• 07.10.2017 - 17:10 | Harrier
    Згодна з ацэнкай аўстралійскіх навукоўцаў, якія ўпершыню на аснове шматлікіх даследаванняў атрымалі лічбы, якія ўражваюць, каты штогод забіваюць на зялёным кантыненце прыкладна 377 мільёнаў дзікіх птушак! Гэта значыць, што і бадзяжныя, і хатнія каты ўяўляюць сур’ёзную праблему для мясцовай прыроды, якую дагэтуль яўна недаацэньвалі.
  • 06.10.2017 - 20:04 | Harrier

    Сірыйскі дзяцел (Dendrocopos syriacus) – самы сінантропны від сярод усіх еўрапейскіх дзятлаў і выглядае на тое, што ён актыўна карыстаецца з дзейнасці чалавека і створаных намі месцапражыванняў. З-за таго, што сірыйскі дзяцел – блізкі від з вялікім дзятлам (Dendrocopos major), магчымыя ўзаемадзеянні паміж імі павінны быць прадугледжаныя перад тым, як пачынаць даследаванні ў месцах іх сімпатрычнага (сумеснага) пражывання.

  • 05.10.2017 - 22:56 | Harrier
    Негледзячы на тое, што від лічыцца здаўна адаптаваным да жыцця ў нашых паселішчах, колькасць дамовага вераб’я (Passer domesticus) скарачаецца ў многіх еўрапейскіх краінах, і, асабліва, у гарадах. У нядаўнім даследаванні, праведзеным у Гішпаніі, навукоўцам атрымалася звязаць павялічаны ўзровень стрэсу гарадзкіх вераб’ёў з таксічным эфектам забруджанага паветра і нездаровай дыетай птушак.
  • 04.10.2017 - 14:35 | Harrier
    На працягу чатырох гадоў арнітолагі з RSPB Scotland і Scottish Raptor Study Group збіралі дадзеныя, каб упершыню параўнаць некаторыя важныя характарыстыкі папуляцый шуляка-карагольчыка (Accipiter nisus) з гораду Эдынбург і вясковых тэрыторый у мясцовасці Ayrshire (Шатландыя).
  • 02.10.2017 - 15:36 | Harrier

    Сёння Дзянісу Кіцелю, арнітолагу і бёдуотчару, атрымалася зрабіць сабе і ўсім аматарам назіранняў птушак у Беларусі незвычайны падарунак – ён злавіў і акальцаваў новы для нашай краіны від – стрынатку-крошку (Emberiza pusilla). Цікава, што адбылося гэта амаль роўна праз 3 гады дзе ім жа ў тым самым месцы была злоўленая пячураўка-зарнічка, таксама тады новы для Беларусі від! Дарэчы, гэта ўжо чацьвёрты новы для краіны від птушак, зарэгістраваны Дзянісам – шчыра віншуем і жадаем новых адкрыццяў!

    Як адбылася не зусім звычайная для нашай краіны рэгістрацыя гэтага пераважна тундравага віду вераб’іных, Дзяніс распавядае для нашага сайту:

  • 29.09.2017 - 15:03 | Harrier

    Маніторынг птушыных папуляцый з’яўляецца важным элементам у іх ахове. Аднак для многіх відаў у гэтым існуюць важныя абмежаванні – гэта можа звязана з вялікімі фінансавымі расходамі або на гэта патрэбна шмат часу. Асабліва гэта тычыцца відаў, якія насяляюць цяжкадаступныя біятопы або тых, у якіх скрытны лад жыцця.

    Прагрэс у робатызацыі і мініатурызацыі дронаў разам з параўнальна невысокімі коштамі, якія ўвесь час змяншаюцца, прывёў да таго, што у апошнія гады можна заўважыць усё большую цікавасць да іх навукоўцаў у экалагічных даследаваннях, у тым ліку і даследаваннях птушак.

  • 28.09.2017 - 16:53 | Harrier

    Новае даследаванне кажа пра тое, што здольнасць сіпухаў (Tyto alba) ўспрымаць гукі з узростам не змяншаецца – у адрозненне ад многіх іншых жывёл.

  • 27.09.2017 - 17:11 | Harrier
    Я - ляснік і працую ў рэгіянальнай дырэкцыі Дзяржаўных лясоў (Lasów państwowych) у Таруні. Але з самага дзяцінства назіраю за птушкамі. У нядзелю ранкам, 24.09.2017 г разам з жонкай Беатай і сынам Станіславам мы вырашылі паехаць на археалагічны фестываль у Біскупін. Хаця я не вельмі хацеў туды ехаць, але сын упрасіў і мы вырушылі ў дарогу. Не марыў я пра тыя прыгоды, якія чакалі нас наперадзе…
  • 26.09.2017 - 18:45 | Harrier
    Троху больш за тыдзень мінуў з часу аднаго з найбольш сенсацыйных адкрыццяў у сучаснай арніталогіі Украіны, калі Зеновій Петровіч і Аляксандр Настачэнка 16 верасня ўпершыню выявілі факт гнездавання чырвонага фламінга (Phoenicopterus roseus) у гэтай краіне. Усяго там гнездавала 13 пар, у якіх паспяхова вывяліся 3 птушанят. Ніжэй мы прадстаўляем расповед пра гэтую падзею Аляксандра Настачэнкі для нашага сайту:
  • 26.09.2017 - 16:46 | Harrier

    Традыцыйныя метады даследавання міграцыйных сувязяў у птушак паступова саступаюць свае заслужаныя пазіцыі сучасным тэхналогіям – спадарожнікавым і GPS-GSM перадатчыкам (апошнія дасылаюць сігналы у выглядзе смсак праз сеткі мабільных аператараў). І хаця выкарыстанне гэтых тэхналогій атрымліваецца для навукоўцаў бязбожна дарагім, дэталізацыя атрыманых вынікаў прымушае заплюшчыць вочы на гэтую праблему. У кастрычніцкім нумары Зоологического журнала з’явіцца артыкул, прысвечаны аналізу двухгадовых назіранняў за індывідуальнымі маршрутамі вясновай і восеньскай міграцыі малых лебедзяў (Cygnus columbianus).