Сумна закончылася сачэнне за вандроўнымі сокаламі ў Польшчы

Дзякуючы супрацы з вугорскімі калегамі з таварыства PILIS TERMESZETVEDELMI EGYESULET (PITE) і фінансавай дапамозе некалькіх арганізацый, польскае таварыства “Сокал” (Stowarzyszeniе "Sokół"), якое шмат гадоў займаецца развядзеннем у няволі і рэінтрадукцыяй у Польшчы вандроўнага сокала (Falco peregrinus), у мінулым годзе пачало новы этап сваёй дзейнасці.

16 мая мінулага году быў павешаны першы GPS спадарожнікавы перадатчык на птушанё вандроўнага сокала з Польшчы. Ўсяго іх было размешчана 8 – ўсе на маладых самках (6 дзікіх і 2 інтрадукаваных). Дзякуючы банэру на нашым сайце, за вынікамі гэтага цікавага праекту маглі сачыць і нашы наведвальнікі.
На жаль, з усіх забяспечаных перадатчыкамі птушак да новага, 2011 году, засталася ў жывых толькі самка Аргента. Яна і перамяшчалася найбольш – “наведала” Германію і Чэхію, амаль даляцела да мяжы з Аўстрыяй, але на адваротным шляху ў Польшчу яе збіла машына недалёка ад Мюнхена. Не гледзячы на ўсе старанні ветэрынараў, гэтая маладая самка вандроўнага сокала памерла 17 студзеня.
Такім чынам, калі лічыць што 3 перадатчыкі, якія перасталі працаваць па невядомых прычынах таксама не працуюць з-за таго, што знаходзяцца на мёртвых сакалах, то ніводная з 8 птушак не пражыла нават 1 каляндарнага году. Такі высокі ўзровень смяротнасці для маладых птушак вядомы для многіх даследаваных відаў, аднак усё роўна кожны раз такія дадзеныя шакіруюць.
Асабліва небяспечна гэта выглядае для такіх птушак, як вандроўныя сокалы і буйнейшых – якія дасягаюць полаваспеласці – і, значыць, пачынаюць размнажацца – ва ўзросце 2-3 гадоў.

 Паводле www.peregrinus.pl (інфармацыя і мапа перамяшчэнняў розных вандроўных сокалаў з перадатчыкамі) падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі для www.birdwatch.by

На гэтую тэму:

 Падглядзець за жыццём вандроўнага сокала? – лёгка!

Сочым за арламі-вужаедамі дзякуючы спадарожнікам

Сокалы прыляцелі ў Афрыку са спадарожнікавымі перадатчыкамі на спінах

Стэпавы арол пад наглядам спадарожнікаў

Сокалы Элеаноры пад назіраннем спадарожнікаў

Высокія тэхналогіі дапамогуць захаваць птушак

Эпічныя міграцыі палярных крычак пацверджаны сучаснымі тэхналогіямі

На зімоўку вярнуліся 2 качкі з 23


  
 

Comments

 Возможно еще сказалось и то, что птицы на себе носили передатчики.

Я неоднократно слышал даже от орнитологов, что кольца увеличивают шанс гибели, но никто ничего не говорит о передатчиках.

Павел Пинчук

Тэарэтычна гэта магчыма - напрыклад, калі птушцы цяжэй з-за вагі перадатчыка (звычайна яна не больш 5% ад вагі птушкі, на якую яго вешаюць) уцякаць ад драпежніка або цяжэй пад час далёкай міграцыі. Але тое, што з-за перадатчыка зьбіла, напрыклад, машына - на мой погляд малаімаверна.

Хаця можа птушка была аслабленая з-за таго, што з перадатчыкам ёй цяжэй паляваць...