• 06.10.2010 - 13:54 | Kiolk

     Беларускі вялікі арлец (Aquila clanga) быў адзначаны ў небе над Тэль-Авівам. Пралятаючую птушку атрымалася вызначыць дзякуючы каляровым крыламеткам зялёна-белага колеру. Дадзеная птушка ў гэтым годзе была акальцавана птушанём ў нацыянальным парку «Прыпяцкі». Акальцаваў арляца Валера Дамброўскі, спецыяліст па драпежным птушкам, які ўжо не першы год займаецца дадзенымі арламі, вось як ён пракаментаваў дадзеную сустрэчу:

  • 05.10.2010 - 23:26 | Harrier

    Новае даследаванне на тэму дапамогі дзікім птушкам з выкладваннем людзьмі харчавання для іх кажа пра тое, што такая дапамога хутчэй шкодзіць птушкам, чым дапамагае.
    Вядома, што даступнасць і колькасць ежы – адзін з асноўных фактараў, які вызначае поспех гнездавання ў птушак, уздзейнічае на тэрміны адкладкі яек, памер кладкі  і характар інкубацыі і вылуплення птушанятаў. Папярэднія працы па ўздзеянню дадатковага харчавання на птушак засведчылі, што яно дазваляе раней пачынаць кладку, адкладваць больш яек, скарачае тэрмін інкубацыі кладкі і павялічвае поспех вылуплення птушанят.

  • 01.10.2010 - 23:03 | Harrier

    Яшчэ адзін від драпежных птушак далучыўся да ўжо шырокай кампаніі са спадарожнікавымі перадатчыкамі на спінах. Два маладых арла-вужаеда (Circaetus gallicus) атрымалі атрымалі GPS-перадатчыкі, дзякуючы якім можна адсочваць іх міграцыю ў дэталях.

  • 01.10.2010 - 01:22 | Harrier

    Сёлета кожны пяты сябра гэтай адной з самых масавых у Свеце прыродаахоўных арганізацый – гэта юнак або юначка, маладзейшыя за 19 год. Такой колькасці дзетак і падлеткаў у арганізацыі яшчэ не было! Нагадаем, што ўжо некалькі год у Каралеўскім таварыстве абароны птушак больш за 1 мільён сябраў.

  • 01.10.2010 - 00:23 | Harrier

    Нечаканае адкрыццё зрабілі навукоўцы з Шэффілдзкага ўніверсітэту (Вялікабрытанія). Яны даказалі, што самкі звычайнай зязюлі (Cuculus canorus) інкубуюць свае яйкі на працягу 24 гадзін перад іх адкладкай у гняздо прыёмных бацькоў. Дзякуючы гэтаму птушанё зязюлі вылупляецца заўсёды раней за прыёмных братоў-сясцёр.
     

  • 29.09.2010 - 23:59 | Harrier

    Акальцаваны амаль чвэрць стагоддзя таму сярэдні кулён (Numenius phaeopus) быў зноў злапаны на Шэтландзкіх астравах (Вялікабрытанія). Птушка атрымала сваё персанальнае кальцо на востраве Fetlar у1986 годзе і сёлета зноў гнездавала на тым самым востраве!
    Прадстаўнікі RSPB Scotland сказалі, што яны ўпэўненыя ў тым, што гэта самы стары сярэдні кулён у Свеце. Звычайна птушкі гэтага віду рэдка жывуць даўжэй за 11 год.
    Папярэдні рэкардсмен па даўгажыхарству быў застрэлены ў Францыі ў 1995 годзе, калі меў 16 год.

  • 29.09.2010 - 17:30 | Harrier

    Ужо традыцыйна ў першыя суботу-нядзелю кастрычніка тысячы людзей у Беларусі і па ўсей Еўропе выходзяць з дому, каб паназіраць за птушкамі.
    Гродзенскае абласное аддзяленне ГА “Ахова птушак Бацькаўшчыны” (АПБ) запрашае і Вас далучыцца да назіранняў усёй сям’ёй.

