Сёлетні кастрычнік запомняць бёдуотчары многіх краін Еўропы. Як звычайна, восень – найлепшы час для назіранняў розных выпадкова (?) залётных відаў як з Амерыкі, так і з Азіі. Але гэты кастрычнік своеасаблівы шматлікімі рэгістрацыямі на нашым кантыненце сібірскай завірушкі (Prunella montanella), якая звычайна зімуе на Карэйскім паўвостраве, на поўдні Манголіі і Кітая.
І хаця від аднойчы ўжо быў злапаны на ўскрайку Мінска (у кастычніку 1997 г.), ці можам мы разлічваць на новыя рэгістрацыі менавіта сёлета, калі сібірскіх завірушак назіраюць фактычна штодня ў розных краінах на поўнач і захад ад нас?
Паводле Tarsiger.com, сёлетні налёт на Еўропу пачаўся 4 кастычніка з 12й рэгістрацыі для Фінляндыі, пасля сібірскіх завірушак пачалі адзначаць амаль штодня з паступова нарастаючай колькасцю: 06.10 – 1 (9я для Швецыі), 09.10 – 3 (па адной птушцы ў Фінляндыі, на воз.Ладага ў Расіі і 1 – першая для краіны! – на Шэтландзкіх астравах у Вялікабрытаніі).
Усяго ж толькі за першыя два тыдні (04-17.10) пасля першай сёлетняй птушкі ў Фінляндыі без уліку еўрапейскай часткі Расіі паводле Tarsiger зарэгістравалі ў Еўропе ажно 170 птушак! На першым месцы была Швецыя- 64 сібірскія завірушкі, 47 у Фінляндыі, 11 у Вялікабрытаніі, 10 у Даніі, 8 у Польшчы, 7 у Нарвегіі, 7 у Германіі, 6 у Эстоніі, 6 у Латвіі, 3 у Літве і 1 (першая) у Нідэрландах!
І гэта прытым, што за папярэднія гады адзінкавыя птушкі заляталі ў Еўропу па адной нават не штогод!
Найбольш эпічнымі сталі назіранні другой для Вялікабрытаніі і першай для галоўнага вострава птушкі, якая была знойдзена ў мясцовасці Easington (East Yorks) 13 кастрычніка. Не гледзячы на тое, што гэта быў чацвер, ужо з вечара і на наступны дзень туды пачалі прыбываць сотні бёдуотчараў літаральна з усёй краіны. Навіна трапіла не толькі ў лакальныя СМІ, але і ў самыя папулярныя брытанскія таблоіды! Пасля гэтага пра падзею даведаліся далёка за межамі краіны.
Птушка трымалася за агароджаным газавым тэрміналам. Каб зрабіць назіранні лепш арганізаванымі і забяспечыць іх магчымасць для пазней прыбылых жадаючых, Цім Джонс (Tim Jones), мясцовы працаўнік Каралеўскага таварыства абароны птушак RSPB, узяўся дапамагчы натоўпу.
Ён расказаў: “Гэта мега рэдкая птушка і толькі другая рэгістрацыя віду для Вялікабрытаніі і першая на галоўным востраве. Птушкі яўна не меркавалі прыляцець да нас, але нядаўнае выключнае надвор’е занесла іх сюды. У нас тут людзі адусюль: з Паўночнага Уэльсу, з Лондана, з Сомерсэту і ўвесь час прыбываюць новыя.“
Вопытным шляхам было ўсталявана, што назіраць праз агароджу за завірушкай адначасова могуць толькі (!) не больш 150 чалавек. Таму было прапанавана прытрымлівацца 10 хвілінных назіранняў, пасля якіх – калі ёсць жаданне глядзець і здымаць птушку яшчэ – трэба ўстаць у канец чаргі.
Да 25 кастрычніка было зроблена яшчэ 71 рэгістрацыя віду ў Еўропе, то бок агульная колькасць адзначаных сёлета птушак на гэты дзень – прытым, што рэгістрацыі па некалькі птушак працягваюцца і яшчэ 15 сібірскіх завірушак адзначана за два апошнія дні – дасягнула 241!
Вось як рэгістрацыі на 25.10.2016 выглядаюць на мапе, зробленай у DutchBirding:
Калі паглядзець на іх размяшчэнне ў нашых бліжэйшых суседзяў, то усе яны зроблены альбо непасрэдна на марскіх узбярэжжах, альбо параўнальна недалёка ад іх. Гэта таксама правіла і для многіх іншых краін.
Але надзею на сёлетні залёт сібірскіх завірушак да нас застаўляюць дзве апошніх польскіх рэгістрацыі віду, якія адбыліся 26 кастрычніка параўнальна далёка ад мора – адна ў мяжы з Германіяй і другая ля мяжы з Калінінградзкай вобласцю Расіі.
