Амаль два мільёны эўра на ахову вялікіх арляцоў

Таварыства Польскія Птушкі (Stowarzyszenie Ptaki Polskie), Бебжанскі нацпарк (Biebrzański Park Narodowy) і Камітэт аховы арлоў  (Komitet Ochrony Orłów) будуць супольна ахоўваць вялікіх арляцоў (Aquila clanga) на Бебжанскіх балотах (Усходняя Польшча). На гэта пойдзе 1,4 мільёны эўра з праграмы Еўразвязу Life+, яшчэ 0,4 мільёны вылучае  Нацыянальны фонд аховы асяроддзя і воднай гаспадаркі Польшчы.


Ва ўсёй даліне р.Бебжа гняздуецца штогод 15-17 пар вялікага арляца – гэта амаль 100% папуляцыі віду ў Польшчы і прыкладна палова папуляцыі арляца ў Еўразвязе (бо падобная колькасць гэтых птушак гняздуе і ў Эстоніі). Адзінкавыя пары часам гняздуюць таксама на Любельшчызне, але менавіта бебжанскія птушкі будуць ахоўвацца пад час рэалізацыі праекту з фондаў Life+.
Галоўная мэта праекту – стварэнне эфектыўнага плана аховы вялікага арляца ў Польшчы. А ў практычнай частцы запланаваныя дзеянні, якія паправяць умовы гнездавання і харчавання віду. Між іншым, будуць усталяваныя 30 гнездавых платформаў, паднесены ўзровень вады на тэрыторыях палявання віду так, каб абмежаваць праніканне на іх малых арляцоў, з якімі вялікія могуць ствараць гібрыдныя пары. Будзе створаны дэталёвы план навуковых даследаванняў віду і далейшых ахоўных мерапрыемстваў, а галоўным элементам кампаніі, разлічаным на мясцовых жыхароў будуць адмысловыя заняткі ў бебжанскіх школах.
Кіраўнік праекту д-р Пшэмыслаў Наўроцкі  (dr Przemysław Nawrocki) паведаміў, што цяпер адбываецца пошук і лакалізацыя гнёздаў, іх забеспячэнне ад наземных драпежнікаў. Каб лясныя куны не спрабавалі залазіць на гнездавыя дрэвы арляцоў, ствалы такіх дрэваў будуць абсмароўваць адмысловым хімічных саставам, які адпужвае наземных драпежнікаў. У бліжэйшым часе пачнецца знішчэнне хмызняку на тэрыторыях палявання вялікіх арляцоў.
Заканчэнне праекту запланаванае на 2013 год.

Трэба дадаць, што вялікі арлец – глабальна знікаючы від. На тэрыторыі Беларусі гняздуюць каля 150-200 пар.
 

Паводле www.birdwatching.pl падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі для www.birdwatch.by
Здымак з www.treknature.com 

На гэтую тэму:

 Беларускі арлец над Святой зямлёй

За большим подорликом, окольцованным в Беларуси, почти две недели наблюдают польские орнитологи

Птушкі з усёй Польшчы злятаюцца на Бебжу

Comments

biot - 25.01.2011 - 16:00

Хороший бюджет! 2 миллиона! Нам такое только сниться... Хотя подорликов обитает в разы больше... Увы, мы не Евросоюз...

Если Беларусь каким-то образом вступит в Евросоюз, у нас перспектива получения хороших денег на сохранение природы. Помните польский проект по сусликам? Под Люблином обитает 100% популяции евросоюза крапчатого суслика (просто в других странах его нет).

Хотя в Беларуси суслика больше, чем в Польше.

А сейчас вот с подорликами та же фигня...

Не думаю, што палякі вінаватыя, што мы не ў ЭЗ...

Галоўнае, каб калі мы трапім у ЭЗ у нас засталося што ахоўваць... А цяпер шанцы на зьнішчэньне дзікай прыроды і асобных яе прадстаўнікоў вельмі вялікія. Для прыкладу ўзгадайце сёньняшні стан вяртлявай чаротаўкі і вялікага арляца, якіх становіцца ўсё менш менавіта ў Беларусі.

Такая вось фігня.