Доўгатэрміновае даследаванне бурагаловых сініц (Poecile montanus) у Фінляндыі паказала, што сучасны і неадпаведны захаванню старых і дуплістых дрэваў менэджмент лясоў з’яўляецца галоўным фактарам змяншэння колькасці віда ў краіне.
Яшчэ некалькі дзесяцігоддзяў таму бурагаловая сініца лічылася чацьвёртым самым масавым відам для Фінляндыі, аднак з-за хуткага змяншэння колькасці ў апошнія гады від атрымаў ‘пагражаемы’ статус (Endangered).
Бурагаловая сініца – таксама як і іншыя блізкія віды разам з чубатай – для нармальнага існавання патрэбны прыродны лес. Від гняздуе ў дуплах, якія птушкі самастойна робяць у трухлявай драўніне мёртвых або паміраючых дрэваў. Сучаснае выкарыстанне лясоў, якое ўключае санітарныя і суцэльныя высечкі азначае, што падобныя дрэвы раней ці пазней часткова ці цалкам знішчаюцца, а разам з імі знікаюць і патэнцыйныя месцы гнездавання.
Назіранні і ўлікі праводзіліся на ўчастку плошчай 25 кв км пад Oulu на працягу 30 гадоў. Даследаванне паказала, што чым большая доля лесу была высечаная пасля пачатку даследаванняў, тым меншая была ў гэтым месцы колькасць і шчыльнасць бурагаловых сініц. А агулам шчыльнасць гнездавання віду за апошнія 30 гадоў зменшылася тут напалову. Да 65% знікнення тут гняздуючых сініц даследчыкі звязваюць непасрэдна з высечкамі, прычым адмоўны эфект ад суцэльных выразна большы, чым ад т.зв. санітарных.
Таму навукоўцы пішуць пра тое, што захаванне ў гаспадарчых лясах краіны бурагаловых сініц і блізкіх да іх відаў, а таксама птушак, якім для жыцця неабходны старыя лясы і мёртвая драўніна, магчыма толькі пры значным змяншэнні колькасці або пазбяганні суцэльных высечак. Пад час апошніх цалкам знішчаецца ўчастак лесу і наступствы гэтага для лясных відаў жывёл адчуваюцца яшчэ шмат гадоў нават калі там лес пачынае адмаўляцца. Satu Kumpula, аспірант з University of Oulu, сказаў: "Зразумела, што калі пад час высечкі з участку леса вывезеныя ўсе старыя або дуплістыя дрэвы, гэта азначае немагчымасць гнездавання тут буравагаловых сініц на наступныя дзесяцігоддзі”.
Аказалася, што сытуацыю можна паправіць, калі заставіць высокія пні лісцевых дрэваў – тады адлегласць паміж суседнімі гнёздамі сініц заўважна змяншаецца. Аднак спробы прыцягнення віда ў сінічнікі атрымалася няўдалай – птушкі вельмі рэдка гнездавалі ў іх. Штучныя дуплянкі не могуць служыць заменай старым і дуплістым дрэвам.
Яшчэ адной магчымай, але яшчэ не даказнай прычнай змяншэння колькасці бурагаловай сініцы ў Фінляндымі можа быць заўважнае павелічэнне колькасці вялікай і сіняй сініц. Але гэта аспект патрабуе дадатковых даследаванняў.
Крыніца: Kumpula, S, Vatka, E, Orell, M, & Rytkönen, S. 2023. Effects of forest management on the spatial distribution of the willow tit (Poecile montanus). Forest Ecology and Management. https://doi.org/10.1016/j.foreco.2022.120694
Паводле www.birdguides.com падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі
Здымак Алы Эрдман
На гэтую тэму:
Без старых дуплістых дрэваў не будзе лясных экасістэм
Знойдзена самая старая сівая сініца?
У маладых лясах-пасадках у птушак большы стрэс і смяротнасць
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Comments
ZNR - 08.05.2023 - 23:42
В то время, когда синицы…
В то время, когда синицы из Финляндии ностальгируют по естественным дуплам, наши местные синицы приспосабливаются к тому что есть. Из Беларуси же как никак)
Harrier - 09.05.2023 - 00:14
Гэтыя птушаняты наўрацці…
Гэтыя птушаняты наўрацці выляцяць - вертыкальны слуп, гняздо глыбока ўнізе і сценкі без магчымасці зачапіцца за што-небудзь (
Варта накрываць падобныя патэнцыйныя месцы гнездавання ў слупах, каб сініцы не маглі там безпаспяховва загнездаваць.
ZNR - 09.05.2023 - 08:41
Сам не предполагал увидеть…
Сам не предполагал увидеть там гнездо, случайно увидел как птичка "упала" внутрь.
Стенки столба достаточно ржавые, и цепляться лапами птицы могут, взростая особь именно так и выбирается из гнезда. Но время покажет, вылетят ли птенцы. Отпишусь тут.
ZNR - 15.05.2023 - 00:27
Иногда поглядую, как…
Иногда поглядую, как развиваются события...
ZNR - 19.05.2023 - 23:24
Грустная новость - сегодня…
Грустная новость - сегодня обнаружил, что птенцы погибли. Что именно произошло с гнездом доподлинно не известно, но похоже что виной всему сильный дождь, заливший на днях город и окрестности, а импровизированный "дом" не имел крыши.
Жаль((
Harrier - 20.05.2023 - 00:57
Так, хутчэй за ўсё птушанят…
Так, хутчэй за ўсё птушанят заліло . Але яны і так не мелі шанцаў выбрацца з такой трубы.