У апошнія гады, дзякуючы ўсё больш шырокаму выкарыстанню сістэматыкамі філагенетычных метадаў даследаванняў, яны ўсё часцей прапануюць змены статусаў у розных таксанамічных групах птушак. Не выключэнне і Кітайска-Гімалайскі горны зоагеаграфічны рэгіён, дзе параўнальна нядаўна былі зацвержаны выдзяленні некалькіх крыптычных відаў птушак.
- 12.01.2023 - 15:29 | Harrier
- 10.01.2023 - 11:05 | HarrierСовы (Strigiformes) – адна з самых прыстасаваных да начнога ладу жыцця груп птушак і адна з самых старых драпежных. Іх карані прасочваюцца з палеацэну (66-56 мільёнаў гадоў таму), г.зн. з пачаткаў эпохі ‘пасля дыназаўраў’. Аднак вельмі некамплектныя выкапневыя парэшткі не давалі магчымасці апісаць іх ранейшы выгляд і пацвердзіць здагадкі наконт эвалюцыі гэтай групы.
- 09.01.2023 - 17:34 | Harrier
Міжнародная каманда навукоўцаў, якія прадстаўляюць Durham University, British Trust for Ornithology (Вялікабрытанія) і Princeton University (ЗША), пасля параўнання вялікай колькасці ўжо апублікаваных даследаванняў знайшла цікавую ўзаемасувязь паміж асаблівасцямі найбольш складаных гнёздаў ткачыкаў і трупіалаў.
- 05.01.2023 - 19:51 | HarrierПасля паспяховага вынішчэння чужародных грызуноў на двух астравах Галапагоскага архіпелагу, якое адбылося 10 гадоў таму, каманда навукоўцаў рэгулярна наведвае Rábida і Pinzón, каб адсочваць змены ў складзе мясцовай фауны і флоры, якія там адбываюцца. І тое, што яны ўбачылі на гэтых астравах мінулай восенню, не можа не радаваць.
- 05.01.2023 - 01:18 | HarrierХаця зебравыя амадзіны – адны з самых вывучаных птушак на Зямлі, амаль усе даследаванні, праведзеныя з імі, былі зроблены ва ўмовах няволі. Каманда навукоўцаў з Wageningen University & Research (Нідэрланды) назірала за паводзінамі гэтых птушак у прыродных умовах Аўстраліі, і таму атрыманыя імі вынікі яўна адносяцца да дзікіх птушак. Тут амадзіны спявалі часцей у большай кампані і тады, калі ўмовы станавіліся адпаведнымі для гнездавання. Акрамя гэтага, песня змянялася па меры прагрэсу гнездавання і прыцягвала іншых зебравых амадзін.
- 02.01.2023 - 16:17 | Harrier
Хаця большасць з нас лічыць чорных свіргулёў (Apus apus) звязанымі выключна з высокімі гарадзкімі будынкамі, дзе яны знаходзяць адпаведныя для гнездавання нішы, аднак існуе тэорыя, што першасна гэты від у нас гнездаваў у лясах. Гэтая рэліктавая папуляцыя ўсё яшчэ існуе ў Польшчы, аднак асаблівасці выбару птушкамі гнездавых дупел (за выключэннем Белавежскай пушчы) яшчэ нядаўна былі невядомыя.
- 31.12.2022 - 23:01 | Harrier“Вялікі год” (‘Big year’,“Большой год”) – своеасаблівы марафон для тых, хто любіць назіраць за птушкамі, мае магчымасць і жаданне не толькі не расставацца з імі на працягу ўсяго каляндарнага году, але і амбіцыі праверыць сябе ды ўбачыць як мага больш відаў за гэты час. Як і любыя спаборніцтвы, гэтыя маюць розны геаграфічны маштаб (ёсць нават Сусветныя!) і яны даволі папулярныя ў розных краінах, асабліва на захад ад нас.
