Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:harrier@tut.by па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by

Амялушкавыя гісторыі. Частка V: Налёты на рабіну і амяла

амялушка

Працяг. Папярэднія фота-гісторыі тут: І, ІІ, ІІІ і IV.

Час ішоў, а налёты амялушак (Bombycilla garrulus) на рабіну працягваліся. Прычым ранейшыя выразныя хвалі, калі дзесяткі птушак адначасова наляталі, праглыналі - або не - адарваныя ягады, і праз некалькі секунд неяк спалохана, але таксама раптоўна, як прыляцелі, адяталі на суседнія дрэвы ператраўліваць здабытае, неяк згладзіліся. І нават паміж 'налётамі' асобныя птушкі елі рабіну на рознай вышыні. А некаторыя з прыляцелай сотні, здаецца, і не заўважылі чым займаюцца іншыя амялушкі і  'апраўдвалі' сваю назву - выбіралі найбольш даступныя ім ягады на вялікім кусціке амялы на высокай бярозе зусім побач з высокай рабінай.

Але хаця той куцік амялы быў увесь усыпаны ягадамі, яго памеры стваралі праблему птушкам і хаця некаторыя з іх сядалі ўнутр кусціка, іншыя адрывалі ягады на знешнім перыметры, для чаго ім часам прыходзілася нават завісаць у паветры. Або цягнуліся да ягад з суседніх галін бярозы. Карацей, ім, як і аматарам рабіны (можа яны і не дзяліліся на дзве гэтыя ўмоўныя групы), было не зусім лёгка. Так ці іначай, абед пмялушак працягваўся.

Гродна, 07-11-2023

Заканчэнне ТУТ

Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі

Каментары