Viasna-2024 2024

  • 23.10.2015 - 19:33 | Harrier

     

    Акуляравая тэтрака (Phyllastrephus zosterops) - невялікі від вераб’іных птушак з Мадагаскару, паводле апошніх уяўленняў навукоўцаў узнік вельмі незвычайным для птушак чынам. Гэта атрымалася даказаць дзякуючы падрабязным генетычным даследаванням. 

  • 22.10.2015 - 22:33 | Harrier

     

    Імавернасць таго, што пара вялікіх сініц (Parus major) застанецца разам пасля першага гнездавання, залежыць ад сацыяльнага асяроддзя (колькасці і даступнасці патэнцыйных партнёраў), ў якім гэтая пара сфармавалася – да такіх высноваў прыйшлі навукоўцы. 

  • 09.10.2015 - 23:58 | Harrier

     

    Зебравыя амадзіны (Taeniopygia guttata) у доследах прадэманстравалі складаныя паводзіны пад час выбару партнёра, якія падобныя на закаханасць у людзей. Аднак эвалюцыйны сэнс падобных паводзін не заўсёды зразумелы. 

  • 06.10.2015 - 11:31 | Harrier

     

    Вярхоўны суд Пакістана канчаткова забараніў паляванне на дроп Макк’уіна (Chlamydotis macqueenii), з-за чаго краіна можа мець клопаты з багатымі арабскімі шэйхамі-паляўнічымі з краін Персідскага заліву.

  • 05.10.2015 - 12:12 | Harrier

     

    Ужо ў 23-і раз па ўсёй Еўропе, а таксама ў краінах Цэнтральнай Азіі адбыліся разнастайныя экскурсіі і фестывалі, мэтай якіх было прыцягнуць увагу грамадства гэтых краін да шматлікіх праблем мігрыруючых птушак. Масавая міграцыя пералётных птушак была адзначана ў большасці краін, якія прынялі ўдзел у ПанЕўрапейскіх назіраннях: было сонечна і усходнія спадарожныя вятры дапамагалі птушкам перамяшчацца ў патрэбным кірунку да месцаў зімоўкі.

  • 02.10.2015 - 11:35 | Harrier

     

    Навукоўцы з BTO (British Trust for Ornithology - Брытанскага арніталагічнага траста) знайшлі, што масавая падкормка птушак у Вялікабрытаніі дапамагла як мінімум аднаму віду птушак параўнальна хутка змяніць міграцыйныя шляхі і выпрацаваць новыя.

  • 30.09.2015 - 15:51 | Peregrinus

    Осенью миллионы птиц покидают места гнездования и направляются к местам зимовки. Уже на протяжении 22 лет в первые выходные октября тысячи людей по всей Европе и Центральной Азии выходят на природу пересчитать птиц и таким образом принимают участие в Осенних днях наблюдения за птицами.

  • 30.09.2015 - 12:41 | Harrier

    З-за таго, што марскім відам птушак патрабуюцца для жыцця здаровыя марскія і акеанічныя экасістэмы і птушкі часта знаходзяцца на самым версе трафічных пірамід, навукоўцы лічаць іх добрымі індыкатарамі іх стану. Таму вельмі непакоячымі можна лічыць апошнія ацэнкі пра каіастрафічнае змяншэнне папуляцый многіх відаў марскіх птушак, апублікаваныя нядаўна. Гэтыя дадзеныя сведчаць пра агульны кепскі стан акіянаў.

  • 28.09.2015 - 13:46 | Harrier

    Пасля дазволу на вясновае паляванне на мігрыруючых праз востраў птушак, урад Мальты ізноў стане перад трыбуналам Еўразвязу (EU Court of Justice) па абвінавачванні ў незаконным масавым адлове ўюрковых птушак.

  • 27.09.2015 - 17:54 | Harrier

     

    У 16-ты раз сябры АПБ з Гродна запрашаюць гарадзенцаў у першыя выходныя кастрычніка – суботу і нядзелю 03 і 04.10. - паўдзельнічаць ў назіраннях за восеньскай міграцыяй птушак, якія ў гэтыя дні адбываюцца па ўсёй Еўропе.

  • 27.09.2015 - 00:18 | Harrier

     

    Пасля 1,5-гадовага перапынку ў Латвіі знойдзены новы для краіны від птушак –сіняхвостка (Tarsiger cyanurus). Гэта 362-і зарэгістраваны для арнітафауны Латвіі від!

  • 21.09.2015 - 14:23 | Harrier

    Быць невялікім сярод нашмат большых дзятлаў цяжка. Найлепшыя месцы для гнездавання разбіраюцца буйнейшымі відамі, а з найлепшых для харчавання дрэваў яны праганяюць меншых па памерах канкурэнтаў. Аднак адзін невялікі дзяцел знайшоў выйсце: знешне ён выглядае вельмі падобна да двух сваіх канкурэнтаў і яны прыймаюць яго “за свайго”. Да такіх высноваў прыйшлі навукоўцы ў артыкуле, апублікаваным у часопісе The Auk: Ornithological Advances.

  • 21.09.2015 - 02:09 | Harrier

    Віншуем Аню і Андрэя Храмогіных са з'яўленнем на свет сына Артура!

  • 19.09.2015 - 16:57 | Harrier

    Амерыканскі бёрдэр Ноа Страйкер (Noah Strycker) 16 верасня пераадолеў магічную лічбу папярэдняга рэкорду ў 4341 від і мае яшчэ тры з паловай месяцы, каб яго значна палепшыць. 

  • 16.09.2015 - 01:40 | Harrier

    Як было паказана для некаторых відаў птушак, кандыцыя птушанят перад вылетам з гнязда можа моцна ўплываць на яго далейшы лёс: напрыклад, на выжыванне ці поспех гнездавання.  У рэмезаў (Remiz pendulinus) знойдзена ўнікальная сярод птушак сістэма размнажэння: самец або самка перад самым пачаткам інкубацыі кідаюць гняздо, таму і яйкі, і потым птушанят даглядае заўсёды толькі адзін з бацькоў. Параўнальна часта абодва з бацькоў кідаюць кладкі (у 30-40% выпадкаў гнездавання!). Каго ж можна лічыць лепшымі бацькамі: самцоў ці самак?