• 18.01.2023 - 20:11 | Harrier

    Калібры, якія распаўсюджаны ў Паўднёвай і Паўночнай Амерыцы, з’яўляюцца аднымі з самых невялікіх і самых лоўкіх птушак на Зямлі. Гэтая група застаецца адзінай, прадстаўнікі якой не толькі могуць завісаць на адным месцы, але і ў такім рэжыме палёта рухацца назад ці ў розныя бакі.

  • 16.01.2023 - 22:06 | Harrier

    Напярэдадні новага году, 22 снежня 2022 года адбылося чарговае паседжанне Беларускай арніта-фауністычнай камісіі (БАФК), якая займаецца разглядам і зацверджаннем рэгістрацый новых і рэдкіх для нашай фауны відаў птушак. Дзякуючы сапраўды вялізарнай па маштабу падрыхтоўчай працы, былі разгледжаны не толькі рэгістрацыі новых для Беларусі відаў птушак, але і ўсе назіранні відаў з мінулых спісаў БАФК за 2017-2022 гады.

  • 16.01.2023 - 10:32 | Harrier

    Апошнія зімы (за рэдкім выключэннем) у Беларусі немагчыма называць ранейшымі, бо асабліва на захадзе краіны снег не ляжыць усе зімовыя месяцы, а вадаёмы калі і пакрываюцца ільдом, то часам толькі на прыканцы снежня. Ды ўжо ў студзені вада ў поймах некаторых рэчак разліваецца амаль як вясной. Усё гэта блытае не толькі птушак, але і нас, калі мы хочам адназначна сказаць пра пачатак вясновай міграцыі на нашай тэрыторыі.

  • 14.01.2023 - 01:33 | Harrier

    На адной з палеалетычных стаянак старажытных людзей у мясцовасці Lagar Velho (Партугалія) між іншага былі знойдзены капраліты (сoprolites) (акамянелы памёт) узростам каля 30 тысяч гадоў, якія, дзякуючы параўнанню з памётам сучасных птушак, адназначна атрымалася вызначыць як прыналежныя барадачам (Gypaetus barbatus). Такім чынам, атрымалася знайсці самае старае, вядомае дагэтуль, месца гнездавання віда на тэрыторыі і сучаснай Партугаліі, і на Іберыйскім паўвостраве.

  • 12.01.2023 - 15:29 | Harrier

    У апошнія гады, дзякуючы ўсё больш шырокаму выкарыстанню сістэматыкамі філагенетычных метадаў даследаванняў, яны ўсё часцей прапануюць змены статусаў у розных таксанамічных групах птушак. Не выключэнне і Кітайска-Гімалайскі горны зоагеаграфічны рэгіён, дзе параўнальна нядаўна былі зацвержаны выдзяленні некалькіх крыптычных відаў птушак.

  • 10.01.2023 - 11:05 | Harrier
    Совы (Strigiformes) – адна з самых прыстасаваных да начнога ладу жыцця груп птушак і адна з самых старых драпежных. Іх карані прасочваюцца з палеацэну (66-56 мільёнаў гадоў таму), г.зн. з пачаткаў эпохі ‘пасля дыназаўраў’. Аднак вельмі некамплектныя выкапневыя парэшткі не давалі магчымасці апісаць іх ранейшы выгляд і пацвердзіць здагадкі наконт эвалюцыі гэтай групы.
  • 09.01.2023 - 17:34 | Harrier

    Міжнародная каманда навукоўцаў, якія прадстаўляюць Durham University, British Trust for Ornithology (Вялікабрытанія) і Princeton University (ЗША), пасля параўнання вялікай колькасці ўжо апублікаваных даследаванняў знайшла цікавую ўзаемасувязь паміж асаблівасцямі найбольш складаных гнёздаў ткачыкаў і трупіалаў.

