Малы грыцук (Limosa lapponica), пазначаны спадарожнікавым перадатчыкам, моцна здзівіў даследчыкаў пасля таго, як вярнуўся ў тое ж месца на Брытанскіх астравах пасля 4,5 дзён палёту на зімоўку ў Афрыку. За гэты час ён агулам праляцеў тысячы км.
Малыя грыцукі сталі знакамітымі ў апошнія гады дзякуючы сваім рэкордам у працягласці безпасадачных пералётаў. Так, апошні вядомы нам рэкорд усталявала маладая птушка ўвосень мінулага году, калі пад час пералёту з месца гнездавання на Алясцы на месца зімоўкі ў Тасманіі, малы грыцук за 11 дзён без пасадкі пераадолеў больш 13 тысяч кіламетраў!
Брытанская птушка атрымала свой перадатчык у рамах новага праекту, які ставіць мэтай вывучыць міграцыю віда з Брытанскіх астравоў. І вось зусім нечакана аказалася, што кулік даляцеў амаль да Гішпаніі праз Бірмінгем, Паўночны Уэльс, Ірландыю і Францыю аднак над Біскайскім залівам павярнуў і вярнуўся назад перад пачаткам моцных штармоў у Атлантыцы ў месца, дзе быў злоўлены – у заліў The Wash на усходнім узбярэжжы Англіі.
Даследчыкі чакалі, што птушка хутка апынецца на месцы зімоўкі ў Маўрытаніі (Заходняя Афрыка), аднак дадзеныя з перадатчыка паказалі, што за 4,5 дні падарожжа грыцук зрабіў петлявы пералёт даўжынёй ў больш, чым 3.200 км.
Перадатчык на гэтага грыцука і іншых птушак у рамах праекту змясцілі прадстаўнікі Wash Wader Research Group (WWRG), якія вывучаюць кулікоў у заліве The Wash з 1959 году.
Dr Nigel Clark з WWRG сказаў: "Зусім нечакана наш праект на самым пачатку паказаў, якія небяспекі могуць чакаць птушак і які складаны выбар ім прыходзіцца рабіць пад час працяглых і выпрабавальных міграцый. Карціна аказалася нашмат больш складанай чым мы маглі ўявіць ці прадказаць”.
Паводле www.bbc.com (тэкст і здымак) падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі
На гэтую тэму:
Дубальт вярнуўся ў Польшчу пасля таго, як праляцеў 2 тысячы км на поўдзень
Ёсць новы рэкорд безпасадачнага пералёту сярод птушак!
Малы грыцук паставіў чарговы рэкорд безпасадачнага пералёту!
Самая доўгая міграцыя птушак цяпер апісана найбольш дэтальна
Эпічныя міграцыі над акіянам пацверджаныя для яшчэ аднаго віду вераб’іных птушак
Новыя рэкорды: пячураўкі-будаўнічкі з Далёкага Усходу ляцяць на зімоўку ў Афрыку 13 тысяч км!
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