- 06.12.2022 - 00:22 | HarrierНавукоўцы з Max Planck Institute of Animal Behavior у г. Констанц (Германія) і Інстытута экалогіі (Нідэрланды) з дапамогай GPS трэкераў на працягу 8 сезонаў адсочвалі доўгатэрміновыя наступствы навагодніх фаерверкаў для сотняў прадстаўнікоў розных відаў арктычных гусей, якія зімуюць на тэрыторыі Германіі, Даніі і Нідэрландаў.
- 02.12.2022 - 20:38 | Harrier
Нядаўна па скамянелых некамплетных рэштках чэрапа і шкілета каманда брытанскіх палеантолагаў апісала раней невядомы і самы старажытны на сённяшні дзень від гагача, які атрымаў навуковую назву Nasidytes ypresianus.
- 01.12.2022 - 22:01 | Harrier
Шостую зіму запар наш сайт “Птушкі штодня” прапануе ўнікальную для нашай краіны магчымасць – утульна седзячы у цёплай хаце, офісе ці на занятках, глядзець за актыўным зімовым жыццём нашых дзікіх суседзяў у рэжыме LIVE.
- 27.11.2022 - 20:24 | Harrier
Антрапагеннае турбаванне дзікіх жывёл – такое, як светлавое і шумавое забруджванне наваколля, непасрэдная прысутнасць чалавека або яго небяспечных механізмаў у месцах пражывання або міграцыі, пастаянна павялічваюцца і выклікаюць рознапланавыя негатыўныя змены ў асяроддзі.
- 21.11.2022 - 21:42 | HarrierДаследчыкі з King's College London (Вялікабрытанія) вывучалі ўздзеянне назіранняў птушак на адчуванне ментальнага здароўя яго ўдзельнікаў. Усяго ў выбарцы апынуліся 1292 чалавека з Брытанскіх астравоў, кантынентальнай Еўропы, Кітая, Аўстраліі і ЗША.
- 19.11.2022 - 19:43 | Harrier
Нарэшце поспехам скончылася чарговая навуковая экспедыцыя па пошуку чарнагаловага бажанавага голуба (Otidiphaps insularis), якога навукоўцы не бачылі пасля здабычы двух птушак у 1882 годзе і фармальнага апісання для навукі на наступны год.
- 15.11.2022 - 02:03 | HarrierЧорны бусел - рэдкі від, які гняздуе ў стараўзроставых лясах недалёка ад водна-балотных угоддзяў. У пачатку гэтага стагоддзя адбылося значнае змяншэнне яго колькасці ў паўночна-усходняй частцы Польшчы. Каб праверыць дапушчэнне, што гэта было звязана з (рэ)каланізацыяй тых жа месцаў і ў той самы час арланам-белахвостам, каманда польскіх даследчыкаў адпаведным чынам прааналізавала дадзеныя па колькасці і месцах размяшчэння гняздуючых пар для абодвух відаў і зменаў у іх на працягу 30 гадоў.
- 11.11.2022 - 01:45 | HarrierГармоны кантралююць многія жыццёвыя функцыі ў вышэйшых жывёл, у тым ліку птушак. Між іншага, яны дапамагаюць рэгуляваць метабалізм, неабходнасць у ежы і дапамагаюць падтрыміваць адпаведную знешнім умовам тэмпературу цела.
- 09.11.2022 - 01:30 | Harrier
Звесткі пра першыя атрыманыя доказы наконт існавання яшчэ неапісаннага віду соўкі, эндэмічнай для вострава Прынсіпе, былі апублікаваныя ў 2009 годзе. Тады пад час даследавання арнітафауны вострава арнітолагі запісалі голас праўдападобна савы з роду Otus, які гучаў непадобна да галасоў вядомых прадстаўнікоў роду.
- 03.11.2022 - 15:20 | HarrierНовая гадавая справаздача, якая падводзіць вынікі стану папуляцый рэдкіх гняздуючых відаў (Rare Breeding Birds Panel (RBBP)) на Брытанскіх астравах за 2020 год, між іншага сцвярджае, што поплаўны лунь у гэты год перастаў гнездаваць у Вялікабрытаніі.
- 01.11.2022 - 22:36 | HarrierВыдатна прадуманая серыя эксперыментаў паказала, што сойкі не толькі могуць паспяхова праходзіць зменены пад іх Стэнфардзкі ‘тэст з маршмэлоў’ (Stanford Marshmallow test), аднак, што яшчэ цікавей, птушкі з найлепшым самакантролем потым лепш за іншых выконвалі і тэсты на ўзровень інтэлекту.
- 31.10.2022 - 15:54 | Harrier
Большасць, калі не ўсе віды свіргулёў, выдатныя летуны, якія могуць праляцець вялікія адлегласці на працягу кароткага часу. Аднак такі масавы і маштабны залёт розных рэдкіх відаў свіргулёў у Вялікабрытанію і іншыя краіны Паўночна-Заходняй Еўропы адзначаецца ўпершыню.
- 29.10.2022 - 22:57 | HarrierАдным з вынікаў супольнай навуковай працы каманды з Trinity College Dublin (Ірландыя) і Universitas Halu Oleo (Сулавесі, Інданезія) стала знаходка новых відаў птушак, артыкул пра якую з’явіўся ў часопісе Zoological Journal of the Linnean Society. Цікава, што менавіта ў гэтым выданні ўпершыню і адначасова ў 1858 г. былі апублікаваныя асноўныя палажэнні эвалюцыйнай тэорыі Чарльза Дарвіна і Альфрэда Расэла Уолэйса.
- 26.10.2022 - 23:02 | Harrier
Каманда даследчыкаў з універсітэтаў Стакгольма і Упсалы (Швецыя) паказала, што птушаняты найбольш актыўна рэагуюць на песню, якую яны самі будуць спяваць як дарослыя, ужо з 12-дзённага ўзросту. Серыя эксперыментаў на птушанятах пярэстай валасяніцы (Ficedula hypoleuca) з розных еўрапейскіх папуляцый прадэманстравала, што яны найлепш адказваюць не толькі на песні прадстаўнікоў свайго віду, але і сваёй папуляцыі.
- 25.10.2022 - 18:46 | HarrierУвечары 24 кастрычніка 2022 г. малады малы грыцук (Limosa lapponica), якому на той момант споўнілася толькі 5 месяцаў і які быў акальцаваны на месцы вылуплення ў Алясцы, прызямліўся ў мясцовасці Ansons Bay на паўночным усходзе вострава Тасманія. Каб пацвердзіць гэтую вядомасць, атрыманую дзякуючы спадарожнікаваму сачэнню за пералётам куліка, мясцовы бёрдэр накіраваўся туды.
КАМЕНТАРЫ