• 16.05.2009 - 21:52 | Harrier

    Да 25 траўня можна паглядзець і прагаласаваць за лепшыя здымкі, прадстаўленыя ўдзельнікамі чэмпіянату, які адбыўся 2 траўня на востраве Тураўскае Балоньне - тэрыторыі, важнай для птушак (ТВП) міжнароднага значэньня. ТВП ўзята ў арэнду ГА "Ахова птушак Бацькаўшчыны" для стварэньня аптымальнага рэжыму аховы.

    Здымкі і караценькія дасье ўдзельнікаў можна паглядзець тут:

    www.wildlife.by/index.php/photogallery?func=viewcategory&catid=1

    На скрын-шоце прыклад здымкаў вялікага зуйка.

  • 15.05.2009 - 21:15 | Harrier

    Запрашаем сябраў АПБ (і не толькі) далучыцца да экскурсіі на птушак па маршруту: Межрайгаз – Забалаць – Русота - Малышчына – Дзевятоўка (вул.Таўлая). Разам наведаем і зможам паглядзець птушак населеных пунктаў, сельгаспалеткаў і старой таполевай алеі каля в.Русота.

  • 12.05.2009 - 22:50 | Harrier

    На острове Нонсуш (Nonsuch) в Бермудах недавно вылупился первый птенец бермудского тайфунника (Pterodroma cahow) за последние 400 лет в результате успешной программы по восстановлению вида. «Появление этого птенца – выдающееся достижение для тех, кто посвятил свою жизнь охране птиц, оказавшихся на грани исчезновения» - говорит Глен Блэкени (Glenn Blakeney), министр охраны природы и спорта Бермудских островов.

  • 10.05.2009 - 17:02 | Harrier

    Хоць шпакі (як і берасьцянкі) дагэтуль самыя звычайныя птушкі ў нашай краіне і амаль не баяцца людзей, аднак прыгожа сфатаграфаваць нават звычайных птушак атрымліваецца не заўсёды. Таму здымак шпака, зроблены Natura_list'ам, сапраўды быў падтрыманы нашымі карыстальнікамі заслужана і таму перамог у чарговым дзьвюхтыднёвым конкурсе на лепшы здымак на нашым сайце.

    З вяртаньнем Oh-Voegel`я з творчай камандзіроўкі канкурэнцыя сярод здымкаў і аўтараў яўна павялічылася. Таму заходзьце ў галерэю, глядзіце на здымкі і выбірайце лепшыя фотаработы адпаведна свайму густу і прыгажосьці птушыных выяваў!

    Віншуем пераможцу і чакаем ад яго новых фоташэдэўраў.

    Самі Сабе Сваімі Сіламі

    На здымку - шпак-пераможца.

  • 05.05.2009 - 12:08 | Harrier

    Шаноўныя сябры і калегі!

    Сёння, 5 траўня, наш сайт пераехаў. Цяпер у яго будзе нязменнае месца: www.birdwatch.by , куды запрашаем усіх дзяліцца сваімі ўражаннямі ад сустрэч з птушкамі. Як слоўнымі, так і ў выглядзе фотак.

    Гэты дзень можна лічыць афіцыйным днём нараджэння www.birdwatch.by !

    На жаль, шапка сайта пакуль застаецца не змененай, але гэта адбудзецца ў бліжэйшы час.

    Таксама пакуль не вырашаныя некаторыя тэхнічныя праблемы, але з гэтым таксама дамо рады! Калі ласка, дасылайце свае заўвагі і пажаданні мадэратару:

    tyteishi@gmail.com

    Cамі Сабе Сваімі сіламі

  • 29.04.2009 - 15:33 | Harrier

    Открытие памятника мородунке — редкому в Беларуси кулику, занесенному в Красную книгу — состоится 1 мая во время фестиваля «Праздник птиц в Турове». Есть ли шанс у полесской глубинки заработать на птичках, оценивает «Завтра твоей страны».

  • 27.04.2009 - 17:58 | Harrier

    Кааліцыя Моладзевых грамадскіх арганізацый «Молода Черкашчына» абвяшчае конкурс на ўдзел у летніку «Новыя краіны-старыя суседзі" для лідэраў моладзевых арганізацый з Беларусі, Украіны, Расіі, Грузіі, Малдовы, Літвы і Эстоніі
    Летнік адбудзецца ў малўнічым месцы запаведніка Халодны Яр, сяло
    Мельнікі, Чыгірынскага раёну, Чаркаскай вобласьці з 3 па 8 ліпеня.
    Праграма летніка прадугледжвае камунікаванне, абмен досведам,
    культурныя прэзентацыі краінаў-удзельніц, экскурсійныя праграмы. Мэтай
    мерапрыемства з'яўляецца наладжванне супрацоўніцтва паміж рознымі
    грамадскімі арганізацыямі, распрацоўка міжнародных моладзевых
    ініцыятываў.
    Выдаткі на праезд да месца летніка, пражыванне і харчаванне будуць
    аплочаныя арганізатарамі.
    Да ўдзелу ў летніку запрашаюцца моладзевыя актывісты ва ўзросце ад 18
    да 30 год.

