• 07.01.2019 - 00:17 | Harrier

    Напэўна, мы маглі спадзявацца, што раней ці пазней падобны артыкул па выніках даследаванняў, але не з далёкіх і малападобных да нас Аўстраліі, ЗША ці Канады, будзе апублікаваны. Цяпер Польшча “мае права” далучыцца да краін, у якіх даказана, што каты, якім людзі дазаляюць “гуляць самім па сабе” з’яўляюцца галоўнай антрапагеннай прычынай смяротнасці і дзікіх звяроў, і дзікіх птушак дробных і сярэдніх памераў.

  • 02.01.2019 - 22:47 | Harrier

    Снежань мінулага году “не прынёс” нечага нечаканага і не быў занадта прадуктыўным: усяго было атрымана 17 паведамленняў пра рэгістрацыі 10 відаў са Спісу Клуба200 + адно пра выплюйкі сіпухі. Гэта выразна менш, чым год таму: у снежні-2017 было 26 паведамленняў пра назіранні таксама 10, але троху іншых відаў. Аднак “лёс склаўся так, што” наперадзе нас чакае большая частка зімы і, напэўна, больш цікавых зімовых назіранняў.

  • 31.12.2018 - 14:25 | Harrier
    Дарагія сябры! Віншуем вас з Новым годам і новымі назіраннямі птушак! Надыходзячы, 2019-ы - вельмі своеасаблівы для нашага сайту - нам спаўняецца 10 гадоў!
  • 31.12.2018 - 01:33 | Harrier
    Адным з самых сумных вынікаў гэтага году ёсць, без сумневаў, канчатковая страта надзеі на існаванне трох наступных відаў птушак: чорнатварага медасоса Po`ouli з Гаваяў і двух эндэмікаў Бразіліі, скрытнага мурашкаеда CrypticTreehunter і алагоаскага мурашкаеда Alagoas Foliage-gleaner.
  • 29.12.2018 - 00:52 | Harrier
    Адзін з самых рэдкіх відаў качак на Зямлі, мадагаскарскі нырок, атрымаў новы шанец на выратаванне. Спецыяльна пад яго патрэбы быў зроблены і паспяхова выпрабаваны першы ў Свеце плаваючы авіарый. Від, які лічыўся зніклым яшчэ 12 гадоў таму, цяпер быў пераселены на новае, патэнцыйна магчымае месца гнездавання.
  • 26.12.2018 - 01:25 | Harrier
    Пасля некалькіх бясплодных месяцаў напружаных пошукаў, у сярэдзіне снежня нарэшце атрымалася зрабіць здымак тапакола Штрэземана, аднак была адзначана толькі адна асобіна гэтага пэўна самага пагражаемага віду птушак. Самку бачылі 12 і 14 снежня на усходзе Бразіліі ў штаце Багія (Bahia), у рэштках некалі шырока распаўсюджаных тут атлантычных лясоў.
  • 22.12.2018 - 01:10 | Harrier
    Прыкладна сто мільёнаў гадоў таму ў небе над Зямлёй ляталі птушкі, малападобныя да сучасных. Адным з галоўных адрозненняў былі іх доўгія, вымпелападобныя хвасты. Дзякуючы падрабязным даследаванням 31 кавалка падобных пёраў у старажытным бурштыне, знойдзенага ў М’янме, палеантолагі змаглі сфармуляваць нечаканую гіпотэзу пра магчымую функцыю, якую маглі б выконваць гэтыя пёры.
  • 20.12.2018 - 16:34 | Harrier

    Вновь выпал снег и много птиц подалось из лесу в город, где легче найти пропитание. Каждый год к началу зимы мы стараемся запастись семечками, чтобы обеспечить слетевшихся к нам на кормушку синичек , воробьев, зеленушек. В эту зиму возникла идея сделать много кормушек, чтобы  ещё большему числу пернатых легче  было перезимовать.

  • 18.12.2018 - 23:34 | Harrier
    Звычайна бурагаловыя сініцы трымаюцца той самай тэрыторыі ўсё сваё дарослае жыццё. Аднак у суворыя зімы шмат птушак гіне, і нават запасы насення, зробленыя ўвосень, не дапамагаюць калі сініца трымаецца асобна ад групы. Нарвежскія навукоўцы знайшлі, што для маладых птушак гэта тым больш жыццёва неабходна.
  • 17.12.2018 - 20:13 | ater
    Из-за того, что всё меньше старых и дуплистых деревьев остаётся в наших лесах, привлечение птиц в искусственные гнёзда становится всё более популярным. Большой крохаль – наша самая крупная гнездящаяся утка, которая для размножения выбирает или дупла, или норы соответствующего размера. Или искусственные гнездовья, которые называют, соответственно, «крохолятники».
  • 15.12.2018 - 12:46 | Harrier

    Надзвычай багатым па колькасці і “набору” відаў выдаўся для нашых назіранняў птушак са спісу Клуба200 апошні месяц восені. Усяго было зроблена 63 паведамленні пра сустрэчы ажно 19 відаў! З папярэдніх месяцаў гэтага году з лістападам можа параўнацца толькі май – 55 паведамленняў пра 23 віды. Ну і лістапад-2017: тады было зроблена 61 паведамленне пра назіранні 14 відаў.

  • 14.12.2018 - 23:25 | Harrier
    Апошні белы журавель з былой заходняй папуляцыі віду ў чарговы раз прыляцеў на зімоўку ў Паўночны Іран. Аднак калі ён памрэ ад старасці ці нешта з ім здарыцца раней, то гэта будзе сумны канец прадстаўнікоў віду з Заходняй Сібіры.
  • 11.12.2018 - 00:46 | Harrier
    Самка лайсанскага альбатроса па мянушцы Wisdom (Мудрасць), чарговы, як мінімум 36 раз, адклала яйка. У 1956 годзе, калі яна была закальцаваная, птушка мела ўзрост не менш 6 гадоў, таму цяпер ёй павінна быць мінімум 68!
  • 07.12.2018 - 19:33 | Harrier
    Доўгатэрміновае даследаванне паказала, што без новых сур’ёзных абмежаванняў палявання на хубару Макк’уіна, або ўсходняга джэка, від будзе немагчыма захаваць. Масавы выпуск выведзеных у няволі птушак не толькі контрпрадуктыўны на бліжэйшую перспектыву, але і шкодны для выжывання папуляцый дзікіх птушак у далейшай будучыні.
  • 05.12.2018 - 22:01 | Harrier

    Да нечаканых высноваў прыйшлі арнітолагі на Галапагосах: мясцовыя эндэмічныя ўюркі, якія харчуюцца рэшткамі з нашага стала, могуць з-за гэтага знікнуць як віды! Наколькі рэальная гэта пагроза для гэтых і іншых відаў птушак, навукоўцы разбіраліся на адным з астравоў архіпелагу.