- 23.06.2022 - 01:14 | HarrierВ далёком 2002 году, когда мне было всего-то 56 лет, на огромном верховом болоте я построил искусственное гнездовье для самого могучего орла северной Палеарктики – беркута. Время летело, как курьерский поезд, а орлы гнездились в других гнёздах, но я продолжал верить и ждать, периодически подновляя эту постройку.
- 01.06.2022 - 15:01 | HarrierЗгодна з асноўнымі прыродаахоўнымі дырэктывамі Еўразвязу - Дырэктывай па дзікіх птушках і Дырэктывай па месцапражываннях (Bird and Habitat Directives), краіны-чальцы ЕЗ павінны ахоўвываць прыроду. Таму выпускаць свойскіх катоў “пагуляць” па-за памяшканнямі чалавека, дзе яны масава забіваюць і нясуць іншыя пагрозы дзікім жывёлам, фактычна незаконна. Аднак рашэнне мясцовых уладаў горада Walldorf (паўднёва-заходняя Германія) пра забарону выпускаць хатніх коцікаў “на вуліцу”, выклікала супраціў іх уладальнікаў.
- 30.05.2022 - 16:36 | HarrierПад час зімоўкі каўкі збіраюцца на начлег вялікімі групамі ад сотняў да тысяч птушак у адным месцы. Нядаўняе даследаванне паказала, што для таго, каб вырашыць калі ўсім разам адляцець з супольнага месца начлега, яны выкарыстоўваюць своесаблівы дэмакратычны працэс прыняцця рашэння.
- 25.05.2022 - 16:20 | HarrierСпіс птушак Беларусі ў апошнія дзесяцігоддзі павялічваецца ў сярэднім на 1-3 віды штогод. Для таго, каб рэгістрацыі новых для краіны, некаторых залётных і рэдкіх відаў птушак cталі навуковымі фактамі, іх разглядае Беларуская арніта-фауністычная камісія (БАФК). Звычайна для яе рашэння дастаткова здымкаў або відэа адпаведнай якасці, часам - запісы голасу ці мапа перамяшчэння птушкі са спадарожнікавым перадатчыкам над нашай тэрыторыяй. І вось упершыню для канчатковага вызначэння новага для краіны віда спатрэбіўся генетычны матэрыял.
- 21.05.2022 - 20:12 | Harrier
Паводле высноваў першага еўрапейскага даследавання па ўздзеянню свінцовай паляўнічай амуніцыі на розныя віды драпежных птушак, свінцовы шрот у забітых і параненых паляўнічымі жывёлах, якія становяцца здабычай драпежнікаў, атручае іх. Таму памеры іх папуляцый на нашым кантыненце яўна меншыя, чым маглі б быць.
- 06.05.2022 - 19:48 | HarrierГэтай вясной адзначае сапраўдны юбілей самае працяглае навуковае даследаванне папуляцыі індывідуальна пазначаных дзікіх птушак. Дакладна 75 гадоў таму, 27 красавіка 1947 году, у заснаванай у лесе Wytham навукоўцамі з Оксфардзкага ўніверсітэту “прыроднай лабараторыі” вялікія сініцы адклалі сваё першае яйка. Так распачалася глыбокая і бесперапынная сувязь паміж той самай папуляцыяй сініц і пакаленнямі іх даследчыкаў.
- 21.04.2022 - 19:49 | Harrier
Штогод гракі (Corvus frugilegus) будуюць новыя, або значна папраўляюць свае старыя гнёзды. Гэта патрабуе ад птушак часу і значных энергетычных затрат. У ідэале гракі павінны аптымізаваць час будаўніцтва да ўмоваў наваколля, асабліва надвор’я. Больш таго, іх біялогія размнажэння, уключна з часам пачатку будовы гнёздаў, ад якога шмат залежыць час вылуплення птушанят, павінна прыстасоўвацца да кліматычных зменаў. Але гэтай залежнасці камандзе польскіх арнітолагаў знайсці не атрымалася.
