• 03.07.2025 - 15:18 | Harrier
    У першай палове чэрвеня вялікая каманда арнітолагаў, якія прадстаўлялі розныя глабальныя сістэмы класіфікацыі класа Птушкі, прадставіла доўгачаканы адзіны погляд на таксанамію класа. Хаця, як і раней, па меры паступлення новых і перасэнсавання старых дадзеных у спісе будуць адбывацца (як абяцана) штогадовыя змены, ужо цяпер даступна для выкарыстання версія AviList’а за гэты, 2025-ы, год.
  • 07.10.2025 - 20:56 | Maryla
    Міжнародная каманда даследнікаў выявіла, што птушкі, падзеленыя вялікімі геаграфічнымі адлегласцямі ды мільёнамі гадоў эвалюцыі, маюць дзіўна падобныя вывучаныя сігналы-папярэджанні, якія дапамагаюць выяўляць каля сваіх гнёздаў птушак - гнездавых паразітаў.
  • 01.10.2025 - 21:30 | Harrier
    Для новага выдання Чырвонай кнігі Беларусі патрабуюцца аўтарскія здымкі відаў звяроў, птушак, амфібій, рэптылій, рыб і кругларотых, якія рэдкія або знаходзяцца пад пагрозай знікнення ў нашай краіне. 
  • 29.09.2025 - 23:25 | Harrier
    Больш за пяць гадоў таму, у якасці аднаго з вынікаў папярэдняга праекту LIFE, які здзяйсняла Польскае таварыства аховы птушак (Polskie Towarzystwo Ochrony Ptaków, РТОР), 5 ліпеня 2020 г. у даліне Бугу выпусцілі групу з 13 вялікіх кулёнаў (Numenius arquata), якіх вывелі ў інкубатары. Яны разляцеліся ў розныя краіны, але дзякуючы жоўтым пластыкавым сцяжкам на нагах, атрымалася прасачыць іх лёс.
  • 27.09.2025 - 16:05 | Harrier

    Перыяд неполаваспеласці - важны этап у жыццёвым цыкле птушак, які ўдзейнічае на іх далейшае развіццё і будучы досвед. Гэты час асабліва важны для тых драпежных птушак, якія дасягаюць палавой спеласці параўнальна позна.

  • 18.09.2025 - 22:37 | Harrier
    Бёрдынг (birding) у апошнія дзесяцігоддзі стаў значна больш папулярным і ператварыўся ў адно з адгалінаванняў экатурызму з самым хуткім ростам. Адным з галоўных вынікаў гэтага для аховы птушак стаў моцны стымул мясцовым супольнасцям захоўвываць прыроднае асяроддзе. Тым не менш, апошняе даследаванне паказала, што далёка не ўсе краіны становяцца папулярным кірункам для замежных бёрдэраў і карыстаюцца з гэтага глабальнага бума.
  • 13.09.2025 - 15:20 | Harrier
    Итак, до начала ХХ века Пуща быть заповедной никоим образом не могла. Когда же фактически появились заповедные уголки в Беловежской пуще? Советские специалисты не любили об этом писать. Такой же тенденции придерживались польские и белорусские исследователи. Секрет такого замалчивания объяснялся тем, что это событие произошло в период первой немецкой оккупации.
  • 12.09.2025 - 23:37 | Harrier
    Тема заповедности Беловежской пущи! Может ли она быть такой же старой, как теория Дарвина, или неисчерпаемой - как нефть Саудовской Аравии? Судя по надписи, установленной в 2009 году на фасаде ресторана национального парка «Беловежская пуща», то да. Вывеска утверждает, что заповедному режиму в Пуще аж 600 лет.
  • 11.09.2025 - 15:39 | Harrier

    У хуткім часе ўсе новыя будынкі на Брытанскіх астравах будуць абавязаны выкарыстоўвываць бяспечнае для птушак шкло і іншыя элементы канструкцыі, накіраваныя на прыцягненне іх на гнездаванне і больш бяспечнае перамяшчэнне дзікіх жывёл навокал. Справа ў тым, што чальцы Палаты лордаў Брытанскага парламента ўнеслі шэраг паправак у закон аб планаванні і інфраструктуры.

  • 22.08.2025 - 16:54 | Harrier
    Для вывучэння перамяшчэнняў, у асноўным сезонных міграцый птушак, выкарыстоўваюцца ўсё больш цікавыя і тэхналагічныя ідэі. Прычым яны з часам становяцца ўсё больш таннымі, прылады - больш лёгкімі і дробнымі ў памерах і таму пашыраюць сваё выкарыстанне і на большай колькасці відаў, і на большыя тэрыторыі. Прычым не варта забываць, што і масавае кальцаванне птушак узнікла не так даўно - у 1899 г..
  • 13.08.2025 - 22:12 | Harrier
    Вясковыя ластаўкі могуць не толькі адрозніваць твары адных людзей ад іншых, але і запамінаць як мінімум некаторыя з іх. Гэтак адбываецца, калі людзі з’яўляюцца побач з іх гнёздамі і дазваляе эканоміць энергію, якую птушкі не трацяць на непатрэбнае рэагаванне на небяспеку пад час інкубацыі і абагрэву птушанят.
  • 06.08.2025 - 21:58 | Harrier
    Астравы добра вядомыя выдатнай эвалюцыйнай радыяцыяй і хаця іх плошча -гэта толькі каля 6,7% зямной паверхні, яны адказваюць за захаванне прыкладна 20% наземнай біяразнастайнасці. На жаль, на астравах сустракаецца каля паловы ўсіх відаў, якім пагражае знікненне і каля 75% апісаных (postdescription extinct) відаў, якія зніклі, жылі менавіта на астравах.
  • 05.08.2025 - 16:02 | Harrier
    У 1978 годзе рапуха ага, якая з’яўляецца абарыгенам Паўднёвай і Цэнтральнай Амерыкі, была інтрадукаваная для знішчэння шкоднікаў сельскай гаспадаркі на востраў Ishigaki (правінцыя Okinawa, Японія). Гэтыя рапухі выдзяляюць таксін, які ахоўвае іх ад драпежнікаў, бо можа стаць смяротным для іх. Тым не менш, на гэтым востраве знайшоўся драпежнік, адпорны на такcін рапух-інтрадуцэнтаў. Аказалася, што чубаты арол-вужаед, які шырока распаўсюджаны ў Паўднёва-Усходняй Азіі, без бачных праблем здабывае і з’ядае рапух.
  • 31.07.2025 - 00:54 | Harrier
    Брытанскія даследчыкі, якія апошнія 75 гадоў дэталёва вывучаюць розныя праяўленні жыццёвага цыклу дзікіх вялікіх сініц, змаглі паказаць, што прадстаўнікі віду, якія наўрацці застануцца разам з папярэднім партнёрам, дэманструюць гэта задоўга да пачатку новага сезону гнездавання.
  • 24.07.2025 - 11:05 | Harrier

    У птушак з птушанятамі гнездавога тыпу іх вылет з гнязда з’яўляецца крытычным момантам, калі моладзь пазбаўляецца бяспечнага асяроддзя ў гняздзе і непасрэднай аховы бацькоў, якая, між іншага, уключае рэгулярнае забеспячэнне ежай і абарону ад драпежнікаў. З іншага боку, працяглы дагляд бацькоў энергетычна каштоўны і можа прыводзіць да канфліктаў паміж бацькамі і патомствам.