У апошнія гады, дзякуючы ўсё больш шырокаму выкарыстанню сістэматыкамі філагенетычных метадаў даследаванняў, яны ўсё часцей прапануюць змены статусаў у розных таксанамічных групах птушак. Не выключэнне і Кітайска-Гімалайскі горны зоагеаграфічны рэгіён, дзе параўнальна нядаўна былі зацвержаны выдзяленні некалькіх крыптычных відаў птушак.
Вялікая каманда навукоўцаў нядаўна зрабіла комплекснае даследаванне генетычнай разнастайнасці прадстаўнікоў роду сіняхвостак Tarsiger як у цэлым, так і ў Кітайска-Гімалайскім рэгіёне. Сіняхвосткі (Tarsiger) – гэта род невялікіх і ярка афарбаваных птушак з сямейства Валасяніцавых Muscicapidae.
На аснове мульцілокусных параўнанняў генетыпаў, вакалізацыі, адрозненняў у афарбоўцы і морфаметрыі птушак усіх 11 падвідаў усіх 6 відаў, якія прызнаюцца сістэматыкамі на сённяшні дзень, навукоўцы выявілі ізаляваныя папуляцыі ў цэнтральна-паўночнай частцы Кітая (звычайнай) сіняхвосткі Tarsiger cyanurus. Раней яны былі апісаныя як падвід albocoeruleus, які, аднак многімі сістэматыкамі не прызнаваўся валідным, і цяпер былі знойдзены яўна заслугоўваючым асобнага відавога статуса на аснове значных генетычных і адрозненняў у вакалізацыі. Аднак марфалагічныя адрозненні новаапісанага віда ад блізкіх форм параўнальна нязначныя.
Акрамя гэтага, былы тайваньскі эндэмічны падвід T. indicus formosanus выразна адрозніваецца і генетычна, і марфалагічна, і па вакалізацыі як ад T. i. indicus, так і ад T. i. yunnanensis з Кітайска-Гімалайскага горнага рэгіёну і таксама заслугоўвае асобнага відавога статусу.
Філагенетычнае дрэва розных формаў роду Сіняхвостак Tarsiger, з прыкладным часам адасобленага развіцця адна ад адной, з Wei et al. 2022
Такім чынам, даследчыкі прапануюць два новыя віды: тыбецкая сіняхвостка ‘Qilian Bluetail’ T. albocoeruleus і тайваньская сіняхвостка ‘Taiwan Bush Robin’ T. formosanus, i род сіняхвостак павялічыцца да 8 сучасных відаў.
-------------------------
Дагэтуль у Беларусі (звычайная) сіняхвостка (T. сyanurus) была адзначана тройчы – на станцыі кальцавання “Сасновы бор” увосень 2021 году штораз лавілі па адной птушцы ў розныя дні верасня.
Крыніца: Wei Ch. et al. 2022 Cryptic Species in A Colorful Genus: Integrative Taxonomy of the Bush Robins (Aves, Muscicapidae, Tarsiger) suggests Two overlooked Species. Molecular Phylogenetics and Evolution 175: 107580. https://doi.org/10.1016/j.ympev.2022.107580
Паводле www.sciencedirect.com (тэкст і ілюстрацыі) падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі
На гэтую тэму:
Сіняхвостка – доўгачаканы новы від птушак, адзначаны для Беларусі
У Гімалаях апісаны адразу два новыя віды птушак і чакаецца апісанне трэцяга
Новы від цвыркуна апісаны ў Кітаі
АПІСАНЫ НОВЫ ВІД ПТУШАК – АМАНСКАЯ САВА
НОВЫ ВІД ПТУШАК АПІСАНЫ НА ФІЛІПІНСКІХ АСТРАВАХ
НОВЫ ВІД ПТУШАК АДКРЫТЫ … Ў СТАЛІЦЫ КАМБОДЖЫ !
Новыя віды соваў адкрытыя на Філіпінах
Новы від птушак адкрыты на Барнэа
НОВЫ ВІД ПТУШАК АДКРЫТЫ Ў ЛАОСЕ
НОВЫ ВІД ПТУШАК, ЯКІ МІМІКРЫРУЕ ПАД ЎЖО ВЯДОМЫ, АПІСАНЫ Ў БРАЗІЛІІ
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