Першы дроп у Бельгіі за апошнія 23 гады

На пры канцы мінулага году, з 27 па 30 снежня ў Бельгіі быў зарэгістраваны дроп (Otis tarda). Гэта першая птушка гэтага віду ў гэтай краіне з 1987 году.  Цікава, што птушку бачыў толькі чалавек, які не цікавіцца бёдуотчам. Але ён здолеў зрабіць фота і відэаздымкі незвычайнай птушкі.

Калі навіна пра дропа дасягнула бёрдэраў, птушка ўжо знікла. Ў той самы час былі яшчэ два паведамленні пра гэтых птушак і таксама недалёка ад мяжы з Нідэрландамі.
Ў некаторыя дзесяцігоддзі перад 1987 годам гэты від з’яўляўся ў Бельгіі пад час зімаў з вялікімі снегападамі. Але ў сувязі з сур’ёзным змяншэннем колькасці птушак ва Усходняй Еўропе, такія інвазіі амаль скончыліся.

Паводле www.waarnemingen.be (тэкст і здымак) падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі для www.birdwatch.by

На гэтую тэму:
Другая рэгістрацыя шыфера-спінай чайкі ў Заходняй Палеарктыцы

Першы карычневы крывок у Заходняй Палеарктыцы

У Спіс птушак Заходняй Палеарктыкі дадаўся новы від


 

Comments

 А чаму менавіта з Усходу? У гэты час ў Англіі поўным ходам ідзе рэінтрадукцыя Дропа, ці пералёт праз Ламанш для гэтых птушак вельмі складаная справа?

Болей пра рэінтрадукцыю можна пачытаць тут http://www.guardian.co.uk/environment/2011/jan/19/great-bustard-funding-boost

Пералёт праз Ла Манш адной з некалькіх ангельскіх дропаў напэўна менш імаверны, чым адной з некалькі сотняў з Венгрыі.