З вечара першага дня новага году ў нас паваліў снег, які ўжо даўно растаяў. А за снегам вярнуліся і марозы, пра якія так лёгка забылася ў апошнія дні снежня - усё ж пачаўся студзень. І калі разам з адлігай гілі (Pyrrhula pyrrhula), якіх у больш халодныя дні бачыў або толькі чуў амаль штодня, зніклі, то цяпер сустрэць іх у горадзе ізноў не стала праблемы. Як ва ўжо вядомых па ранейшых рэгулярных сустрэчах месцах, так і ў новых.
Прычым здаецца, што разам з пахаладаннем гілі вярнуліся 'даядаць' насенне клёнаў і пенсільванскіх ясеняў, рэшткі якога, прынамсі на нейкі час, іх больш не цікавілі. А вось цікаўнасць птушак да пупышак яўна зменшылася. І гэта не павінна здзіўляць - усё ж атрымаць энергію, якой у марозныя ночы і дні патрабуецца больш, чым у цяплейшыя, яўна лягчэй з насення, чым з пупышак.
І пасля снегапада вырашылася праблема дзе і як папіць - цяпер не трэба больш шукаць калужыну ці ручаінку талай вады - снег на галінах дазваляе 'выпіць' яго у тым самым месцы, дзе і ясі крылаткі.
Гродна, 01 і 02-01-2024
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
Працяг ТУТ
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
pva - 11.01.2024 - 09:49
Каб выжыць, трэба ўсяляк…
Каб выжыць, трэба ўсяляк прыстасоўвацца, выкарыстоўваць усялякія магчымасці ў здабыванні ежы і піцця. Фоткі ўдалыя.
Harrier - 11.01.2024 - 10:54
Дзякуй! Усё так і ёсць.
Дзякуй!
Усё так і ёсць.