Працяг. Папярэднія фота-гісторыі тут: І, ІІ, ІІІ і IV.
Час ішоў, а налёты амялушак (Bombycilla garrulus) на рабіну працягваліся. Прычым ранейшыя выразныя хвалі, калі дзесяткі птушак адначасова наляталі, праглыналі - або не - адарваныя ягады, і праз некалькі секунд неяк спалохана, але таксама раптоўна, як прыляцелі, адяталі на суседнія дрэвы ператраўліваць здабытае, неяк згладзіліся. І нават паміж 'налётамі' асобныя птушкі елі рабіну на рознай вышыні. А некаторыя з прыляцелай сотні, здаецца, і не заўважылі чым займаюцца іншыя амялушкі і 'апраўдвалі' сваю назву - выбіралі найбольш даступныя ім ягады на вялікім кусціке амялы на высокай бярозе зусім побач з высокай рабінай.
Але хаця той куцік амялы быў увесь усыпаны ягадамі, яго памеры стваралі праблему птушкам і хаця некаторыя з іх сядалі ўнутр кусціка, іншыя адрывалі ягады на знешнім перыметры, для чаго ім часам прыходзілася нават завісаць у паветры. Або цягнуліся да ягад з суседніх галін бярозы. Карацей, ім, як і аматарам рабіны (можа яны і не дзяліліся на дзве гэтыя ўмоўныя групы), было не зусім лёгка. Так ці іначай, абед пмялушак працягваўся.
Гродна, 07-11-2023
Заканчэнне ТУТ
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
pva - 12.01.2024 - 17:01
І куст амелы на бярозе…
І куст амелы на бярозе даволі вялікі. І амела, і рабіна - у іх дастаткова ежы. І ў вас ёсць магчымасць назіраць. Малюнкі цікавыя.
Harrier - 12.01.2024 - 20:11
Так, амялы ў нас у горадзе…
Так, амялы ў нас у горадзе столькі, што хопіць амялушкам на сотні зімаў)
А яны ж яшчэ і масава і маштабна рассяляюць яе ў новых месцах.