• 29.07.2019 - 16:10 | Harrier

    Хаця раней ужо атрымалася паказаць, што кантраст паміж цёмным і светлым апярэннем (хутчэй за ўсё) дапамагае змяншаць энергетычныя патрэбы на доўгія пералёты такіх акіянічных вандроўнікаў, як альбатросы, толькі зараз каманда даследчыкаў з Бельгіі даказала эфектыўнасць падобнага кантраста і для іншых птушак.

  • 25.07.2019 - 17:54 | Harrier
    Першых вяртлявых чаротавак, перавезеных у мінулым годзе з беларускага балота Званец птушанятамі ў літоўскі рэзерват “Жувінтас”, адзначылі сёлета ў Літве нечакана рана: на прыканцы красавіка і ў пачатку мая. Тады і стала зразумела, што смелы міжнародны праект па транслакацыі птушанят гэтага рэдкага віду птушак будзе паспяховым. Таму сёлетняя транслакацыя наступных 50 птушанят зможа не толькі ўмацаваць амаль зніклую літоўскую папуляцыю віда, але і распаўсюдзіць унікальны досвед на іншыя тэрыторыі і віды.
  • 23.07.2019 - 18:42 | Harrier
    Маладыя белыя буслы ўжо памалу вылятаюць з гнёздаў. Іх колькасць на розных гнёздах розная і залежыць ад мноства фактараў – месца, дзе яно было пабудаванае, досведу і здольнасці бацькоў сагрэць і выкарміць усё сваё патомства ў любое надвор’е і даступнасці ежы навокал. Але цудоўная гісторыя, якая адбылася ў адным з паселішчаў у Цэнтральна-Заходняй Польшчы, сведчыць таксама пра тое, што часам буслам могуць дапамагчы і неабыякавыя людзі.
  • 22.07.2019 - 13:49 | Harrier
    У 2017 годзе адбыўся першы выпадак гнездавання стэпавых луней у Заходняй Еўропе – з гнязда на поле азімых зерневых у Нідэрландах паспяхова выляцелі 4 маладых. У мінулым годзе самка з той жа пары спрабавала загнездаваць з самцом поплаўнага луня (C. pygargus), але з гэтага нічога не атрымалася. І вось новая сенсацыя: па адной пары гэтых рэдкіх птушак сёлета паспяхова адгнездавалі ў Нідэрландах і ўпершыню – у Гішпаніі!
  • 15.07.2019 - 18:00 | Harrier
    Закальцаваную птушанём 3 ліпеня 1986 г. ў мясцовасці Angus, палярную крычку знайшлі мёртвай 3 чэрвеня 2019 г. у рэзерваце Aberdeenshire (Шатландыя). Гэта дае магчымасць сцвярджаць, што птушка пражыла 32 гады. Гэта нашмат пераўзыходзіць і так параўнальна немалую вядомую сярэднюю працягласць жыцця для гэтага віду, якая роўная прыкладна 13 гадам.
  • 10.07.2019 - 16:54 | Harrier
    Хаця агульная колькасць відаў у Спісе Клуба200 з сакавіка нават павялічылася, аднак выключэнне са Спісу некаторых яўна не вельмі цяжкіх для назірання відаў хутчэй за ўсё прычынілася да агульнага змяншэння колькасці паведамленняў у Клуб. Па месяцах вынікі выглядаюць так: красавік – 53 назіранні 24 відаў, май - 32 назіранні 23 відаў і ў чэрвені зроблены 16 паведамленняў пра назіранні 11 відаў са Спіса Клуба.
  • 05.07.2019 - 01:37 | Harrier
    У Францыі – важным месцы зімоўкі і пралёту для многіх відаў птушак з Усходняй Еўропы, у тым ліку і з Беларусі, спецыяльная камісія прапанавала ураду зрабіць важныя змяненні ў адносінах абмежаванняў палявання на тры віды птушак. Усе гэтыя віды: вялікі кулён), вялікі грыцук і звычайная туркаўка ў апошнія некалькі гадоў хутка змяншаюць сваю колькасць і маюць глабальны статус або блізкі да пагражаемага (NT) - вялікі кулён і вялікі грыцук, або нават ўразлівы (VU) – звычайная туркаўка.
  • 03.07.2019 - 18:25 | Harrier
    Птушкі з розных папуляцый таго ж віду могуць не толькі выкарыстоўвываць розныя пралётныя шляхі пад час сезонных міграцый, але і розныя месцы зімоўкі. Змены клімату і выкарыстання некаторых тэрыторый прывялі да павелічэння гнездавога арэалу некаторых відаў паўднёвых відаў, сярод якіх шчуркі-пчалаедкі, пэўна, самыя паспяховыя. Аднак заставалася незразумелым, ці новаўтвораныя папуляцыі шчурак усталююць новыя шляхі і феналогію пералётаў, новыя месцы зімоўкі?
  • 03.07.2019 - 01:02 | Harrier
    Назіранні птушак – сектар экатурызма, які ў апошнія гады расце найбольш хутка. Не менш важна тое, што турысты, якія прыязжаюць назіраць птушак, робяць вялікі ўнёсак у лакальную эканоміку на тых тэрыторыях, дзе захавалася вялікая разнастайнасць птушак. Міжнародная каманда навукоўцаў з Польшчы, Вялікабрытаніі і Швецыі зрабіла параўнанне аб’ёму грошай, якія атрымлівае мясцовая эканоміка з рэалізацыі драўніны з польскай часткі Белавежскай пушчы i дзякуючы турыстам-бёрдуотчарам.
  • 01.07.2019 - 17:50 | Harrier
    Раней неаднакротна ўжо былі паказаны адмоўныя бакі для птушак таго шумнага асяроддзя, якое мы ствараем вакол сябе сваёй дзейнасцю: яны вымушаныя спяваць гучней і ў іншы час, а таксама не заўсёды могуць голасам данесці важную інфармацыю сваім птушанятам. У нядаўнім даследаванні атрымалася пацвердзіць, што антрапагенны шум не толькі змяняе паводзіны птушак, але і перашкаджае правільна ўспрымаць важныя гукавыя сігналы паміж дарослымі птушкамі.
  • 29.06.2019 - 18:55 | Harrier
    Звычайныя зязюлі – самыя знакамітыя аблігатныя гнездавыя паразіты як мінімум у Еўропе. Насуперак пашыранаму ўяўленню, яны шмат робяць для свайго будучага патомства, але пасля таго, як апошняе яйка падкінута ў гняздо прыёмных бацькоў, іх місія размнажэння скончаная і дарослыя птушкі могуць ляцець на зімоўку. Апошнія гады British Trust for Ornithology (BTO) штогод размяшчае спадарожнікавыя перадатчыкі на зязюлях у розных еўрапейскіх краінах, і з чатырох новых зязюляў, якія нядаўна атрымалі гэтыя прылады ў Вялікабрытаніі, усе ўжо пераляцелі Ла Манш.
  • 21.06.2019 - 18:37 | Harrier

