Удод – Птушка 2013 года ў Беларусі + VIDEO

Сёлета Птушкай году ў нашай краіне стане трапічная па паходжанні птушка – удод (Upupa epops). Упершыню Птушка году была абраная на з’ездзе АПБ ў 2012 г.усімі прысутнымі на ім сябрамі арганізацыі.

Удод – адзіны сучасны прадстаўнік асобнага сямейства Удодавыя Upididae атраду Удодападобныя (Upupiformes), у які большасць сістэматыкаў уключаюць яшчэ адно выключна трапічнае сямейства т.зв. Лясных удодаў Phoeniculidae з 8 відамі. Яшчэ адзін прадстаўнік сямейства Удодавыя – гіганцкі ўдод (U. antaios) з вострава Св.Гелены цалкам знік у XVI стагоддзі з-за інтрадукаваных маракамі на востраў чужародных відаў звяроў.

 

Раней у якасці прадстаўніка асобнага сямейства ўдоды ўваходзілі ў вялікі атрад Ракшападобных, з якога ў Беларусі сустракаюцца не менш яркія, але значна больш рэдкія тры віды: сіні сіваграк, шчурка-пчалаедка і звычайны зімародак. Усе яны занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі.

 

Ў адрозненне ад іх, удод – даволі шырока распаўсюджаная (асабліва на поўдні), але нешматлікая птушка, колькасць якой у Беларусі на канец 1990-х аценьвалася ў 14-22 тысячы пар. Аднак сучаснае становішча і колькасць удодаў у нас невядомыя, тым больш што яшчэ ў 1970-90-я гг. было адзначана змяншэнне колькасці ў паўночнай і цэнтральнай частках краіны.

Удода нашмат лягчэй пачуць, чым убачыць, не гледзячы на яго вельмі яркую і заўважную афарбоўку. Ў розных мовах назва птушкі непасрэдна звязаная з яго гучнымі крыкамі “Упуп-уп-упуп”, якія птушка выдае серыямі.

Лацінская назва, якую даў птушцы Карл фон Лінне яшчэ ў 1758 г. – Upupa epops – не выключэнне. Першае слова і родавая назва Upupa – гукападражальная, а epops – старажытная грэцкая назва птушкі.

http://youtu.be/mHstZ_ZrWh0 

Удод як від распаўсюджаны вельмі шырока: Еўропа і Азія (акрамя поўначы), Афрыка (акрамя вялікіх пустныь) і Мадагаскар. Вылучаюць 10 падвідаў, пры чым у Еўропе сустракаецца толькі намінальны – U. e. epops.

Адразу пасля прылёту з месцаў зімоўкі (для еўрапейскіх птушак гэта Міжземнамор’е, Блізкі Ўсход і трапічная Афрыка) у красавіку, самцы ўдодаў займаюць лепшыя патэнцыйныя гнездавыя тэрыторыі і інтэнсіўна крычаць, прызываючы самак. Для гэтага яны сядаюць на найбольш падыходзячыя для разыходжання крыкаў дрэвы або пагоркі. Для гнездавання ўдоды выбіраюць старыя дуплістыя дрэвы, адпаведнага памеру шчыліны ў фундаментах старых будынкаў, гарышчы пакінутых пабудоў, кучы камення на ўскрайках палёў ці нават адпаведна складзеныя спілаваныя дрэвы і земляныя норы. Часам могуць займаць адпаведнага памеру гнездавыя скрыні. Высцілка гнязда вельмі скупая, звычайна з сухой травы і лісця.

У якасці гнездавых біятопаў найлепш удодам адпавядаюць розныя тыпы невялікіх ляскоў і старыя паркі са старымі дуплістымі дрэвамі па суседзтву з адкрытымі тэрыторыямі, радзей яны гняздуюць па ўскрайках вялікіх лясных комплексаў (часцей лісцевых і змяшаных).

Даўжыня цела птушак – 28-30 см, размах крылаў – да 55 см, маса цела – 55-80 г. Маладыя ўдоды трошкі святлейшыя за дарослых, іх дзюба карацейшая. Самкі трошкі драбнейшыя за самцоў і маюць менш інтэнсіўна аранжавае пер’е. Акрамя гэтага, ў іх больш светлае падбароддзе і горла.

Самка адкладвае ў гняздо 5-6 (4-8) брудна-белых яек і інкубуе іх 17-18 дзён. Птушаняты вылупліваюцца пакрытыя белым пухам з заплюшчанымі вачыма. Яны хутка растуць і развіваюцца і ва ўзросце каля 4 тыдняў вылятаюць з гнязда. Маладыя птушкі могуць размнажацца ўжо ва ўзросце 1-2 гады.

