История заповедника «Беловежская пуща», созданного в СССР 25 декабря 1939 года и до начала Великой Отечественной войны 22 июня 1941 года, до недавнего времени оставалась почти `военной тайной`
- 29.01.2024 - 20:36 | Harrier
- 24.01.2024 - 21:31 | HarrierАдна з самых нечаканых і адначасова чаканых навін прыйшла з невялікага, але знакамітага атола Мідуэй (Midway Atoll) у Ціхім акіяне. Туды ў чарговы раз прыляцела гнездаваць самая старая, вядомая нам, дзікая птушка. Гэта самка лайсанскага альбатроса, якую называюць Wisdom (Мудрасць).
- 22.01.2024 - 19:11 | vogelfrei27 снежня 2023 года адбылося чарговае паседжанне Беларускай арніта-фауністычнай камісіі (БАФК). На ім разглядаліся рэгістрацыі рэдкіх птушак за 2022 і 2023 гады. Усяго былі зацверджаны 30 назіранняў, якія адносяцца да 21 віда, у тым ліку другія для краіны рэгістрацыі стэпавага арла і пярэстаносай крычкі і першая пячураўкі Х’юма , што ў выніку стала адзіным новым відам у арнітафауне Беларусі.
- 22.01.2024 - 11:10 | HarrierПоўнае ачышчэнне Брытанскіх астравоў ад чужароднай для Еўропы і інвазійнай амерыканскай норкі (Neovison vison), здаецца, нарэшце становіцца ‘рэалістычнай марай’ - прынамсі так цяпер лічаць мясцовыя актывісты аховы прыроды. Папярэднія спробы вынішчыць норак заканчваліся няўдачай у першую чаргу з-за недахопу фінансавання гэтых дзеянняў.
- 12.01.2024 - 22:04 | HarrierПасля дзесяцігоддзя рэгулярных назіранняў некалькіх асобін вялікай туркаўкі (Streptopelia orientalis) у той самай мясцовасці ў паўночна-усходняй частцы Чэхіі, у мінулым годзе там быў зарэгістраваны і першы выпадак гнездавання гэтага азіяцкага віду птушак.
Прысутнасць патэнцыйнага канкурэнта мяняе адносіны да ежы ў соек, але не ў новакаледонскіх крумкачоў
03.01.2024 - 23:02 | HarrierНовае даследаванне прадэманстравала як розныя віды крумкачовых рэагуюць на выбар даступнай ім у дадзены момант ежы ў чаканні лепшай калі побач няма або з’яўляецца патэнцыйны канкурэнт - іншая птушка.
- 03.01.2024 - 02:19 | HarrierДзякуючы ўсё больш частаму выкарыстанню GPS-GSM і спадарожнікавых перадатчыкаў на розных відах птушак, мы даведваемся не толькі пра агульныя відавыя шляхі міграцыі і зімоўкі, але і пра нетыповыя пералёты асобных птушак. Сярод іх і цікавы выпадак лінькі лебедзя-клікуна з Польшчы ў расійскай тундры.
- 31.12.2023 - 16:13 | Harrier
Віншуем усіх нашых аўтараў і карыстальнікаў з Новым годам!
Новых відаў у асабістых спісах, а таксама яркіх і цікавых ўражанняў ад назіранняў і тых птушак, што ўжо бачылі ў нас і за мяжой.
І каб гэтым усім было варта дзяліцца ў нас на сайце!
Будзьма разам для птушак і людзей!
- 27.12.2023 - 20:11 | HarrierРэзка павялічыліся апасенні таго, што заходне-сібірская папуляцыя белага жураўля канчаткова знікла, таму што хутчэй за ўсё загінуў апошні вядомы нам яе дзікі прадстаўнік, дарослы самец па мянушцы Omid - ён не прыляцеў на сваё пастаяннае месца зімоўкі ў Іране.
- 26.12.2023 - 01:37 | Harrier
Невялікі палеарктычны сокал дзякуючы неабыякавасці каманды бразільскага карабля, якая ананімна паведаміла пра яго з’яўленне на судне навукоўцам, стане першым прадстаўніком віду, які заляцеў ў Паўднёвую Амерыку.
- 23.12.2023 - 19:47 | HarrierАбноўлены Чырвоны спіс МСАП (IUCN) за гэты год зафіксаваў яе пазітыўныя, так і негатыўныя змены міжнароднага ахоўнага статусу птушак Свету і тым прадэманстраваў як няўдачы, так і яўныя поспехі ў актыўнай ахове некаторых знікаючых відаў.
- 21.12.2023 - 02:08 | Harrier
Міжнародная каманда даследчыкаў з дапамогай радараў для прагнозаў надвор’я і ўлікаў птушак ‘на зямлі’ паспрабавала выявіць якія групы апошніх найбольш і на якой адлегласці пакутуюць ад навагодніх фаерверкаў. Аказалася, што птушкі стараюцца адляцець далей ад месца запуску салютаў на адлегласці нават да 10 км.
- 16.12.2023 - 20:16 | HarrierУ нядаўна апублікаванай чарговай справаздачы Польскай картатэкі рэдкіх птушак (Kartotekа Rzadkich Ptaków) (негняздуючыя віды) прадстаўлены дадзеныя пра рэгістрацыі ў краіне 38 відаў за 2021 год.
- 13.12.2023 - 01:18 | HarrierНа аснове 5 гадоў даследаванняў з выкарыстаннем спадарожнікавых перадатчыкаў, польскім арнітолагам на паўночным усходзе Польшчы атрымалася паказаць, што насуперак ранейшым уяўленням пра ‘прывязаннасць’ самцоў дубальта да канкрэтных такоў, ажно 75% з іх мянялі месцы такавання на працягу таго самага сезону, і многія з іх рабілі гэта не адзін раз.
- 09.12.2023 - 01:23 | HarrierАргенціна - краіна самых знакамітых футбалістаў. Пра некаторых з іх нешта чулі нават тыя, хто не цікавіцца футболам. Таму не дзіўна, што каманда аргенцінскіх палеантолагаў, якую ачольваў д-р Federico Degrange, вырашыла назваць новаапісаны імі выкапневы від у гонар Lionel’а Andrés’а Messi – кондар Мессі (Vultur messii).
КАМЕНТАРЫ