- 18.03.2022 - 20:08 | HarrierШведзка-амерыканская каманда навукоўцаў дзякуючы выкарыстанню сучасных геалакатараў змагла назіраць раней невядомыя асаблівасці начных палётаў у амерыканскіх чорных свіргулёў. Аказалася, што гэтыя птушкі пад час поўняў узнімаюцца на параўнальна вялікую вышыню і хутчэй за ўсё там ловяць насякомых.
- 16.03.2022 - 23:41 | HarrierНовапацверджаны від птушак быў апісаны камандай французскіх навукоўцаў з Chizé Centre for Biological Studies (CNRS / La Rochelle University). Гэта трошкі большая за ластаўку і эндэмічная для Новай Каледоніі новакаледонская качурка, якую пачалі рэгулярна назіраць з 2008 г. Яе сучасная папуляцыя ацэньваецца ў межах ад 100 да 1000 пар, таму від можна лічыць знікаючым (endangered).
- 13.03.2022 - 22:28 | Harrier
Хаця аўстралійскія сарокі (Gymnorhina tibicen) добра вядомыя сваімі разумовымі здольнасцямі і складаным сацыяльным жыццём, навукоўцы не чакалі ад такога спрыту ў вызваленні ад прыладаў, якімі птушкі былі пазначаныя і што ў рэшце-рэшт яны сарвуць ім правядзенне навуковага даследавання.
- 12.03.2022 - 17:17 | Harrier
Дзякуючы глабальнаму пацяпленню мы становімся сведкамі ўсё большай колькасці рэгістрацый раней цалкам пералётных відаў птушак, якія застаюцца зімаваць у Еўропе замест доўгіх і небяспечных пералётаў на месцы зімоўкі ў іншыя кліматычныя зоны ў Афрыку ці Азію.
- 09.03.2022 - 18:57 | HarrierВялікая каманда навукоўцаў з Universidade de Lisboa, University of Montana, South Atlantic Environmental Research Institute і Instituto Universitário, Rua Jardim do Tabaco знайшла, што ў чорнабровых альбатросаў, якія гняздуюць на Фалклендзкіх астравах, доля ‘разводаў’ павялічваецца ў сезоны з павелічэннем тэмпературы паверхні вады ў акіяне навокал.
- 08.03.2022 - 16:32 | Harrier
Прылоў (bycatch), або выпадковая гібель дзікіх жывёл у выніку заблытвання ў прыладах для рыбалоўства відаў, якія не было мэты злавіць, застаецца адным з асноўных антрапагенных фактараў смяротнасці сярод марскіх птушак.
- 08.03.2022 - 09:48 | Harrier
Для самак жоўтагорлых пявуноў (Geothlypis trichas) прыгажосць самцоў не толькі суб’ектыўная і візуальная катэгорыя, таму што як мінімум некаторыя знешнія рысы афарбоўкі апошніх з’яўляюцца сігналамі выдатных фізічных якасцяў патэнцыйных партнёраў, якія замацаваныя генетычна.
- 04.03.2022 - 23:56 | HarrierМалады арлан-белахвост, які быў пазначаны спадарожнікавым GPS-перадатчыкам у рамах праграмы маніторынгу віда ў Нідэрландах, нядаўна стаў чарговай ахвярай сутыкнення з лапасцямі ветранога генератара ў правінцыі Flevoland.
- 03.03.2022 - 17:07 | Harrier
Хаця змены клімату, без сумнення, ўздзейнічаюць і на шчыльнасць распаўсюджвання, і на агульную колькасць, і на арэал як мінімум некаторых відаў птушак Паўночнага паўшар’я, аднак гэтае ўздзеянне праяўляецца па-рознаму і часам прыводзіць да, здавалася б, парадаксальных вынікаў. Каманда польскіх навукоўцаў ў сваім нядаўна апублікаваным артыкуле разглядае гэта на прыкладзе вялікага савука (Mergus merganser merganser).
- 02.03.2022 - 20:52 | HarrierДзякуючы выкарыстанню сучасных GPS лоджэраў, камандзе даследчыкаў атрымалася прасачыць не толькі трасы міграцыі і даведацца пра месцы зімоўкі совак-сплюшак з поўдня Гішпаніі, але таксама атрымаць дадзеныя пра перамяшчэнні птушак на працягу ўсяго гадавога цыкла віду.
- 13.02.2022 - 10:56 | Harrier
Яшчэ ў апошнія дні студзеня на самым захадзе Беларусі былі адзначаны першыя птушкі-мігранты: 30.01 Дзьмітры Шыманчук назіраў у Свіслацкім раёне чародкі гусей, якіх, на жаль, не вызначыў да віда. І вось з пачатку лютага колькасць паведамленняў пра вясновую міграцыю паступова расце і разам з цёплым і сонечным надвор’ем колькасць і разнастайнасць мігрантаў будзе толькі павялічвацца.
- 06.02.2022 - 23:44 | HarrierСтварэнне запасаў ежы для пазнейшага яе выкарыстання – важная адаптацыя для таго, каб выжыць ва ўмовах нестабільных харчовых рэcурсаў. Птушкі рознага ўзросту і полу могуць дэманстраваць адрозненні ў запасах ежы з-за розніцы ў досведзе, асабістых здольнасцях, якасці тэрыторыі якую яны займаюць або з-за рознай жыццёвай стратэгіі. Аднак падобныя адрозненні ў прыродных умовах цяжка адсочваць, тым больш, калі ўмовы наваколля змяняюцца.
- 02.02.2022 - 01:23 | HarrierЯшчэ на прыканцы мінулага стагоддзя шэрыя жураўлі з Еўропы не зімавалі бліжэй за краіны Міжземнаморскага басейну. Але ў апошнія некалькі гадоў адбываюцца заўважныя змены ў міграцыйных паводзінах віда і ўсё больш польскіх жураўлёў скарачаюць адлегласць міграцыі і многія застаюцца на зімоўку ўсё бліжэй да месцаў гнездавання: у Польшчы і Германіі.
- 28.01.2022 - 19:52 | Harrier
Новакаледонскія крумкачы (Corvus moneduloides) дзякуючы назіранням у прыродзе і эксперыментам у лабараторных умовах добра вядомыя не толькі выкарыстаннем да трох прыладаў для здабывання ежы за адзін раз, але і тым, што самастойна іх ствараюць. У прыродзе гэта дазваляе ім даставаць лічынак насякомых з тых месцаў, куды яны не могуць дабрацца толькі з дапамогай дзюбы.
- 26.01.2022 - 23:26 | Harrier
Сёлета з’езд АПБ адбудзецца он-лайн у суботу 5 лютага, праз платформу Zoom. Удзельнічаць у з’ездзе змогуць толькі сябры АПБ, якія аплацілі сяброўскую складку за 2021 ці (і) 2022 год. Усе сябры АПБ атрымаюць неабходныя для азнаямлення справаздачы загадзя.
КАМЕНТАРЫ