 

У птушанят паступова развіваецца вельмі своеасаблівае прыстасаванне да пасіўнай абароны: ва ўзросце 4 дзён у іх пачынае функцыянаваць адмысловая залоза каля аснавання хваста, якая можа выпырскваць вельмі смярдзючую (падаллю) масляністую вадкасць у бок ворага, які правярае занятае птушкамі дупло або іншую гнездавую нішу ўдодаў. Разам з вадкасцю залозы таксама выпырскваецца памёт. Акрамя гэтага, птушаняты шыпяць і атакуюць ворага дзюбамі. Максімальнага памеру залоза дасягае, калі птушаняты маюць каля 2-х тыдняў узросту і потым паступова знікае перад іх вылетам з гнязда.

 http://youtu.be/2Z5xy5DEmc0   

Асноўная ежа ўдодаў – разнастайныя і розныя ў памерах насякомыя: ад мурашоў да вялікіх жукоў, конікаў і мядзведак, якіх птушкі або збіраюць на паверхні зямлі і гніючай драўніны, або з дапамогай доўгай выцягнутай дзюбы могуць спрытна знаходзіць і даставаць з глебы. Птушанятаў выкармліваюць амаль выключна вялікімі і мяккімі лічынкамі жукоў ды іншых насякомых. Адлятаюць ад нас удоды ў жніўні-верасні.

Здымак змешчаны з ласкавай згоды аўтара: Marek Paluch / www.marekpaluch.pl 

З асаблівасцямі гнездавання і харчавання звязаны і асноўныя праблемы віду (і не толькі ў Беларусі). Сучасныя метады вядзення лясной гаспадаркі (калі леснікі стараюцца спілаваць старыя і дуплістыя дрэвы, а спарахнелыя і хворыя, заселеныя вялікай колькасцю насякомых, стараюцца прыбраць з лясоў і паркаў) і сельскай гаспадаркі, калі памеры палеткаў павялічваюцца, а кустоўе і дрэвы паміж імі і ўздоўж дарог высякаюцца, палі рэгулярна апырскваюцца разнастайнымі пестыцыдамі і забіваюць вялікую колькасць бесхрыбетных, прымушаюць удодаў шукаць больш адпаведныя месцы гнездавання. Такія менш змененыя чалавекам біятопы ў нашай краіне ў большай колькасці застаюцца пакуль яшчэ ў Палессі, дзе і адзначана найбольшая колькасць удодаў ў Беларусі.

 

Дзьмітры Вінчэўскі для www.birdwatch.by 

Фота (зробленыя ў штаце Гуджарат, Індыя) і відэа аўтара 

 

 На гэтую тэму:

 Сівагракі пахнуць страхам

Comments

СахвонВiталь (госць) - 08.01.2013 - 10:36

Дмитрий, по-моему, с учетом того, что птица будет на виду и слуху (как птица года), может следует давать самые последние данные относительно систематического положения вида, как минимум это отряд Удодообразные и семейство Удодовые, хотя по современным представлениям название отряда звучит еще более экзотичнее)))

Harrier - 08.01.2013 - 13:13

In reply to by СахвонВiталь (госць)

Дзякуй за прапанову. Насамрэч, не ведаю як лепш. Можа няхай будзе "старая" і новая сістэматыка? Ці гэта яшчэ больш заблытае грамадзкасьць? У артыкуле папраўлю.

aistok - 08.01.2013 - 13:51

In reply to by СахвонВiталь (госць)

Согласен с Виталием. Если есть новая систематика, ее и надо придерживаться. А если кто-то не следит из общественности за новостями орнитологии - это их проблема. Мы уже не раз обсуждали вопрос новой систематики и у синиц, у ББЦ, и малая чайка и другие виды. Но в Беларуси упрямо чего то ждут. Соседняя Польша спокойно перешла и никого не волнует, как отнесется к этому общественность. Скажите, сколько должно пройти лет, что бы мы это приняли, 5, 10? И если удода вынесли в отдельный отряд - надо так и писать!!!! И еще раз повторю - это проблема общественности, что она тупо не читает книги, современные публикациии,  не заходит на сайты: а если не заходит-не читает, значит ей, общественности, не интересно. Так зачем стараться что-то кому то доказывать? Кому интересно, примет сразу. Странная вещь получается: даже человек занимающийся изучением, например, большой белой цапли, тупо и упрямо продолжает писать Egretta. Спросите у него, почему, ответить ведь не сможет...Так что удод - это удод и никакое не ракшеобразное!

Harrier - 08.01.2013 - 17:48

In reply to by Krzych (госць)

Дзякуй усім за камэнтары і прапановы! Памяняў уводную частку з сістэматычным аглядам. Думаю, што сапраўды, так стала больш сучасна і не менш цікава.

Наконт выкарыстаньня новых ці старых навуковых назваў - я не бачу ў гэтым вялікай праблемы, калі мы можам па любой з іх даведацца пра які від сапраўды ідзе гаворка. Іншая справа, калі від падзелены на 2 ці больш ці, наадварот, аб'яднаны з іншым(і).

AV - 08.01.2013 - 18:53

In reply to by Krzych (госць)

 "а у нас был кабарет Dudek Upupa epops, а тут можна посмотреть самый лучший прикол - про Монюшку и царского цензора: http://www.youtube.com/watch?v=L4jYV0oH65E" к сожалению, никогда раньше не слышал про этот кабарет, еще и с таким классным названием. А Станислав Монюшко родился у рыбхоза под Минском, где я отдыхаю, там и музей в местной школе был.

 в логике Линнею не откажешь:) 

соседи удода по роду!

The genus Upupa was created by Linnaeus in his Systema naturae in 1758. It then included three other species with long curved bills:[7]