Сігналы-папярэджанні птушак дапамагаюць па-новаму паглядзець на паходжанне мовы чалавека

зязюля

Міжнародная каманда даследнікаў выявіла, што птушкі, падзеленыя вялікімі геаграфічнымі адлегласцямі ды мільёнамі гадоў эвалюцыі, маюць дзіўна падобныя вывучаныя сігналы-папярэджанні, якія дапамагаюць выяўляць каля сваіх гнёздаў птушак - гнездавых паразітаў.

Вынікі дазваляюць паглядзець інакш на ролю, якую можа граць натуральны адбор у эвалюцыі галасавых камунікатыўных сістэм.

Міжвідавы гнездавы паразітызм закранае выпадкі, калі птушкі, напрыклад зязюлі, падкідваюць свае яйкі ў гнёзды іншых відаў, тым самым прымушаючы прыёмных бацькоў выкарміць чужое патомства, часта за кошт уласных птушанят. Таму для бацькоў-гаспадароў важна своечасова выявіць гнездавых паразітаў і не дазволіць, каб тыя адклалі яйкі ў іх гняздо.

Як высветлілі даследнікі, больш за 20 відаў птушак з чатырох кантынентаў калі бачаць птушку-паразіта на сваёй тэрыторыі, выдаюць амаль аднолькавыя гукі, падобныя на хныканне або пішчанне.

Перад даследнікамі паўстала пытанне, чаму птушкі з Аўстраліі, Кітая ды Замбіі, якія ніколі не кантактавалі адно з адным, выкарыстоўваюць аднолькавыя сігналы-папярэджанні пра гнездавых паразітаў побач?

Калі птушка пачуе такі папераджальны сігнал, яна інстынктыўна пачынае даследаваць сітуацыю. Менавіта тады, паводле даследчыкаў, птушкі пачынаюць успрымаць сігналы вакол сябе — тое, што Damián Blasi, суаўтар даследавання і моўны спецыяліст з універсітэта Pompeu Fabra ў Іспаніі, называе сацыяльнай трансмісіяй (перадачай інфармацыі і паводзінаў унутры групы арганізмаў).

Менавіта тады, калі птушкі успрымаюць сігналы вакол сябе, яны вывучаюць, калі выдаваць гэты гук у будучыні”, — кажа James Kennerley, суаўтар і постдок Cornell Lab of Ornithology.

Дзіўнае ў гэтых гуках тое, што яны ўяўляюць з сябе нешта сярэдняе паміж інстынктыўнымі, як часта назіраецца ў жывёлаў, і цалкам вывучанай часткай, падобнай на словы ў чалавечай мове,” — кажа William Feeney, эвалюцыйны эколаг біялагічнай станцыі Donana ў Сэвілье, таксама суаўтар даследавання.

“Птушкі стараюцца разам адагнаць паразітаў, і таму камунікацыя аб тым, як і дзе ўзаемадзейнічаць, вельмі важная для іх. І гэты сігнал утварыўся ў тых мясцінах, дзе птушкі найбольш пакутуюць ад гнездавога паразітызму,” — кажа Kennerley. І ў выніку, кажа ён “эвалюцыя гэтага сігналу ўплывае на ўзоры сумесных, кааператыўных паводзінаў паміж птушкамі па ўсім свеце.”

“Упершыню мы задакументавалі гук, які мае ў сабе два складнікі: прыроджаны і вывучаны. Гэта патэнцыйна дэманструе, як вывучаныя сігналы маглі эвалюцыянаваць з прыроджаных сігналаў такім чынам, як упершыню гэта меркаваў Чарльз Дарвін,” — сказаў Feeney. — “Гэта як назіраць, як дзякуючы эвалюцыі віды прыдаюць гукам вывучаны складнік, вывучанае значэнне.”

Вынікі даследавання аспрэчваюць даўнія меркаванні пра рэзкі падзел паміж сістэмамі камунікацыі жывёл і мовай чалавека. Аўтары мяркуюць, што вывучаныя камунікатыўныя сістэмы, напрыклад, наша мова, маглі эвалюцыянаваць праз паступовую інтэграцыю інстынктыўных і вывучаных элементаў.

Крыніца: Kennerley, J et al. (2025) Learned use of an innate sound-meaning association in birds. Nature Ecology & Evolution 1-13. DOI: 10.1038/s41559-025-02855-9.

Паводле www.phys.org падрыхтавала Марыя Клеменцьева

Здымак птушаня зязюлі ў гняздзе балотнай чаротаўкі Сяргея Чарапіцы

 

На гэтую тэму:

Чаму дронга могуць вызначыць і выкідваць ажно 94% яек зязюляў са сваіх гнёздаў?

Асаблівасці гнездавога паразітызму звычайнай зязюлі на чаротаўках

Каб не гадаваць зязялючынё, трэба загнездаваць бліжэй да чалавека?

Зязюлі запалохваюць птушак, якім падкінулі свае яйкі

Зязюлі мімікруюць пад шулякоў