Навукоўцы з Брытанскага орніталагічнага траста (British Trust for Ornithology) з дапамогай спадарожнікаў сочаць за восеньскай міграцыяй пяці брытанскіх зязюляў (Cuculus canorus). У чэрвені птушкі атрымалі на спіны невялічкія гаджэты, якія замацаваныя як заплечнікі з дапамогай тэфлонавай стужкі. Цяпер усе пяць птушак знаходзяцца ў Афрыцы.
Пачаўшы сваё падарожжа на поўдзень з тых самых гнездавых мясцінаў ва Ўсходняй Англіі, птушкі цяпер знаходзяцца на адлегласці нават да 3 тысяч км адна ад адной!
Іх перадатчыкі аўтаматычна ўключаюцца кожныя два дні і на працягу 10 гадзін пасылаюць радыёсігналы, якія ўспрымаюць спадарожнікі на арбіце вакол Зямлі. Калі адпaведная колькасць сігналаў дайшла да спадарожніка, можна з дакладнасцю некалькі метраў даведацца месцазнаходжання птушкі.
"Мы можам зайсці на наш сайт і даведацца пра апошнія змены ў міграцыі зязюляў, а пасля паставіць адпаведныя кропкі на мапе” – растлумачыў кіраўнік праекту д-р Хьюсан (Dr Hewson). “Такім чынам атрымліваецца амаль он-лайн карцінка таго, дзе цяпер знаходзяцца нашы птушкі”.
Чатыры зязюлі ўжо пераляцелі Сахару, дзве з іх знаходзяцца ў паўднёвым Чадзе, адна ў паўночнай Нігерыі і яшчэ адна ў Буркіна Фасо. Пятая – самая павольная птушка яшчэ толькі ў паўночным Марокка. Апошні сігнал ад яе паступіў на адлегласці прыкладна 29 км ад сталіцы гэтай краіны – Касабланкі.
Самая далёкая ад месцаў гнездавання зязюля - Chris, ужо пераадолела амаль 5000 км і цяпер у Чадзе. Навукоўцы спадзяюцца, што Крыс тут не застанецца і праляціць яшчэ 1-2 тысячы км.
Сачыць за абнаўленнем інфармацыі пра міграцыю зязюляў можна тут: www.bto.org/science/migration/tracking-studies/cuckoo-tracking
Пераадоленне Сахары – адна з галоўных прычын смяротнасці многіх мігрантаў, таму даследчыкі могуць (амаль) з упэўненасцю уздыхнуць з палёгкай – чатыры з пяці птушак ўжо пераляцелі найбольшую пустыню на нашай планеце.
Наступны важны крок – даведацца ў якіх месцах і якія біятопы выкарыстоўваюць зязюлі ў Афрыцы. Бо мігрыруючыя птушкі не толькі мусяць мець тэрыторыю гнездавання і зімоўкі, але і розную колькасць адпаведных для адпачынку і харчавання месцаў пад час міграцыі, дзе яны праводзяць розную колькасць часу.
Звычайная зязюля – адзін з некалькіх мігрыруючых відаў птушак, якія моцна зменшылі сваю колькасць на Брытанскіх астравах.
Паводле дадзеных Royal Society for the Protection of Birds (RSPB) на 2010 год, з 10 відаў птушак, якія найбольш зменшылі тут сваю колькасць, мігранты складаюць 8 відаў. Гэта, між іншым, звычайная зязюля, заходні салавей і жоўтая пліска. Паміж 1995 і 2010 годам зніклі амаль 50% зязюляў!
Мапа са шляхамі пралёту зязюляў з www.bto.org
Паводле www.news.bbc.co.uk падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі для www.birdwatch.by
На гэтую тэму:
Дзе зімуюць зязюлі?
Зязюля інкубуе свае яйкі ўнутры цела
Кукаванне зязюлі ўсё радзей можна пачуць у Вялікабрытаніі
Украинские балобаны получили спутниковые передатчики
Сокалы прыляцелі ў Афрыку са спадарожнікавымі перадатчыкамі на спінах
Сокалы Элеаноры пад назіраннем спадарожнікаў
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Comments
AV - 19.08.2011 - 23:09
судзячы па імёнам усе зязюлі
судзячы па імёнам усе зязюлі самцы. Значыць лавілі іх на голас. Цікава было бы і міграцыю самак паглядзець.
Harrier - 20.08.2011 - 00:23
In reply to судзячы па імёнам усе зязюлі by AV
Так, усе самцы. Пра гэта было
Так, усе самцы. Пра гэта было ў папярэднім артыкуле Дзе зімуюць зязюлі?.