віды не толькі шукаюць новыя тэрыторыі для гнездавання ў розныя гнездавыя сезоны, аднак могуць рабіць гэта нават на працягу аднаго і таго ж сезону! Звычайна такія паводзіны характэрныя для птушак, якія выкарыстоўваюць у якасці шлюбнай стратэгіі праміскуітэт.
  • 04.11.2017 - 21:37 | Harrier
    Новае даследаванне каманды арнітолагаў з універсітэту Nebraska-Lincoln паказала, што птушаняты чорнагаловай зонатрыхіі (Zonotrichia atricapilla) пазнаюць песню птушак свайго віду нават пачуўшы толькі адну ноту з яе пачатку - нават не гледзячы на тое, што яшчэ не вывучылі яе самі.
  • 03.11.2017 - 22:13 | Harrier
    Шаноўныя сябры! Ужо сёмую зіму традыцыйна з Вашай дапамогай мы хацелі б занесці ў табліцу месцы і даты (першых) сёлетніх рэгістрацый тых відаў, якія прылятаюць да нас выключна на зімоўку (чачоткі, амялушкі, касматаногія канюхі і г.д.) і таксама прасачыць дзе ў Беларусі зімуюць тыя віды, якія застаюцца з намі а) незаўсёды (напрыклад, сокал-пустальга), б) застаюцца не ва ўсіх рэгіёнах (напрыклад, шэрыя ці вялікія белыя чаплі, берасцянкі).
  • 02.11.2017 - 10:51 | Harrier

    Звычайна працэс размнажэння ў рознаполавых жывёл сутыкаецца з двума асноўнымі праблемамі: канкурэнцыяй і гвалтам. І птушкі тут не выключэнне. З эвалюцыйнага пункту гледжання важны не сам факт гвалту, а яго наступствы: свае гены патомкам перадае самец, якога самка не выбірала.

    Актыўны фізічны супраціў – напрыклад, спробы вырвацца і ўцячы ад гвалтаўніка, адбірае ў самак шмат сілаў і можа прывесці да траўмаў або нават гібелі. Таму “прыгожы пол” стараецца дзейнічаць інакш. Так, калі ў самцоў развіваецца знешні капулятыўны орган размнажэння, які дае магчымасць прымусіць самку да капуляцыі, то ў самак павінны ўзнікнуць контрпрыстасаванні, якія дазволяць нейтралізаваць прымус.

  • 31.10.2017 - 11:32 | Harrier

    Выкарыстоўваючы рэкамендацыі Камітэта па інвазійных чужародных відах (Committee on Invasive Alien Species (IAS)), Еўрапейская камісія 11 ліпеня зацвердзіла дадатковы спіс з 12 новых відаў да ўжо прынятага год таму Спіса найбольш небяспечных інвазійных інтрадуцэнтаў. Дзякуючы гэтаму ўсе гэтыя віды павінны ўжо ў бліжэйшы час трапіць пад сур’ёзныя абмежаванні ў іх выкарыстанні як мінімум у прыродным асяроддзі краін Еўразвязу.

  • 30.10.2017 - 13:15 | Harrier

    Навукоўцы апісалі новы від манакіна ў лясах Паўночнага Перу.

    Насамрэч прапанаваны як невядомы для навукі від яшчэ ў 1996 г. даследчыкамі, якія працавалі ў ізаляваным горнаым раёне Cordillera Azul, манакін быў афіцыйна прызнаны новым відам толькі цяпер, пасля падрабязнага таксанамічнага агляду надвідавога комплекса ўсходняга/ заходняга паласатага манакінаў (Machaeropterus regulus/striolatus).

  • 29.10.2017 - 18:25 | Harrier

    Дадатковае харчаванне, якое становіцца даступным дзікім птушкам і якое мы выкладваем для іх спецыяльна ці яны карыстаюцца ім на нашых звалках, здольнае змяняць, як аказваецца, не толькі іх міграцыйныя паводзіны. У некаторых вялікіх сініц (Parus major) у Вялікабрытаніі дзюба становіцца даўжэйшай – і гэтыя змены даследчыкі звязваюць менавіта з вялікай колькасцю круглагадзічных птушыных сталовак у краіне.