  • 23.04.2009 - 12:43 | Harrier

    Турецкий город Ешилдаг на юго-востоке страны, известный как «Долина аистов», скоро будут представлены миру в интернете. Как заявил мэр Ешилдага Юксель Эргюн, в ближайшее время по всему городу будет установлена специальная видеоаппаратура, позволяющая наблюдать в режиме онлайн незабываемое зрелище. На этот проект, который финансируется при участии Евросоюза, планируется потратить миллион долларов.

  • 18.04.2009 - 12:24 | Harrier

    Запрашаем сябраў АПБ (і не толькі) далучыцца да экскурсіі на птушак па маршруту: пас. Паўднёвы – Малая Альшанка – вдсх Бросты – Юзэфоўка – вялікая Альшанка – Фабрычны. Разам наведаем і зможам паглядзець птушак населеных пунктаў, сельгаспалеткаў, лясоў і вадаёмаў.

    Збор на канцавым прыпынку аўт. 21 у пас.Паўднёвы ў 12.00, экскурсія працягнецца 4-5 гадзін. Неабходна ўзяць бутэрброды і гарачы напой, бінокль і палявы вызначальнік можа быць выдадзены на час экскурсіі (не забудцеся папярэдне замовіць іх!).   Па ўсіх пытаннях звяртайцеся да Дзьмітрыя Вінчэўскага па маб. тэл. +375 336 887589 (мтс). На здымку - салавей, які спяваў у мінулым годзе недалёка ад пас.Фабрычны.
  • 18.04.2009 - 12:07 | Harrier

    На гэтым тыдні фотавыстава “Нашы птушкі-2009”, арганізаваная Гродзенскім абласным аддзяленнем АПБ з найлепшых фотаздымкаў гарадзенскіх фотамайстроў, была перавезена ў школы Свіслацкага раёну, ў якім знаходзіцца частка Белавескай пушчы. Выстава пачне сваю вандроўку з Корнадзкай і Ханявіцкай сярэдніх школаў, а потым завітае ў госці ў самы вялікі клуб АПБ “Крылаты дазор” на Гарадзеншчыне, які складаецца з 80 дзетак і падлеткаў і працуе дзякуючы Марыі Панотчык у сярэдняй школе в.Новы Двор.

  • 15.04.2009 - 13:28 | Harrier

    У чацвер, 16 красавіка, у аўд. 140 на факультэце біялогіі і экалогіі Гродзенскага дзяржуніверсітэта імя Я.Купалы (корпус на завул.Даватара) з 14.00 адбудзецца чарговая сустрэча Заалагічнага гуртка, ў рамках якой Андрэй Храмогін (сябра Савета Гродзенскага абласнога аддзялення АПБ) распавядзе пра свае ўражанні ад сустрэч з птушкамі каля Адэсы.

    Пасля прэзентацыі Андрэя, Дзьмітры Вінчэўскі прадставіць новыя магчымасці для студэнтаў – сябраў АПБ па ўдзелу ў новым праекце і дзейнасці аддзалення і арганізацыі. Ўваход вольны. На здымку: Андрэй Храмогін пад час экскурсіі з вучнямі гімназіі №4 г.Смаргоні ў іх летніку. Здымак Ані Храмогінай
  • 13.04.2009 - 21:37 | Harrier

    Пасля першага месяца он-лайн фота-спаборніцтва на нашым сайце зноў перамог здымак фотамайстра з Горадні Дзьмітрыя Якубовіча. На гэты раз гэта былі кулікі-шчогалі, якія набралі найбольшы сярэдні бал сярод здымкаў чатырох аўтараў.

    На жаль, колькасць тых, хто галасуе, зменшылася. І мы не можам улічыць меркаванне ўсіх, хто наведвае наш сайт. Таму запрашаем не толькі глядзець на здымкі іншых, але і галасаваць, і размяшчаць свае!
  • 09.04.2009 - 22:49 | Harrier

    Darwin Initiative при правительстве Великобритании выделила BirdLife International £ 289,884 (€ 307,320/ $US 414,190) для реализации трёхгодового проекта по очистке тихоокеанских островов от крыс и бродячих кошек. Проект «Возрождение экосистем тихоокеанских островов для людей и биоразнообразия» направлен на улучшение качества и места жизни людей на островах Палау и Фиджи.

  • 09.04.2009 - 11:44 | Harrier

    У Новай Зеландыі, у лясах на гары Маунгатаўтары, выяўлены новазеландскі або казліны папугайчык. Знаходка прыцягнула жывую ўвагу ўсіх адмыслоўцаў па ахове навакольнага асяроддзя.

  • 07.04.2009 - 16:53 | Harrier

    У Даніі знайшлі мёртвым самога старога лебедзя-шыпуна ў свеце. Раней сусветным рэкардсменам сярод лебедзяў па працягласці жыцця лічыўся лебедзь-шыпун, які пражыў28 год. Зараз рэкорд доўгажыхарства для гэтых птушак - 40 гадоў. Цела птушкі знойдзена ў канцы снежня мінулага года. Дацкі орнітолаг Пілл Андэрсан-Гарыльд, які знайшоў лебедзя, зняў кольца з яго лапы і адправіў у Капенгагенскі цэнтр па кальцаванню птушак, які размешчаны ў Заалагічным музеі Капенгагенскага ўніверсітэта.