  • 28.09.2010 - 23:42 | Harrier

    У мінулую пятніцу, 24 верасня, надзвычай радасная падзея адбылася ў сям'і Святланы і Віталія Гуменных - у іх нарадзілася дачушка Карына. Віталь - адзін з заснавальнікаў Заходне-Беларускага таварыства аховы птушак (ЗБТАП) і ГА "Ахова птушак Бацькаўшчыны" (АПБ), бяссменны сябра Рады Гродзенскага абласнога аддзялення АПБ, выдатны герпетолаг і бёдуотчар, настаўнік і адміністратар, актыўны ўдзельнік і арганізатар шматлікіх семінараў, сустрэч, канферэнцый, праектаў і акцый аддзялення.

  • 28.09.2010 - 23:21 | Harrier

    25 верасня брытанскія бёдуотчары адзначылі і сфатаграфавалі амерыканскую жаўтабрухую валасяніцу (Empidonax flaviventris). Гэта першая рэгістрацыя віду ў нашым зоагеаграфічным рэгіёне. Птушка некалькі апошніх дзён знаходзіцца, асабліва не хаваючыся ад шматлікіх узбуджаных новым відам назіральнікаў, у Blakeney Point, графства Нарфолк. Першай яе ўбачыў Джэймс МакКулюм (James McCullum).

  • 28.09.2010 - 00:00 | Harrier

    У сям'і Аксаны і Аляксандра Цвырко, якія жывуць на беразе славутага возера Свіцязь на Наваградчыне, 1 верасня нарадзіўся сынок Жэня.

    Аксана з'яўляецца заснавальніцай і старшынёй Рады Наваградзкага рэгіянальнага аддзялення АПБ. Яны разам з будучым мужам актыўна ўдзельнічалі ў сэмінарах і летніках рэгіянальных лідэраў АПБ, дзе і пазнаёміліся.

  • 27.09.2010 - 23:31 | Harrier

    Загадкавая гісторыя, пра пачатак якой мы распавядалі на нашым сайце амаль год таму:  Шэрая гусь з брытанскімі кольцамі застрэлена на Смаргоншчыне, нарэшце атрымала адказы на ўсе пытанні.
    Нагадаю, што мясцоваму бёдуотчару Аляксандру Ясевічу адзін з паляўнічых перадаў каляровыя пластыкавыя кольцы з шыі і лапы, а таксама металічнае брытанскае кальцо з застрэленай ім, па яго словах, шэрай гусі.
    Дадзеныя былі перасланыя праз Беларускі цэнтр кальцавання птушак брытанскім калегам, аднак яны да сённяшняга дня захоўвалі маўчанне.

  • 27.09.2010 - 15:19 | Harrier

    З 1990 году ў паўднёва-ўсходняй Польшчы дакладна сочаць за лёсам невялікай папуляцыі адной з самых прыгожых еўрапейскіх птушак – сіняга сіваграка (Coracias garullus). На жаль, пасля некаторага ўзросту колькасці гняздуючых птушак у 2002-2008 гг., апошнія два гады адбываецца значны спад. 

  • 23.09.2010 - 00:42 | Harrier

    На гэты раз птушка, акальцаваная птушанём 28 чэрвеня 1980 году на астравах Farne (Вялікабрытанія) была зноў сустрэтая сёлета. Гэта значыць, што да часу яе сустрэчы сёлета гэтая палярная крычка (Sterna paradisaea) пражыла 30 гадоў, 2 месяцы і 23 дні, чым усталявала новы рэкорд доўгажыхарства для свайго віду на нашым Паўшар’і.

  • 22.09.2010 - 17:34 | Kiolk

     Другі раз за ўвесь час кальцавання кулікоў у Беларусі  быў акальцаваны малы грыцук (Limosa lapponica). Маладая птушка была злапана 15 верасня ў пойме ракі Прыпяць каля Турава супрацоўнікамі тураўскай станцыі кальцавання.

  • 21.09.2010 - 18:24 | Peregrinus

    Жахлівая навіна, ў якую немагчыма паверыць і тым больш зразумець, прыйшла сёння, 21 верасня, з Брэста. Двухтыднёвую барацьбу з цяжкай хваробай прайграў наш сябар і таварыш, якога мы звалі па-беларуску Сяржук…