- 15.04.2022 - 16:56 | HarrierКаманда даследчыкаў з нямецкіх універсітэтаў з Siegen і Marburg з дапамогай сучасных тэхналагічных прыладаў знайшла, што нават дарослыя чорныя свіргулі пад час знаходжання на гняздзе могуць упадаць у анабіёз каб зэканоміць энергію і не загінуць пад час халоднага надвор’я.
- 05.04.2022 - 16:05 | HarrierКаманда даследчыкаў з Max Planck Institute for Ornithology (Германія) і California Polytechnic State University (ЗША) знайшла, што абарончыя паводзіны дарослых птушак, якія ў выпадку небяспекі для гнязда або птушанят дэманструюць драпежніку “злaманае крыло” і такім чынам адцягваюць яго ўвагу на сябе, распаўсюджаны нашмат шырэй сярод розных таксонаў, чым было прынята лічыць раней.
- 31.03.2022 - 19:34 | HarrierЧарговае з серыі рэгулярных даследаванняў, якія распачаліся яшчэ ў 2005 годзе, паказала маштабы турызму і даходаў ад яго жыхарам вострава Isle of Mull (Шатландыя) дзякуючы цікавасці людзей да назіранняў за мясцовымі арланамі-белахвостамі.
- 27.03.2022 - 09:29 | Harrier
Дэлавэрская чайка (Larus delawarensis) – від птушак, які гняздуе ў Паўночнай Амерыцы і зімуе пераажна ў Цэнтральнай, у апошнія дзесяцігоддзі рэгулярна залятае ў Еўропу, а асобныя птушкі нават застаюцца тут на зімоўку. У нас былі невялікія спадзяванні, што ў бліжэйшыя гады магчымы залёт дэлавэрскай чайкі і ў Беларусь, але што ён адбудзецца ў такіх цікавых абставінах, пэўна, не думаў ніхто.
- 26.03.2022 - 22:00 | Harrier
Новае даследаванне паказала, што невялікія грызуны прыдумалі і паспяхова прымянялі тактыку па зменах у сваім асяроддзі так, каб птушкі, якія на іх палююць, не маглі падляцець да іх незаўважна.
- 25.03.2022 - 22:21 | HarrierНечаканыя вынікі атрымала каманда навукоўцаў з Фінляндыі, Швецыі і Вялікабрытаніі пад час сачэння за міграцыямі крычак-чэграваў з месцаў гнездавання на ўзбярэжжах Балтыкі на месцы зімоўкі ў Афрыку. Аказалася, што менавіта самцы адказныя за поспех першай міграцыі і зімоўкі птушанят, якія трымаюцца з імі ўвесь гэты час.
- 24.03.2022 - 21:01 | HarrierУрбанізацыя і змены клімата – адны з самых значных і заўважных зменаў, якія адбываюцца з рэшткамі прыродных экасістэм па ўсяму Свету і непасрэдна звязаны з дзейнасцю чалавека. Экстрэмальныя праявы надвор’я ў апошнія дзесяцігоддзі адзначаюцца ўсё часцей і непазбежна ўздзеянічаюць на жывыя арганізмы. Аднак уздзеянне гарадзкога мікраклімату на папуляцыі дзікіх жывёл малавывучанае і часам атрыманыя навукоўцамі вынікі здаюцца парадаксальнымі.
- 22.03.2022 - 10:23 | Harrier
Не так даўно генетычнымі даследаваннямі атрымалася даказаць існаванне трох тыпаў самцоў у баталёнаў (Calidris pugnax) у залежнасці ад комплекса генаў (супергена). Раней гэтых самцоў адрознівалі толькі фенатыпічна і па розных паводзінах пад час такавання і спарвання з самкамі. Аднак як гэтыя адрозненні самцоў дакладна ўздзейнічаюць на самак, атрымалася паказаць толькі цяпер.
КАМЕНТАРЫ