- 26.12.2022 - 23:10 | HarrierКаманда навукоўцаў з універсітэту Заходняй Аўстраліі разам з калегамі з універсітэту Exeter (Вялікабрытанія) знайшла, што паўднёвыя пярэстыя цімеліі, якія жывуць у саванах на поўдні Афрыкі, з узростам пачынаюць выгадоўваць больш патомкаў, аднак паступова трацяць ранейшыя пазнавальныя здольнасці.
- 23.12.2022 - 00:20 | HarrierІснуюць сур’ёзныя апасенні, пацверджаныя доўгатэрміновымі палявымі даследаваннямі, што падвід цёмнага спяваючага шуляка (Melierax metabates theresae), раней распаўсюджаны ў Марока, цалкам знік. Іншыя падвіды пакуль што маюць стабільную колькасць і cустракаюцца на большай частцы тэрыторыі Афрыкі на поўдзень ад Сахары.
- 21.12.2022 - 19:46 | Harrier
Аўстралійскія белыя ібісы (Threskiornis molucca) навучыліся ‘паласкаць’ марскіх рапух (Rhinella marina) перш, чым праглынуць іх цалкам. Магчыма, што гэты абарыгенны аўстралійскі від птушак дапаможа прыпыніць ці хаця б запаволіць працэс распаўсюджання небяспечнага для мясцовай фауны інвазійнага чужароднага віда амфібій.
- 20.12.2022 - 01:20 | HarrierКаб пазбегнуць небяспекі выкарыстання разнастайных прыстасаванняў для адлову і забойства сокалаў-шулёнкаў, мясцовыя ўлады не толькі забаранілі ўжыванне стрэльбаў жыхарам штатаў Assam, Nagaland і Manipur на час восеньскай міграцыі птушак праз гэтыя тэрыторыі, але і правялі рэйды па канфіскацыі сетак і катапультаў у сельскай мясцовасці.
- 16.12.2022 - 11:20 | HarrierГэтая зіма ў ЗША і Канадзе пачалася не зусім звычайна: хаця белыя совы ўжо прыляцелі на поўдзень ад Палярнага кола як і ў папярэднія гады, аднак сёлета іх зімоўка можа стаць значна больш камфортнай. Справа ў тым, што многія спецыялізаваныя амерыканскія групы для бёрдэраў і фатографаў прыроды ў сацсетках заклікалі фатографаў не турбаваць белых соваў і папярэдзілі, што здымкамі віда ўжо будзе нельга пахваліцца сярод удзельнікаў групы.
- 14.12.2022 - 01:05 | HarrierБеларусаў ужо не здзівіш тым, што новыя для краіны віды птушак могуць дадавацца ў спіс ‘нашых’ пасля рэгістрацыі над нашай тэрыторыяй птушкі са спадарожнікавым перадатчыкам. Гэтай вясной дзякуючы сучасным тэхналогіям і своечасовай перадачы польскімі калегамі дадзеных пра месцазнаходжанне птушкі ў Гомелі, многія з нас змаглі ‘на свае вочы’ убачыць там дэлавэрскую чайку - новы для краіны від. Аднак даставерна пацвердзіць таксама вясновы залёт у Беларусь яшчэ аднага новага для нас віду - aрла-шуляка - толькі дзякуючы дадзеным з перадатчыка, не атрымлівалася.
- 12.12.2022 - 01:08 | HarrierДзякуючы выкарыстанню мініятурных геалакатараў, упершыню атрымалася даволі дакладна прасачыць трасы міграцыі, іх характар і месцы зімоўкі пячуравак-трашчолак з Вялікабрытаніі ў краінах Заходняй Афрыкі.
- 09.12.2022 - 01:56 | Harrier
У апошнія гады працягваецца абмеркаванне часам супрацьлеглых вынікаў, да якіх прыводзіць дзікіх птушак магчымасць карыстацца ўзімку або круглы год з дадатковага харчавання антрапагеннага паходжання.
КАМЕНТАРЫ