• 25.02.2019 - 16:43 | Harrier
    Дзякуючы кальцаванню часам атрымліваецца атрымаць вельмі цікавыя звесткі не толькі пра міграцыі і месцы зімоўкі розных відаў птушак – наконт гэтага нашмат больш эфектыўныя цяпер сучасныя метады сачэння за птушкамі, але найперш пра іх доўгажыхарства. Сёлета ў студзені ў Фінляндыі быў сфатаграфаваная самка арла-маркута з кальцом, якой аказалася 34 гады! Гэта найстарэйшы прадстаўнік віду, вядомы нам у Еўропе.
  • 21.02.2019 - 14:11 | Harrier

    Ужо прыкладна тыдзень у Беларусі стаіць сапраўдная вясновая пагода, таму вяртанне да нас першых блізкіх мігрантаў (палявых жаўрукоў, шэрых жураўлёў і гусей) не павінна здзіўляць.

  • 21.02.2019 - 00:33 | Harrier
    У птушак вельмі добрая памяць, аднак у адрозненне ад млекакормячых, вельмі мала вядома пра тое, як яна ўтвараецца пад час сну. Даследчыкі з інстытуту арніталогіі  Макса Планка  (Германія) і ўніверсітэту Утрэхта  (Нідэрланды) запісывалі хвалі павольнай актыўнасці, якія праходзяць праз мозг галубоў пад час сну. Яны вельмі падобны на тыя, што назіраюць у звяроў. Аднак іншыя тыпы актыўнасці мозга, добра вядомыя ў млекакормячых і адказныя за асобныя тыпы кансалідацыі памяці, у галубоў не былі знойдзеныя. Таму навукоўцы зрабілі высновы, што птушкі могуць утвараць некаторыя тыпы памяці ці ўспамінаў інакш, чым гэта робяць звяры
  • 19.02.2019 - 23:35 | Harrier

    Пасля апошняй канферэнцыі Клубу200, са Спісу відаў, якія цікавыя для сябраў Клубу, былі выключаныя 5 відаў і ўнесеныя 5. Здавалася б, колькасна Спіс павінен застацца такім самым, але насамрэч ён павялічыўся, бо аўтаматычна штогод у яго трапляюць новыя віды, адзначаныя ў нашай краіне.

  • 16.02.2019 - 13:38 | Harrier
    Чарговая канферэнцыя Гродзенскага абласнога аддзялення грамадскай арганізацыі "Ахова птушак Бацькаўшчыны" (АПБ) адбудзецца ў Гродна ў суботу-нядзелю  23 -24.2019. Сустрэча з сябрамі і аднадумцамі з усёй Беларусі, цікавыя прэзентацыі і фільмы, магчымасць набыць сувеніры і вызначальнікі, майкі-цішоткі і календары плюс сапраўдная вясновая экскурсія на птушак чакаюць Вас!
  • 14.02.2019 - 12:44 | Harrier

    У сераду, 13 лютага, раптоўна не стала Уладзіміра Янушэвіча - аднаго з самых цікавых фота-анімалістаў Гарадзеншчыны і найлепшых фатографаў Слоніма.

  • 13.02.2019 - 19:03 | Peregrinus
    Как, кто и когда из птиц "принёс" весну в национальный парк "Беловежская пуща", почему важны длительные фенологические наблюдения и что нас и орнитофауну ждёт в ближайшее время.
  • 13.02.2019 - 17:39 | Harrier

    Хаця даўно праверана, што першая ластаўка вясны не зробіць, птушкі ўносяць свае папраўкі ў самыя правільныя прыслоўі. Сёння, 13 лютага, на захадзе нашай краіны былі адзначныя першыя сёлета палявыя жаўрукі (Alauda arvensis), за якімі, без сумневаў, хутка прыляцяць і іншыя віды птушак, якія ў нас не зімавалі. І хаця гэтая падзея адбылася сёлета  амаль на 20 дзён раней, чым першыя палявыя жаўрукі былі зарэгістраваныя ў мінулым годзе, гэта не "рэкордны" прылёт - у 2016-м першых жаўрукоў бачылі ў Беларусі ўжо 9 лютага!

  • 11.02.2019 - 22:17 | Harrier

    История Беловежской пущи неразрывно связана с судьбами сотен и тысяч людей, благодаря которым она сложилась именно так, а не иначе. В числе этих людей – орнитолог Владимир Афанасьевич Дацкевич, без преувеличения проживший непростую жизнь. В ней было всякое: уважение и признание коллег за высокий профессионализм, незаслуженные гонения, потеря близких.

  • 11.02.2019 - 18:08 | Peregrinus
    Нидерландские орнитологи обнаружили, что большие синицы могут убивать мухоловок-пеструшек в гнездовых дуплах. Причиной агрессивного поведения синиц ученые считают климатические изменения. Об итогах исследования, опубликованного в журнале Current Biology, рассказывает издание Popular Science.
  • 10.02.2019 - 22:29 | Harrier

    Бляшкадзюбыя, ці сённяшнія качкі, гусі і лебедзі – гэта адна з самых старажытных груп з сучасных птушак. З вялікай доляй упэўненасці можна было сцвярджаць, што яны з’явіліся яшчэ тады, калі на Зямлі панавалі дыназаўры. І вось цяпер на гэта былі знойдзеныя дадатковыя доказы.

  • 07.02.2019 - 17:03 | Harrier
    Падобна таму, як найлепшыя краўцы могуць па аднаму знешняму выгляду выбраць найбольш адпаведную тканіну, так і новакаледонскія крумкачы выбіраюць для сваіх кручкоў, з дапамогай якіх дастаюць ежу, толькі асобныя віды кустоў з сотняў магчымых. Як дакладна яны гэта робяць, спрабавалі даведацца навукоўцы.
  • 02.02.2019 - 01:27 | Harrier
    Негледзячы на тое, што назва першага месяца зімы -  “снежань”, сапраўды снежная зіма пачалася ў студзені. Гэта адразу дала вынік у колькасці і разнастайнасці назіранняў: было атрымана 42 паведамленні пра рэгістрацыю 13 відаў са Спісу Клубу200. Для параўнання, у снежні было толькі 17 паведамленняў пра сустрэчы з 10 відамі са Спіса Клубу. А вось мінулагодні студзень быў не менш паспяховы: 54 паведамленні пра 11 рэдкіх відаў.
  • 31.01.2019 - 21:29 | Harrier
    Пэўна з-за зменаў клімата ў заходняй частцы Паўночнай Амерыкі ў апошнія гады пажары ў спелых лясах адбываюцца часцей і больш працяглыя па часе. Нядаўна апублікаванае шматгадовае даследаванне спрабавала разабрацца: як падобныя маштабныя пажары ўздзейнічаюць на папуляцыю барадатай кугакаўкі, якая ў Каліфорніі з’яўляецца відам, якому пагражае знікненне
  • 27.01.2019 - 00:56 | Harrier
    Усяго за 2018 год у Клуб200 АПБ паступіла 469 паведамленняў пра назіранні 63 відаў са Спісу Клубу200, з якіх 1 – пра новы для Беларусі від птушак. У 2017-м такіх паведамленняў было трошкі больш за 450, у 2016 - амаль 400 і ў абодва гады яны былі пра назіранні трошкі іншых 59 відаў са Спіса.