  • 24.10.2017 - 12:41 | Harrier

    Прырода вакол нас усё больш змяняецца пад уздзеяннем людзей. Адным з такіх наступстваў становіцца інтрадукцыя чалавекам чужародных відаў раслін і жывёл на новыя кантыненты або ў месцы, дзе яны ніколі не сустракаліся раней. Часам гэта адбываецца з-за таго, што некаторыя віды ўцякаюць у прыроду з заапаркаў або прыватнай гадоўлі і ў іх атрымліваецца не толькі выжыць, але і пачаць размнажацца.

  • 23.10.2017 - 17:31 | Harrier
    Канадзкія казаркі (Branta canadensis) ў Паўночнай Амерыцы збіраюцца ў вялікай колькасці ў гарадах з-за таго, што могуць там пазбягаць паляўнічых і лягчэй перанесці нізкія зімовыя тэмпературы – пра гэта кажа новае даследаванне.
  • 21.10.2017 - 21:20 | Harrier

    Напэўна, многія ведаюць сумную гісторыю вандроўнага голуба (Ectopistes migratorius) — некалі аднаго з самых шырокараспаўсюджаных і шматлікіх відаў птушак Паўночнай Амерыкі, а магчыма і Свету. Колькасць птушак на піку распаўсюджання цяжка ацаніць, аднак яна яўна налічвала сотні мільёнаў. Пералёты вялізарных зграй нагадвалі ўраган. Нікому не прыходзіла на думку, што такі шматлікі від можа знікнуць.

  • 20.10.2017 - 17:46 | Harrier

    Самцы большасці відаў птушак не маюць знешняга капулятыўнага органа (пеніса) і спраўляюцца з запладненнем самак дзякуючы выступу клаакі. Аднак самцы качак і іншыя прадстаўнікі атраду Гусепадобных вядомыя сваімі доўгімі, спіральна скручанымі пенісамі, якія ўтварыліся ў выніку коэвалюцыі са складанымі клаакамі самак. Так атрымалася з-за таго, што капуляцыя ў іх адбываецца на вадзе, самка ў такім становішчы застаецца амаль прытопленай. Таму без адпаведнага марфалагічнага воргана сперматазоіды могуць трапіць у ваду, а не ў полавыя шляхі самкі.

  • 20.10.2017 - 14:37 | Harrier
    Калонія з прыкладна 36 тысяч пінгвінаў Адэлі (Pygoscelis adeliae) ў Антарктыцы сёлета мела выключна малы поспех гнездавання – толькі 2 птушанят не загінулі там з голаду і паспяхова выгадаваліся. Гэта ўжо другі падобны катастрафічны сезон гнездавання за больш, чым 50 гадоў назіранняў там.
  • 19.10.2017 - 15:34 | Harrier

    З месцаў гнездавання ў тундрах Расіі на зімоўкі ў Заходняй Еўропе ў Паўночным моры малыя лебедзі (Cygnus columbianus) траплялі, мігрыруючы ўдзоўж узбяpэжжаў Белага і мора Барэнца. На захад ад Уралу, і, асабліва на усходнееўрапейскіх унутрыкантынентальных вадаёмах від заўcёды быў рэдкім. Так, для Беларусі да 1983 г. вядомая толькі адна рэгістрацыя – 3 птушкі на воз.Палік у Бярэзінскім запаведніку былі адзначаныя ў лістападзе 1925 г. Затым адна птушка зімавала ў 1983-84 на воз.Чорнае ў Бярозаўскім раёне на Берасцейшчыне. Аднак з пачатку нашага стагоддзя колькасць птушак, месцаў дзе яны зарэгістраваныя і колькасць сустрэч рэзка павялічылася і дасягае амаль 50.

  • 17.10.2017 - 23:28 | Harrier
    Дзякуючы выкарыстанню міні-відэакамер, прымацаваных да пінгвінаў у прыродных умовах атрымалася вызначыць раней невядомы для іх тып ахвяр. Аказалася, што мінімум 4 віды рэгулярна палююць на розныя віды мядузаў і іншых жэлепадобных марскіх жывёл.
  • 15.10.2017 - 22:01 | Harrier
    Не так часта інжынеры з аэракасмічнай сферы звяртаюцца з магчымымі тлумачэннямі асаблівасцяў палёту птушак у навуковыя часопісы. Аднак менавіта гэта зрабіла каманда з універсітэту New Mexico пад час спробы стварэння больш эканамічнага дрона.