  • 05.01.2023 - 19:51 | Harrier
    Пасля паспяховага вынішчэння чужародных грызуноў на двух астравах Галапагоскага архіпелагу, якое адбылося 10 гадоў таму, каманда навукоўцаў рэгулярна наведвае Rábida і Pinzón, каб адсочваць змены ў складзе мясцовай фауны і флоры, якія там адбываюцца. І тое, што яны ўбачылі на гэтых астравах мінулай восенню, не можа не радаваць.
  • 05.01.2023 - 01:18 | Harrier
    Хаця зебравыя амадзіны – адны з самых вывучаных птушак на Зямлі, амаль усе даследаванні, праведзеныя з імі, былі зроблены ва ўмовах няволі. Каманда навукоўцаў з Wageningen University & Research (Нідэрланды) назірала за паводзінамі гэтых птушак у прыродных умовах Аўстраліі, і таму атрыманыя імі вынікі яўна адносяцца да дзікіх птушак. Тут амадзіны спявалі часцей у большай кампані і тады, калі ўмовы станавіліся адпаведнымі для гнездавання. Акрамя гэтага, песня змянялася па меры прагрэсу гнездавання і прыцягвала іншых зебравых амадзін.
  • 02.01.2023 - 16:17 | Harrier

    Хаця большасць з нас лічыць чорных свіргулёў (Apus apus) звязанымі выключна з высокімі гарадзкімі будынкамі, дзе яны знаходзяць адпаведныя для гнездавання нішы, аднак існуе тэорыя, што першасна гэты від у нас гнездаваў у лясах. Гэтая рэліктавая папуляцыя ўсё яшчэ існуе ў Польшчы, аднак асаблівасці выбару птушкамі гнездавых дупел (за выключэннем Белавежскай пушчы) яшчэ нядаўна былі невядомыя.

  • 31.12.2022 - 23:01 | Harrier
    “Вялікі год” (‘Big year’,“Большой год”) – своеасаблівы марафон для тых, хто любіць назіраць за птушкамі, мае магчымасць і жаданне не толькі не расставацца з імі на працягу ўсяго каляндарнага году, але і амбіцыі праверыць сябе ды ўбачыць як мага больш відаў за гэты час. Як і любыя спаборніцтвы, гэтыя маюць розны геаграфічны маштаб (ёсць нават Сусветныя!) і яны даволі папулярныя ў розных краінах, асабліва на захад ад нас.
  • 26.12.2022 - 23:10 | Harrier
    Каманда навукоўцаў з універсітэту Заходняй Аўстраліі разам з калегамі з універсітэту Exeter (Вялікабрытанія) знайшла, што паўднёвыя пярэстыя цімеліі, якія жывуць у саванах на поўдні Афрыкі, з узростам пачынаюць выгадоўваць больш патомкаў, аднак паступова трацяць ранейшыя пазнавальныя здольнасці.
  • 23.12.2022 - 00:20 | Harrier
    Існуюць сур’ёзныя апасенні, пацверджаныя доўгатэрміновымі палявымі даследаваннямі, што падвід цёмнага спяваючага шуляка (Melierax metabates theresae), раней распаўсюджаны ў Марока, цалкам знік. Іншыя падвіды пакуль што маюць стабільную колькасць і cустракаюцца на большай частцы тэрыторыі Афрыкі на поўдзень ад Сахары.
  • 21.12.2022 - 19:46 | Harrier

    Аўстралійскія белыя ібісы (Threskiornis molucca) навучыліся ‘паласкаць’ марскіх рапух (Rhinella marina) перш, чым праглынуць іх цалкам. Магчыма, што гэты абарыгенны аўстралійскі від птушак дапаможа прыпыніць ці хаця б запаволіць працэс распаўсюджання небяспечнага для мясцовай фауны інвазійнага чужароднага віда амфібій.

  • 20.12.2022 - 01:20 | Harrier
    Каб пазбегнуць небяспекі выкарыстання разнастайных прыстасаванняў для адлову і забойства сокалаў-шулёнкаў, мясцовыя ўлады не толькі забаранілі ўжыванне стрэльбаў жыхарам штатаў Assam, Nagaland і Manipur на час восеньскай міграцыі птушак праз гэтыя тэрыторыі, але і правялі рэйды па канфіскацыі сетак і катапультаў у сельскай мясцовасці.