eBird атрымала ўзнагароду ад American Bird Conservancy

Амерыканская асацыяцыя аховы птушак (The American Bird Conservancy (ABC)) ўзнагародзіла самай першай прэміяй імя Ляона Леві (Leon Levy Award) за інавацыі ў ахове птушак Лабараторыю арніталогіі Карнельскага ўніверсітэту (Cornell Lab of Ornithology) у прызнанне заслуг у стварэнні і развіцці базы дадзеных eBird

“eBird – гэта гулец, які вызначае змены на поле” – сказаў Джордж Фэнуік (George Fenwick), прэзідэнт ABC. “Гэтая база дадзеных дазваляе вызначаць неабходнасць зменаў у ахове птушак у асобным месцы ў вызначаны час”. 

Джон Фіцпэтрык (John Fitzpatrick), дырэктар лабараторыі арніталогіі, з радасцю прыняў прэмію. “eBird выкарыстаў арыгінальную ідэю, што людзі могуць стаць біялагічнымі сэнсарамі дзякуючы бёдуотчынгу (назіранням птушак). Сёння гэтая ідэя выдатна працуе: у нас больш за 200 мільёнаў назіранняў і кропак, у якіх яны зроблены. Цяпер гэта найбольшая база біялагічных дадзеных на Свеце. Дзякуючы гэтым дадзеным, якія пастаянна адлюстроўваюць змены ў папуляцыях птушак, eBird служыць маніторам здароўя экасістэм у рэальным часе па ўсяму Свету”. 

Прэмія імя Ляона Леві будзе час ад часу прызнавацца за значныя інавацыйныя дасягненні ў ахове птушак як арганізацыям ці групам, так і асобам. Прэмія была названа ў гонар амерыканскага фінансіста і філантропа Ляона Леві (Leon Levy (1925-2003)) у якасці прызнання вялізарнага ўнёску яго фундацыі Leon Levy Foundation у справу захавання біяразнастайнасці і птушак як яе неабходнай часткі.

Хаця база дадзеных eBird была створана толькі тузін гадоў таму, яна ўжо многа зрабіла для лепшага разумення зменаў у папуляцыях многіх відаў і маніторынгу прыродаахоўных мераў. А патэнцыял яе неабмежаваны.

eBird была прадстаўлена для публікі ў 2002 годзе. Яна змагла рэвалюцыйна змяніць прадстаўленне і назапашванне атрыманых бёдуотчарамі і арнітолагамі сваіх дадзеных на адкрытае для іншых і блізкае да рэальнага часу. База змагла паступова стаць адной з самых хутка растучых і вялікіх. Так, толькі за першыя 10 год існавання і толькі для Паўночнай Амерыкі (дзе яна застаецца найбольш папулярнай) у яе было занесена больш за 3 мільёны назіранняў птушак!

Дарэчы, ў Беларусі працуе свая база дадзеных па біяразнастайнасці – www.florafauna.by . Яна таксама павялічвае сваю папулярнасць, ахоп тэрыторыі і назапашвае назіранні, і не толькі птушак.

Паводле www.birdwatchingdaily.com падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі

Скрыншот галоўнай старонкі www.ebird.org

 

На гэтую тэму:

КОЖНЫ ПЯТЫ АМЕРЫКАНЕЦ – БЁДУОТЧАР!

ПРАГРАМА ДЛЯ IPHONE ДАЗВОЛІЦЬ АМЕРЫКАНЦАМ ВЫЗНАЧАЦЬ ПТУШАК НАВОКАЛ

ВЯЛІКІ ДЗЕНЬ У ПЕРУ (PERU WORLD BIG DAY): НОВЫ РЭКОРД І БЁДУОТЧ ДЛЯ НАВУКІ, ЗАДАВАЛЬНЕННЯ І АХОВЫ ПТУШАК

 

Comments

9 траўня eBird праводзіла Сусветны Вялікі дзень і разлічвала на занясенне назіранняў аб 40000 відаў з усяго Свету. Памылілліся - амаль 5000 відаў = пр. 50% сучаснай авіфауны занеслі карыстальнікі!

http://ebird.org/ebird/globalbigday