Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:harrier@tut.by па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by

Гілі і вяртанне зімы. Частка І

гіль

З вечара першага дня новага году ў нас паваліў снег, які ўжо даўно растаяў. А за снегам вярнуліся і марозы, пра якія так лёгка забылася ў апошнія дні снежня - усё ж пачаўся студзень. І калі разам з адлігай гілі (Pyrrhula pyrrhula), якіх у больш халодныя дні бачыў або толькі чуў амаль штодня, зніклі, то цяпер сустрэць іх у горадзе ізноў не стала праблемы. Як ва ўжо вядомых па ранейшых рэгулярных сустрэчах месцах, так і ў новых. 

Прычым здаецца, што разам з пахаладаннем гілі вярнуліся 'даядаць' насенне клёнаў і пенсільванскіх ясеняў, рэшткі якога, прынамсі на нейкі час, іх больш не цікавілі. А вось цікаўнасць птушак да пупышак яўна зменшылася. І гэта не павінна здзіўляць - усё ж атрымаць энергію, якой у марозныя ночы і дні патрабуецца больш, чым у цяплейшыя, яўна лягчэй з насення, чым з пупышак. 

І пасля снегапада вырашылася праблема дзе і як папіць - цяпер не трэба больш шукаць калужыну ці ручаінку талай вады - снег на галінах дазваляе 'выпіць' яго у тым самым месцы, дзе і ясі крылаткі.

Гродна, 01 і 02-01-2024

Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі

Працяг ТУТ

Каментары