    Дзякуючы аналізу вялікай колькасці дадзеных наконт паспяховых і непаспяховых выпадкаў інтрадукцый чужародных відаў птушак, навукоўцы паказалі, што першыя адбываюцца там, дзе клімат блізкі ці падобны да родных ім мясцінаў і дзе іншыя віды-інтрадуцэнты ўжо змаглі паспяхова замацавацца.

  • 19.06.2019 - 18:35 | Harrier
    Агульнапрынята лічыць, што тыя віды птушак, якія лятаюць, утвараючы V-падобныя ключы – такія, як гусі, качкі, жураўлі і іншыя, дзякуючы гэтаму эканомяць энергію з-за больш аптымальнага для аэрадынамікі палёта. Аднак для іншых відаў, якія лятаюць у групе іначай, кошты пералётаў разам з іншымі асобінамі былі невядомыя. І вось цяпер аказалася, што яны могуць быць значна большымі, чым для палётаў паасобна.
  • 15.06.2019 - 15:03 | Harrier
    Прайшло толькі два тыдні, як на ўзбярэжжы Балтыйскага мора ў Хэлю (Helu) Paweł Malczyk і Wojtek Janecki адзначылі і сфатаграфавалі 30 мая новы для Польшчы від – шэрага жаўрука (Calandrella rufescens), і вось чарговае адкрыццё! У паўночна-цэнтральнай частцы краіны на рацэ Вісла ў г.Торунь Міхал Пётровскі знайшоў яшчэ адзін новы для Польшчы від – міжземнаморскую чайку ((Larus) Ichthyaetus audouinii)!
  • 12.06.2019 - 20:16 | Harrier

    Вялікая каманда з розных даследчых устаноў Нідэрландаў і ЗША дзякуючы выдатна прадуманай серыі досьледаў змагла зразумець і нарэшце растлумачыць механізмы таго, як многія кулікі знаходзяць ежу нават калі не могуць ні бачыць яе, ні адчуваць яе пах. Вельмі магчыма, што падобныя механізмы выкарыстоўваюць і іншыя віды птушак.