Першае вядомае для Заходняй Еўропы гнездаванне стэпавага луня (Circus macrourus), які мае статус, блізкі да глабальна пагражаемага (Near Threatened (IUCN 3.1)), адбылося гэтым летам у Нідэрландах. У пары паспяхова выляцелі 4 птушанят (усе- самкі).
- 19.07.2017 - 15:58 | Harrier
- 18.07.2017 - 17:23 | Harrier
Крумкачы (Corvus corax) далучыліся да элітарнага клубу чалавекападобных малпаў і чалавека ў тым, што здольныя планаваць як мінімум некаторыя свае дзеянні на будучыню.
Крумкачы, якіх трымалі ў вальерах, паспяхова прайшлі тэст пад назвай “праверка павялічанай здольнасці да планавання” (advanced planning ability), які перад гэтым падобным чынам праходзілі чалавекападобныя малпы і дзеці нашага віду. Яго сэнс у тым, што птушкі выбіралі і захоўвалі каменчык, які быў бескарысны у момант выбару, аднак хутчэй за ўсё дапамог бы дастаць ежу са складанай скрыні праз нейкі час.
- 16.07.2017 - 16:09 | HarrierУпершыню даследчыкам атрымалася паказаць, што як мінімум адзін від водных птушак чуе гукі пад вадой. Гэта адкрывае не толькі новыя магчымасці па разуменню паводзін такіх птушак пад час падводных паляванняў, але і дазваляе нелетальнымі метадамі перашкаджаць рыбаядным птушкам паляваць, напрыклад, на рыбгасах. Параўнальна даўно вядома пра выкарыстанне слыху воднымі жывёламі: рыбамі, амфібіямі, воднымі звярамі ды прадстаўнікамі іншых таксонаў. але для птушак на прыкладзе вялікага баклана (Phalocrоcorax carbo) гэта атрымалася зрабіць упершыню.
- 14.07.2017 - 15:02 | Harrier
“Мотус” (Cістэма сачэння за дзікімі жывёламі (The Motus Wildlife Tracking System (“рух” з Лаціны)) – міжнародная навуковая даследчая сетка, якая выкарыстоўвае каардынаваную аўтаматычную радыё-тэлеметрыю каб атрымліваць дадзеныя па перамяшчэнню і паводзінах параўнальна невялікіх лятаючых арганізмаў. Каб мець магчымасць сачыць за птушкамі, кажанамі і вялікімі насякомымі, Motus выкарыстоўвае лічбава-закадаваныя радыё-перадатчыкі ў выглядзе нана-метак (“nano-tags”), якія дасылаюць сігнал некалькі разоў за хвіліну.
- 13.07.2017 - 14:19 | Harrier
Арнітафауна Перу не перастае здзіўляць – не прайшло і тры гады з апісання тут новага віду птушак, як год таму Джош Бэк (Josh Beck) адзначыў тут невядомы для навукі від мурашаловак Myrmeciza, які цяпер амаль дачакаўся фармальнага апісання і вельмі падобны на ржава-спіную мурашалоўку з лясоў Гайяны і Венесуэлы. Месца знаходкі новага для навукі віду знаходзіццца ўсяго ў кіламетры ад вёсачкі Plataforma ў Кардыльерах і абяцае стаць вельмі папулярным сярод бёрдэраў.
- 11.07.2017 - 12:26 | HarrierДля тых відаў, дзе абодва з бацькоў удзельнічаюць у гадаванні свайго патомства, кааперацыя дзеянняў проста непазбежная каб рабіць гэта эфектыўна. Новае даследаванне, апублікаванае ў навуковым часопісе The Auk: Ornithological Advances, паказвае як партнёры ў пары тонкадзюбых кайраў (Uria aalge) паведамляюць адзін аднаму пра свой стан каб своечасова быць замененымі на гняздзе.
- 10.07.2017 - 18:36 | HarrierУ многіх відаў жывёл, якія жывуць у сацыяльных групах, выпрацаваны механізм распазнавання рангу без неабходнасці пастаянна канфліктаваць і траціць на гэта шмат энергіі. Для аўстралійскіх султанак (Porphyrio melanotus) не так даўно было адрыта, што такім маркерам рангу ёсць неапераны кавалак скуры на лбу птушак. Аднак ці гэта адзінае ці найбольш значнае, што дапамагае зразумець іерархічнае становішча, заставалася невядомым.
- 07.07.2017 - 15:48 | HarrierГенетычная праграма вызначае куды менавіта паляціць на зімоўку пячураўка-будаўнічок (Phylloscopus trochilus). Аднак гэтая праграма розная ў птушак з розных месцаў і залежыць ад таго, дзе гэтыя птушкі размнажаліся. Так, пячураўкі з паўднёвай Швецыі ляцяць на зімоўку ў Заходнюю Афрыку, тады як з Паўночнай Швецыі, Фінляндыі і краін Балтыі пячураўкі мігрыруюць у паўднёвую або Усходнюю Афрыку.
- 06.07.2017 - 13:46 | Harrier
Вялікія драпежныя птушкі, якія не прыстасаваныя да доўгага актыўнага палёту, умеюць выкарыстоўваць невялікія турбуленцыі паветра каб заставацца недалёка ад ускрайкаў лясоў. Пра гэта кажа новае даследаванне. Навукоўцы ўжо назвалі такі стыль палёту “папраўленае лунанне” (contorted soaring).
- 04.07.2017 - 15:52 | HarrierАўстралія некалі была домам для самых вялікіх вядомых на сённяшні дзень птушак, якіх называюць Мігірангі (mihirungs). Гэтая група лічыцца далёкім крэўным сучасных вадаплаўных і ўключае самую вялізную вядомую нам птушку - Dromornis stirtoni, якая важыла прыкладна 450 кг!

КАМЕНТАРЫ