Самы вялікі, выкапневы від пінгвіна апісаны па парэштках з Новай Зеландыі

Скамянелыя парэшткі костак раней невядомых для навукі двух выкапневых відаў пінгвінаў, знойдзеных у Новай Зеландыі, былі нядаўна нарэшце апісаны. Прычым адзін з гэтых новых відаў, паводле ацэнкі навукоўцаў, важыў каля 150 кг і такім чынам заслугоўвае лічыцца самым вялікім прадстаўніком пінгвінаў, якія калі-небудзь жылі на Зямлі.

Міжнародная каманда палеантолагаў ачольвалася Alan’ам Tennyson’ам - сааўтарам артыкула па выніках апісання, які прадстаўляе Museum of New Zealand Te Papa Tongarewa і ў 2016-17 гг знайшоў парэшткі абодвух відаў у геалагічных слаях узростам каля 57 мільёнаў гадоў у мясцовасці North Otago, на Паўднёвым востраве Новай Зеландыі.

Дэталёвае вывучэнне атачэння скамянелых парэштак пінгвінаў дазволіла больш дакладна ацаніць іх узрост паміж 59.5 і 55.5 мільёнаў гадоў. Такім чынам, новаапісаныя віды жылі 5 -10 мільёнаў гадоў пасля заканчэння масавага вымірання большай часткі дыназаўраў на прыканцы крэйдавага перыяду.

Для дакладнага апісання відаў па знойдзеных выкапневых парэштках, навукоўцы стварылі лічбавыя мадэлі костак па іх рэштках і параўналі іх з аналагічнымі косткамі іншых выкапневых і сучасных відаў таксонаў, якія звязаны з ныраннем - такіх, як чысцікавыя і пінгвіны. Пасля гэтага, каб правільна ацаніць памеры і масу новаапісаных пінгвінаў, даследчыкі памералі сотні костак іншых відаў і вылічылі рэгрэсію для костак крыла, якое ў пінгвінаў ператварылася ў плаўнік.

У выніку атрымалася, што косткі вялікага плаўніка належалі старажытнаму пінгвіну, які важыў каля 154 кг! Варта нагадаць, што самы вялікі і цяжкі сучасны від, імператарскі пінгвін, важыць ад 22 да 45 кг.

"Выкапневыя парэшткі забяспечваюць нас довадамі пра ранейшае жыццё на нашай планеце, і часам гэтыя сведчанні сапраўды здзіўляюць” – сказаў Dr. Daniel Field, сааўтар артыкула і прадстаўнік Cambridge's Department of Earth Sciences (Вялікабрытанія). "Многія раннія віды пінгвінаў мелі вялікія памеры, лёгка пераўзыходзячы ў гэтым сучасныя нам віды. Аднак новаапісаны намі від, Kumimanu fordycei, гэта самы вялікі, вядомы нам, прадстаўнік свайго таксону”.

Гэты від атрымаў сваю навуковую назву на лаціне ў гонар Dr. R. Ewan Fordyce, Professor’а-Emeritus’а з універсітэту ў Otago (Новая Зеландыя). "Ewan Fordyce – не толькі палеантолаг-легенда, але і адзін з найлепшых настаўнікаў якіх я ведаю” – сказаў яшчэ адзін сааўтар Dr. Daniel Ksepka з Bruce Museum у Greenwich, Connecticut (ЗША). "Без яго праграмы палявога навучання мы наўрацці б ведалі пра існаванне шэрагу вельмі цікавых выкапневых відаў, таму без сумневаў ён заслужыў мець ‘свой’ від выкапневага пінгвіна”.

Вялікая колькасць скамянелых парэштак другога віда, таксама знойдзенага ў тым жа месцы, дазволіла аднавіць шкілет яшчэ аднаго віда пінгвіна, які быў названы Petradyptes stonehousei, і паводле параўнання памераў костак важыў каля 50 кг. Гэта нязначна, але ўсё роўна больш, чым вага і памер імператарскага пінгвіна. Навуковае імя рода паходзіць ад грэцкага "petra" – ‘камень’ ці ‘скала’ і "dyptes" для ‘ныральшчыка’, ці ‘ныральшчык, захаваны ў камяні’. Менавіта відавая частка - "stonehousei" – паходзіць ад прозьвішча Dr. Bernard Stonehouse (1926–2014), першага чалавека, які дзякуючы сваім назіранням дэталёва апісаў увесь цыкл размнажэння імператарскага пінгвіна. Гэтае апісанне стала адным з фундаментальных адкрыццяў пра асаблівасці жыцця пінгвінаў як групы.

Два новаапісаныя віды пацверджваюць, што пінгвіны вельмі рана ў эвалюцыйнай гісторыі таксона займелі параўнальна вялікія памеры, за мільёны гадоў да таго, як у іх утварыўся апарат плаўнікоў, вядомы ў сучасных відаў. У гэтых старажытных відаў выяўлены прымітыўныя рысы, напрыклад, больш тонкія косткі крылаў-плаўнікоў і месцы прымацавання мускулаў да гэтых костак, якія больш нагадваюць тое, што назіраецца ў відаў, якія лятаюць.

Каб растлумачыць параўнальна вялікія памеры ранніх пінгвінаў, Daniel Ksepka, першы аўтар артыкула па выніках даследавання, спекулюе, што гэта давала птушкам большыя магчымасці ў вадзе. "Адпаведны памер дае шмат пераваг”, кажа ён. “Большы памерамі пінгвін можа лавіць большую памерамі здабычу, і што не менш важна, ім лягчэй падтрымліваць высокую і пастаянную тэмпературу цела ў халоднай вадзе. Вельмі магчыма, што дасягненне даўжыні цела ў прыкладна 2-2,5 метра дазволіла раннім пінгвінам распаўсюдзіцца з Новай Зеландыі ў новыя месцы.”

Акрамя таго вельмі магчыма, што большыя ў параўнанні з сучаснымі відамі памеры, дазвалялі раннім пінгвінам ныраць нашмат глыбей і весці іншы лад жыцця, таму што лавіць ежу, якая або не існуе ў наш час, або проста недасягальная на меншай глыбіні.

Крыніца: Daniel T. Ksepka et al, Largest-known fossil penguin provides insight into the early evolution of sphenisciform body size and flipper anatomy, Journal of Paleontology (2023). DOI: 10.1017/jpa.2022.88

Рэканструкцыі шкілета і абрысаў Kumimanu fordycei, Petradyptes stonehousei і сучаснага, самага вялікага памерамі, імператарскага пінгвіна. Малюнак: Dr Simone Giovanardi

Паводле www.phys.org (тэкст і малюнак) падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі

 

 

На гэтую тэму:

Парэшткі аднаго з самых вялікіх пінгвінаў знайшлі ў Новай Зеландыі

Чаму пінгвіны перасталі лятаць

Як пінгвіны ведаюць, калі вынырваць?

Катастрофа ў Антарктыцы: пінгвіны выгадавалі толькі 2 малых у калоніі з некалькі тысяч пар

Апісаны парэшткі старажытнай птушкі з размахам крылаў больш 6 метраў

Апісана самая вялікая птушка на Зямлі - яна жыла на Мадагаскары