Працяг. Пачатак - фота-гісторыі І, ІІ і ІІІ.
Як і ранейшыя, гэтая сустрэча з шэрымі курапаткамі (Perdix perdix) была зусім нечаканай. Нешта заварушылася за ствалом нізкай ‘гарадзкой’ вярбы на газоне ў берага Нёмана. І калі я трошкі адыйшоў убок каб убачыць – што гэта? – аказалася, што гэта нават не пара ці дзве курапаткі як у мінулы раз, а ..трыа! Толькі ў хаце на маніторы кампутара я разгледзеў, што трыа мае дзіўны склад: дзве самкі без чорнай ‘падковы’ на грудзі і адзін малады самец (?) з часткай падковы спераду цела.
Птушкі трымаліся разам і перасоўваліся на практычна адкрытым месцы з нізкай травой. Гэтая трава і іншая невысокая расліннасць пачала ўжо адрастаць пасля зімы і курапаткі жвава адрывалі свежыя парасткі:
Яны не забывалі прысядаць – каб быць менш прыкметнымі, а таксама час ад часу нахілялі галаву набок – каб хаця б адным вокам сачыць за паветрам навокал. Пэўна нават у горадзе ўжо мелі досвед нападу шуляка. Так паволі яны і перасоўваліся ў бок ходніка, які аддзяляў газон ад невялікага лужка на пагорку, дзе расліннасць была больш высокай і разнастайнай. А там і пачалося не зусім чаканае – Працяг будзе
Гродна, 14-03-2023
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
--------------------------------------
Мінулагоднія фота-гісторыі гэтай жа (?) сям’і курапатак тут:
Прыквел і частка І, частка ІІ, частка ІІІ, частка IV, частка V, частка VI, частка VII, частка VIII, частка ІХ і Заканчэнне.
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