• 03.12.2018 - 23:55 | Harrier

    У лютым наступнага году мы будзем адзначаць 10-годдзе з пачатку працы нашага сайту “Птушкі штодня. З гэтай нагоды адбудзецца абнаўленне лагатыпу і, між іншым, падарункі самым актыўным яго карыстальнікам. І першыя сярод роўных будуць нашы фатографы-анімалісты, якія рэгулярна радуюць шыкоўнымі і фантастычнымі здымкамі птушак усіх нашых наведвальнікаў.

  • 01.12.2018 - 17:53 | Harrier

    Шаноўныя сябры! Сёмую зіму запар мы збіраем і змяшчаем у адмысловую табліцу для  агульнага доступа цікавыя назіранні па зімуючых у нашай краіне відах птушак. Змены ў прыродзе адбываюцца пастаянна, а ў час глабальнага пацяплення мы можам бачыць некаторыя з іх на свае вочы: усё часцей у Беларусі застаюцца на зіму прадстаўнікі тых відаў, якія раней лічыліся выключна блізка- або далёкадыстанцыйнымі мігрантамі.

  • 30.11.2018 - 15:12 | Harrier

    Старажытныя, нелятаючыя начныя птушкі зніклі ў Уэлінгтоне (Новая Зеландыя) больш стагоддзя таму. Аднак цяпер, дзякуючы вельмі амбітнаму плану па іх рэінтрадукцыі, ківі могуць пачаць гнездаваць тут на працягу наступных дзесяці гадоў.

  • 29.11.2018 - 19:37 | Harrier
    Нарвегія звярнулася з афіцыйнай прапановай у Пастаянны камітэт Бернскай канвенцыі, каб зменшыць ахоўны статус белашчокай казаркі і мець магчымасць легальна, у вялікіх маштабах, забіваць гэтых птушак. Аднак на паседжанні, якое адбылося на гэтым тыдні ў Страсбургу, гэтая прапанова не была падтрыманая.
  • 28.11.2018 - 12:02 | Harrier
    Швайцарскае аддзяленне выдавецтва Springer зрабіла вялікі падарунак усім, хто сур’ёзна цікавіцца рознымі бакамі жыцця птушак і іх аховай. На сваім сайце яно выклала ў бясплатны доступ свежавывадзеную сёлета кнігу Bird Species. How They Arise, Modify and Vanish. На 266 старонках 17 аўтараў - арнітолагаў з усяго Свету, пад кіраўніцтвам рэдактара, праф. Dieter Thomas Tietze, падрабязна разглядаюць розныя аспекты эвалюцыі, таксанаміі, экалогіі, міграцый і зоагеаграфіі класа Птушкі.
  • 27.11.2018 - 17:53 | Harrier

    Калі ў дзікай птушкі, якую Вы сустрэлі побач з домам ці ў прыродзе, атрымалася добра разгледзець асаблівасці апярэння, форму дзюбы і іншыя неабходныя для правільнага вызначэння дэталі, або атрымалася яе сфатаграфаваць, то цяпер з дапамогай бясплатнага мабільнага прыкладання на расійскай мове можна вызначыць яе непасрэдна “у поле”.

  • 27.11.2018 - 00:38 | Harrier

    Адно з самых вялікіх “сборных” сямействаў вераб’іных птушак, у якое фармальна ўключаюць больш за 450 відаў вераб’іных пераважна Старага свету, было праверана на філагенію з дапамогай сучасных генетычных метадаў. Дзякуючы атрыманым вынікам, навукоўцы прапанавалі істотныя змены ў сістэматыцы гэтай групы.

     

  • 23.11.2018 - 20:11 | Harrier

    Да гэтага часу навукоўцы лічылі, што маладыя неполаваспелыя птушкі дапамагаюць бацькам выгадоўваць птушанят (фактычна сваіх малодшых братоў-сёстраў, ці сіблінгаў) таму, што толькі так яны могуць перадаць “свае” камбінацыі генаў, бо яшчэ не могуць размнажацца самастойна. Аднак гэта аказалася праўдай толькі часткова.

  • 22.11.2018 - 22:27 | Harrier
    Хаця першы малы лебедзь прыляцеў сёлета на зімоўку ў рэзерват Слімбрыдж (Вялікабрытанія) яшчэ месяц таму, больш за паўсотні яго суродзічаў далучыліся да яго толькі цяпер. Разам з імі вярнуўся і самы знакаміты і самы стары з жывых прадстаўнікоў віду – самец па мянушцы Круп’е (Croupier). Яму сёлета споўнілася 27 гадоў.
  • 19.11.2018 - 15:28 | Harrier

    Самцы пеўчых птушак, якія мелі пад час знаходжання птушанятамі ў гняздзе камфортныя ўмовы і дастаткова ежы, у далейшым жыцці спяваюць часцей і больш складаныя песні. Да гэтых высноваў прыйшлі даследчыкі з універсітэту Ланкастэра (Вялікабрытанія) упершыню на прыкладзе птушак у прыродных умовах.  

  • 16.11.2018 - 16:40 | Harrier
    Пасля таго, як мінула амаль 40 гадоў з часу апошняй пацверджанай рэгістрацыі віду ў Гішпаніі, звычайная трохпёрстка афіцыйна прызнаная наступным, пасля бяскрылай гагаркі, відам птушак, які знік у Еўропе. Аднак, у адрозненне ад гагаркі, існуюць іншыя папуляцыі віду па-за нашым кантынентам і застаецца надзея на яго рэінтрадукцыю.
  • 14.11.2018 - 23:17 | Harrier

    Учора, 13 лістапада, хутчэй за ўсё адбылося самае цікавае назіранне за птушкамі ў нашай краіне за гэты год – Мікалай Верабей пад Любанню на Міншчыне ў адной зграі змог сфатаграфаваць два вельмі рэдкія не толькі для нашай краіны віды птушак.

  • 13.11.2018 - 19:03 | Harrier

    Лясныя сцежкі, якія рэгулярна выкарыстоўваюцца людзьмі, прыводзяць да меншай відавой разнастайнасці птушак навокал і іх меншай колькасці. Нават калі сцежкі выкарыстоўваюцца дзесяцігоддзямі, гэты адмоўны эфект фактычна не змяншаецца – як мінімум некаторыя віды ўсё роўна пазбягаюць знаходзіцца побач з імі.

  • 12.11.2018 - 18:14 | Harrier

    Нядаўна былі канчаткова класіфікаваныя ўсе прадстаўнікі сямейства нелятаючых вялізарных сланоўіх птушак, якія яшчэ ў гістарычны час насялялі Мадагаскар.

  • 05.11.2018 - 18:29 | Harrier
    Застаецца невядомым, як птушкі некалі трапілі на “свой” востраў у цэнтры Атлантычнага акіяна: толькі дзякуючы сваім крылам ці ім “дапамаглі” ствалы дрэваў у акіяне. Аднак цяпер, пасля правядзення дэтальнага генетычнага даследавання, нелятаючы пастушок з вострава Недаступны (Inaccessible Island rail) Atlantisia rogersi, зменіць сваё навуковае імя – навукоўцы знайшлі яго крэўных у Паўднёвай Амерыцы.