У суботу, 25 лютага 2017 г. у гасціннай гімназіі №1 імя акадэміка Я.Карскага у Гродна адбылася канферэнцыя Гродзенскага абласнога аддзялення АПБ "Птушкі штодня", сёлета прысвечаная памяці Георгія Васільевіча Гулеўскага (1941-2017).
Падрабязную праграму можна паглядзець ТУТ.
Ніжэй праз серыю фотак можна ўспомніць ці уявіць як усё адбывалася:
З прывітальным словам выступае Томаш Кулакоўскі (РТОР)
На пачатку працы.
З прывітальным словам - Павел Шэўчык (LTO)
Міхал Карнілюк (Natura International Polska / Dubelt)
к.б.н. Уладзімір Іваноўскі - легенда беларускай арніталогіі таксама прывітаў удзельнікаў.
Прывітанні і добрыя пажаданні з Мінску ад к.б.н. Ірыны Самусенка
Андрэй Храмогін, Старшыня Гродзенскага абласнога аддзялення АПБ адкрывае канферэнцыю
Уладзімір Іваноўскі распавядае пра вынікі сваіх даследаванняў 2 відаў драпежных птушак на поўначы Беларусі.
Паўгадзіны з фільмам Дзьмітрыя Якубовіча пра вясновых Птушак Гарадзеншчыны "SpringStruck" прайшлі як сапраўдная экскурсія ў самыя прыгожыя і цікавыя нашы мясціны.
Сільвестр Афтыка з Любліна паказаў невядомыя старонкі і моманты з жыцця пугачоў, пра якія стала вядома дзякуючы фоталавушкам.
Ірына Самусенка распавяла пра птушак, якія карыстаюць з нашых звалак.
Міхал Карнілюк з Беластоку паказаў самае цікавае пра незвычанае жыццё дубальтаў.
Яўгенія Лучык расказала пра праблемы Сеўкападобных птушак Прыпяці.
Андрэй Храмогін падвёў вынікі працы аддзялення ў 2016 годзе.
Віталь Гуменны распавядае пра цікавы выпадак гнездавання белых буслоў у Гродзенскім заапарку .
І нарэшце пачалася камандная гарадзенская гульня ў маляванне Птушкі году з заплюшчанымі вачыма:
Было няпроста, але абедзьве каманды стараліся і атрымалі прызы.
Прэзентацыя Алякчандра Вінчэўскага пра вызначэнне чаек Беларусі скончылася конкурсам, дзе задаволенымі засталіся ўсе:
Дзяніс Кіцель распавёў пра свае прыгоды з птушкамі і не толькі на Ямале.
Мы вельмі ўдзячныя ўсім, хто знайшоў час і магчымасць удзелу у нашай канферэнцыі. Спадзяемся, што мы разам недарма патрацілі свой час!
Канферэнцыя скончылася яркім ьанкетам, пасля якога ўдзельнікі не маглі разысціся яшчэ доўга пасля апоўначы.
Але фоты з банкета варта шукаць на іншых сайтах :)
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
svyat08 - 27.02.2017 - 23:07
Хто за Павел Шэўчык (LTO) і…
Хто за Павел Шэўчык (LTO) і чаму я яго ня ведаю? :)
Harrier - 27.02.2017 - 23:19
In reply to Хто за Павел Шэўчык (LTO) і… by svyat08
Ну варта пазнаёміцца!…
Ну варта пазнаёміцца!
Фотак будзе яшчэ больш - пачакайце, як іх кароткімі чэргамі (як кажа мой сябар) загружаю.
pva - 27.02.2017 - 23:25
Чувствуется - конференция…
Чувствуется - конференция интересная ! Были доклады молодых орнитологов. Радует то, что и дети внимательно слушали, играли, приобщались к природе, орнитьлогии. И, конечно, конференцию украсили ведущие ученые-орнитологи Ирина Самусенко, Владимир Ивановский и иностранные гости. Молодцы!
Harrier - 28.02.2017 - 00:19
In reply to Чувствуется - конференция… by pva
Дзякуй за добрыя словы! Так,…
Дзякуй за добрыя словы! Так, было цікава.
Звычайна так і атрымліваецца, калі робіш каб цікава было табе - тады і іншым добра.
Harrier - 28.02.2017 - 00:43
In reply to Дзякуй за добрыя словы! Так,… by Harrier
Некалькі фотак можна глянуць…
Некалькі фотак можна глянуць таксама на сайце Радыё Рацыя:
http://www.racyja.com/hramadstva/arnitalagichnaya-kanferentsyya-u-garod…
Семицветик - 13.03.2017 - 00:28
Вы ўсе такія малайцы, што,…
Вы ўсе такія малайцы, што, па-нашаму «выцягнулі» (правялі "на ўзроўні") гэты птушыны фестываль. Канферэнцыю, як заўгодна.
Фатаграфіі вельмі слаўныя - хоць і простыя, але такія душэўныя.
Дзесьці бачыла я гэтую івалга :)
Harrier - 13.03.2017 - 11:02
In reply to Вы ўсе такія малайцы, што,… by Семицветик
Шчыры дзякуй за цёплыя словы…
Шчыры дзякуй за цёплыя словы!
А авяльга няхай жыве там, куды заляцела :)
Адкрыю яе роль на канферэнцыі: калі дакладчык перабірае з часам, які яму быў запланаваны (еслі говоріт дольше, чем запланіровано было), тады авяльга пачынае спяваць і звяртае на гэта ўвагу. Мякка, але прыемна і гучна.