Харчаванне ў групе мае і свае перавагі, і свае недахопы. У групе лягчэй знайсці адпаведную ежу, заўважыць і пазбегнуць драпежніка. Аднак вялікая колькасць асобін у адным месцы прыцягвае больш увагі драпежнікаў, ды і канкурэнцыя за ежу павялічваецца.
- 10.04.2024 - 09:59 | Harrier
- 30.03.2024 - 01:09 | HarrierАпублікованая ў апошнім нумары часопіса Ornis Polonica справаздача падсумоўвае дадзеныя, атрыманыя Картатэкай рэдкіх птушак (Kartoteka Rzadkich Ptaków) пра некаторыя параметры гнездавых папуляцый 32 рэдкіх у Польшчы таксонаў (30 відаў і 2 падвідаў) птушак у 2021 годзе.
- 20.03.2024 - 00:55 | HarrierАрнітолагі з універсітэту Siedlce (Польшча) змаглі знайсці істотныя адрозненні паміж месцамі харчавання самцоў і самак жоўтагаловага дзятла ў польскай частцы Белавескай пушчы. Гэтыя адрозненні яўна дапамагаюць прадстаўнікам рознага полу менш канкураваць за тыя самыя харчовыя рэсурсы на той самай тэрыторыі.
- 15.03.2024 - 01:37 | HarrierВялікая каманда французскіх навукоўцаў выкарыстала візуальную і інфармацыю, атрыманую з дапамогай GPS перадатчыкаў, каб зразумець сацыяльныя і палётныя паводзіны 8 грыфаў, якія ўтрымліваліся ў няволі: 7 белагаловых сіпаў і 1 блізкага да іх сіпа Р’юппеля, з якіх трое былі самцы і пяцёра - самкі.
- 11.03.2024 - 10:56 | HarrierУ справаздачы, падрыхтаванай прыродаахоўнай грамадзкай арганізацыяй BirdLife Cyprus пры падтрымцы RSPB і Committee Against Birds Slaughter (Cabs), знайшлі, што толькі за мінулую восень браканьеры злавілі і прадалі мясцовым рэстаранам прыкладна 435 тысяч вераб’іных птушак.
- 05.03.2024 - 02:04 | Harrier
На аснове агульнапольскіх дадзеных, сабраных за больш, чым 20 гадоў дзякуючы грамадзкай навуцы, польскія даследчыкі падрыхтавалі агляд смяротнасці дзікіх птушак на польскіх дарогах рознага адміністратыўнага ўзроўню.
- 02.03.2024 - 01:02 | HarrierПершы сёлета новы для навукі выкапневы від птушак, самы ранні вядомы нам від энанціарніт (Enantiornithes) з бяззубай дзюбай, атрымаў навуковую назву ў гонар David’a Attenborough’а, знакамітага вядоўцы праграм пра прыроду на ВВС.
- 27.02.2024 - 19:58 | Harrier
Абедзве асобы, якія цвердзяць, што ў пачатку лютага змаглі занесці ў свае спісы 10ці тысячны від птушак - амерыканскія бёрдэры. Як часта бывае ў такіх своеaсаблівых спаборніцтвах, хто з іх насамрэч стаў першым, застаецца невядомым.
- 27.02.2024 - 01:13 | HarrierНядаўна апублікаваны агляд параўнальна хуткай эвалюцыі звычайных шпакоў y Паўночнай Амерыцы, дзе яны з’яўляюцца інвазійнымі інтрадуцэнтамі. Аказалася, што найбольш заўважна ў іх змянілася даўжыня дзюбы і перадплюсны (tarsus).
- 21.02.2024 - 18:30 | HarrierВялікая міжнародная каманда навукоўцаў і прыродаахоўнікаў пад час працяглай экспедыцыі змагла зрабіць доўгачаканае пераадкрыццё незвычайнага віду птушак - жоўтачубага грычуна. Від не бачылі апошнія амаль 20 гадоў і з’явіліся апасенні, што ён мог знікнуць. Аднак атрымалася не толькі ўбачыць птушак, але і ўпершыню адлавіць і сфатаграфаваць.
- 17.02.2024 - 21:10 | HarrierКаманда польскіх арнітолагаў на працягу апошняга пяцігоддзя (у 2019-23 гг) вывучала размяшчэнне на гнездаванні, колькасць і некаторыя важныя аспекты экалогіі размнажэння арла-маркута на ўсёй тэрыторыі польскай часткі Карпатскіх гор.
- 16.02.2024 - 00:49 | HarrierНядаўняе сцверджанне пра назіранне зніклага віду птушак, новазеландзкага шпака (або кокако з Паўднёвага вострава), нечакана ўзняло хвалю энтузіазма ў новазеландцаў і адрадзіла надзею, што від усё ж захаваўся. Каб фінансава падтрымаць ідэю пошукаў ва ўжо вядомым месцы, спецыяльны фонд прапанаваў $10.000 узнагароды таму, хто зможа сабраць і прадэманстраваць доказы пра існаванне кокако.
- 12.02.2024 - 01:30 | HarrierЧаплявыя (Ardeidae) - добра адасобленае ад іншых сямейства каляводных птушак з атраду Пеліканападобных Pelecaniformes, якое прадстаўляюць, у залежнасці ад погляду на іх класіфікацыю, ад 61 да 66 сучасных відаў, якіх аб’ядноўваюць у 18-19 радоў. Аднак апошнія публікацыі ўжо прывялі да некаторых зменаў у відавым статусе і могуць прывесці да перамяшчэнняў відаў паміж радамі.
- 07.02.2024 - 00:38 | Harrier
Міграцыйныя паводзіны маладых птушак хутчэй за ўсё развіваюцца дзякуючы цэламу комплексу фактараў, ад малекулярных механізмаў навігацыі і арыентацыі да сацыяльнага навучання. Параўнанне міграцыі дарослых і маладых птушак дапамагае зразумець магчымы ўнёсак розных фактараў і залежнасць ад іх.
- 04.02.2024 - 21:13 | HarrierЖаўтавокая садавінная туркаўка - вельмі невялікі голуб памерам з вераб’я, якога пасля адкрыцця ў 1953 годзе больш не бачылі, хаця з таго моманту прайшло ўжо больш 70 гадоў. На філіпінскім востраве Negros, на вышыні каля 1100 м над узроўнем мора, на ўзбоччы вулкана, арнітолагі падстрэлілі пару гэтых птушак, але цела больш ярка афарбаванага самца знайсці не атрымалася і ў калекцыю трапіла толькі скурка, знятая з самкі. Па ёй і быў апісаны новы, эндэмічны від.
КАМЕНТАРЫ