Надзея памірае апошняй?
Паводле www.tarsiger.com , www.thesun.co.uk , www.dutchbirding.nl і www.birdwatching.pl падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі
Верхні здымак - Tomasz Kułakowski (www.avestom.com )
Здымкі бёрдэраў, якія назіраюць за другой для Вялікабрытаніі сібірскай завірушкай - GETTY IMAGES
На гэтую тэму:
СІБІРСКІЯ ВІДЫ ПТУШАК У ПОЛЬШЧЫ: ЯК ГЭТА БЫЛО СЁЛЕТА
ТОП-10 САМЫХ НЕЗВЫЧАЙНЫХ РЭГІСТРАЦЫЙ ПТУШАК У ЗАХОДНЯЙ ПАЛЕАРКТЫЦЫ Ў 2015 ГОДЗЕ
ПОТЕНЦИАЛЬНЫЕ НОВЫЕ ВИДЫ ПТИЦ ДЛЯ БЕЛАРУСИ: КТО ОНИ?
ОБЗОР РЕДКИХ ВИДОВ ПТИЦ, ОТМЕЧЕННЫХ В БЕЛАРУСИ В 2015 ГОДУ
БОФК: В СПИСКЕ ПТИЦ БЕЛАРУСИ СТАЛО 325 ВИДОВ - ДОБАВИЛИСЬ 4 И ИСКЛЮЧЕНЫ 2
НАВІНЫ КЛУБА200: НОВЫ КААРДЫНАТАР АДНАЎЛЯЕ РАССЫЛКУ ПАВЕДАМЛЕННЯЎ ПРА ЦІКАВЫЯ НАЗІРАННІ
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Comments
Harrier - 30.10.2016 - 21:46
UPD: графік штодзённых…
UPD: графік штодзённых рэгістрацый сібірскіх завірушак у Еўропе з 04 да 30.10.2016 паводле Tarsiger
Harrier - 03.11.2016 - 16:04
In reply to UPD: графік штодзённых… by Harrier
Сёння злапалі сібірскую…
Сёння злапалі сібірскую завірушку ў Чэхіі- далёка ад мораў і узбярэжжаў. Гэта другая рэгістрацыя для краіны.
svyat08 - 03.11.2016 - 17:35
In reply to Сёння злапалі сібірскую… by Harrier
Гэта ўжо цікавей)))
Гэта ўжо цікавей)))
Harrier - 08.11.2016 - 16:27
Tarsiger…
Tarsiger
215 Siberian Accentor has been seen between 4th October - 7th November: 69 in Sweden, 69 in Finland, 13 in Britain, 11 in Poland, 11 in Germany, 11 in Denmark, 10 in Norway, 8 in Estonia, 7 in Latvia, 4 in Lithuania, 1 in Netherlands and 1 in Czech republic.
Harrier - 14.11.2016 - 16:04
In reply to Tarsiger… by Harrier
225 Siberian Accentors has…
225 Siberian Accentors has been seen between 24th September - 13th November: 72 in Sweden, 70 in Finland, 13 in Britain,12 in Denmark, 11 in Poland, 11 in Germany, 10 in Norway, 9 in Latvia, 8 in Estonia, 4 in Lithuania, 3 in NW Russian, 1 in Netherlands and 1 in Czech republic. Tarsiger
Harrier - 05.12.2016 - 12:48
In reply to 225 Siberian Accentors has… by Harrier
Tarsiger…
Tarsiger
232 Siberian Accentor has been seen between 24th September - 4th December: 75 in Sweden, 74 in Finland, 13 in Britain,12 in Denmark, 11 in Poland, 11 in Germany, 10 in Norway, 9 in Latvia, 8 in Estonia, 4 in Lithuania, 3 in NW Russian, 1 in Netherlands and 1 in Czech republic.
Harrier - 24.12.2016 - 15:21
In reply to Tarsiger… by Harrier
Паводле кіеўскага арнітолага…
Паводле кіеўскага арнітолага Сергей Домашевский, Поймано 2 сибирских завирушки 26.11.16 у с. Косачевка Козелецкого р-на Черниговской области. Так что и нас этот вид не обошел стороной.
Harrier - 03.01.2017 - 14:44
In reply to Паводле кіеўскага арнітолага… by Harrier
Tarsiger· …
Tarsiger·
238 Siberian Accentor has been seen between 24th September - 3rd January 2017: 79 in Sweden, 76 in Finland, 13 in Britain,12 in Denmark, 11 in Poland, 11 in Germany, 10 in Norway, 9 in Latvia, 8 in Estonia, 4 in Lithuania, 3 in NW Russian, 1 in Netherlands and 1 in Czech republic.